Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАНАВАНЬНЕ ЦЕМРЫ

Улада цемры характарызуецца, перш за ўсё, нянавісьцю. Нянавісьць – сутнасьць яе існаваньня. Улада цемры вечна змагаецца зь нейкім і за нешта. Гэта “вечны бой” і вечная нянавісьць, пакуль будзе існаваць аб’ект улады – народ і сама гэтая ўлада.

Улада цемры – гэта зьнішчэньне лепшых і апаганьваньне сьвятога, гэта сацыяльная паранойя, якая пранікае ў дачыненьні. Самая адмоўная сутнасьць такой улады ёсьць тое, што на паверхню грамадзкага жыцьця яна ўздымае чэрнь, мразь духа, выцягвае навонкі цёмныя інстынкты чалавечай натуры. Расейскі бальшавізм тое наглядна прадэманстраваў.

Цемра фармуе грамадзтва па свайму вобразу і падабенству, дзе нормай становіцца зьдзек і таптаньне годнасьці чалавека; мерай такіх дачыненьняў робіцца сьмерць. Ня кожны чалавек можа стрываць прыніжэньне асобы, ганьбаваньне гонару і несправядлівасьць цемры. І чэрнь адчувае гэта, у яе ўзьнікае азарт перасьледу і дабіваньня; дрэнь пачынае ўяўляць сябе моцнай, робіцца вынаходлівай, пакуль не растопча альбо не загоніць душу ў магілу.

Колькі такіх растаптаных, колькі такіх маўклівых статыстычных сьмерцяў панёс наш народ! Памятаю, летам 1998 года самаспаленьне ў Наваполацку адваката Аляксея Філіпчанкі, страшную сьмерць Юрыя Бабуджыева. Цяпер вось з-за жорсткага і сумніўнага прысуду скончыла жыцьцё самагубствам у Салігорску – Яніна (Яна) Палякова. Зьдзек над беларусам, над чалавекам адбываецца штодзённа, паўсюдна. Душыць і прыніжаць, ганьбаваць і душыць, ілгаць і душыць, зьневажаць і душыць – вось псіхалягічны комплекс улады цемры, самасцьвярджэньня нікчэмнасьці і панаваньня хама.

У канцы 90-х гадоў былы старшыня Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі расказаў мне, як яшчэ напачатку лукашэнкавага “прэзыдэнцтва” запрасіў яго Лукашэнка “правесьці ўрэмя”. Не, ня ў лазьню папарыцца (як любіла савецкая намэнклятура), а папрысутнічаць пры расстрэле забойцаў, сказаных на сьмерць, і паглядзець, як будуць расстрэльваць. Ашарашаны Шарэцкі адмовіўся. “А напрасна, Семён Георгіевіч, інцерэсна, ані жэ после пулі ещо немнога жывут, трэпыхаются”, — заўважыў суразмоўца.

Такое ёсьць гэтае паралельнае перавернутае існаваньне. Мяне тое, аднак, не зьдзівіла. Сутнасьць гэтай асобы мы добра бачылі яшчэ ў пачатку 90-х, калі былі ў Вярхоўным Савеце. Шакавала і ўразіла іншае: шлях, якім вялі яго да ўлады. Гэта, ізноў жа, шлях нянавісьці. “Всех посажу”, “усем по заслугам”, “варов в тюрьму”, “жульё в тюрьму”, “катэджы атбером”, “награбленнае вернём”, “я нішчый” і г. д. Цемра дэкляравала перадзел маёмасьці ў сваю карысьць, але гэтая “мараль” (усіх пакараць) задавальняла людзей. І нікога не цікавіла сапраўдная чалавечая мараль: чаму не жыве з жонкай, якія адносіны ў сям’і, па якому праву зьбіваў калгасьнікаў, як пазьбегнуў турмы і г. д.

Ніхто не задаваў пытаньняў потым, чаму першая службовая асоба дзяржавы на віду ўсяго грамадзтва жыве ў блудзе, як зьявілася пазашлюбнае дзіця (гэта пры жывой жонцы), як блудадзей выгнаў матку гэтага дзіця, уласным “хаценьнем” пазбавіўшы яе мацярынства, а дзіця – маткі. Гэта вам не распутны флірцік з Монікай Левінскай (які, дарэчы, абурыў увесь сьвет); у гэтым ёсьць нешта ад д’ябальшчыны і нешта ад Фройда, ад комплексу непаўнавартаснага дзяцінства.

Тут сьвядомая дэманстрацыя непрыняцьця народнай маралі, публічнае сцьвярджэньне збочанасьці свайго шчарбатага жыцьцёвага ўзору як нормы жыцьця. Пяцігадовага пазашлюбнага хлопчыка ён аб’яўляе пераймальнікам сваёй (нелегальнай ужо) прэзыдэнцкай улады, шыюць дзіцяці форму галоўнакамандуючага і перад ім рапартуюць, становяцца навыцяжку генэралы.

Да публічнай паранойі прывыкаюць, відаць, як да болю, — інакш чым можна растлумачыць гэтае нашае “маўчаньне травы”? Ніколі ня думалася, што фантасмагорыі Маркеса (“Восень патрыярха”) так адэкватна ўвасобяцца ў нашай рэальнай беларускай (далёкай ад Лацінскай Амэрыкі) рэчаіснасьці. Ажно так яно ёсьць, і ўсё гэта – на фоне апатыі і маўчаньня краіны, дзе нішчацца жыцьці і душы.

Давядзеньне да самагубства як азначэньне злачынства адлюстравана ва ўсіх нацыянальных кодэксах права і заканадаўствах цывілізаваных краінаў. Зразумела, што ў справе самагубства Яніны Паляковай вінавайцы будуць адкручвацца, звальваць усё на яе побыт, на яе эмацыйнасьць ды асаблівасьці псіхікі і, магчыма, адкруцяцца (да пары). Але справа мусіць быць абавязкова ўзбуджана, яна не павінна падлягаць задаўненьню. Ніхто не павенен пазьбегнуць адказнасьці за сьмерць чалавека.

Веданьне эмацыйнасьці ахвяры і маніпуляцыі ёй ёсьць абцяжарваючымі абставінамі для злачынцы, а не для ахвяры. Нават калі б ахвяра была псіхічна хворай, выкарыстаньне гэтай асаблівасьці асобы дзеля штурханьня яе на сьмерць ёсьць супэрподласьцю забойцы, што таксама павінна кваліфікавацца як абцяжарваючыя абставіны ў здзяйсьненьні злачынства. (Гэта я з нагоды розных допісаў у Сеціве людзей, якія падаюць нэгатыўныя зьвесткі пра Палякову і якія, у дадзеным выпадку, фактычна, ня маюць цяпер значэньня) Я ўжо не кажу пра антыбеларускі рэжымны друк, бо добра ведаю яшчэ з камуністычных часоў ягоную функцыю і задачу: ілгаць і гадзіць у душу чалавекам, і назва тая ж, як быццам з труны — “Советская Белоруссия”, – і людзі тыя ж. Чвэрць стагоддзя таму П. Якубовіч (цяперашні рэдактар “Сов. Бел.”) па заказу КПСС гадзіў у друку на беларускую моладзь, на калядоўнікаў у Менску, на беларускае Адраджэньне, папісваў гнюсныя пасквілі. Зірк – аж жыў курылка, і цяпер папісвае: на Палякову накатаў (за дзень да яе сьмерці), заганяе людзей у пятлю, каламутная гразь.

Самагубства Яніны Паляковай і злачынная мэтодыка лукашыстаў уздымае ня новае, але вельмі важнае пытаньне метафізічнага кшталту. Як трактаваць сьмерць ахвяры ў хрысьціянскім сэнсе: як суіцыд ці як забойства праз суіцыд? Гэтае пытаньне паўстае незалежна ад суду. Пэўна, што сьвятары вырашаюць па фармальным характары сьмерці. І ўсё ж такі, усё ж: хто вінаваты ў такой трагедыі людзей, што не згаджаліся з цёмным рэжымам? Хто вінаваты ў заўчаснай сьмерці Васіля Быкава, якога заманілі ў Беларусь і лячылі заведама не адпаведна? Хто вінаваты ў сьмерці Генадзя Карпенкі, эпікрыз хваробы якога ведалі добра і падсыпалі ў каву, відаць, не Палёнія-210, але таго, чаго хапіла яму, каб праз тыдзень памерці? Хто вінаваты ў нацыянальнай духоўнай сьмерці тысячаў беларусаў? Хто вінаваты ў гэтай гангрэне абыякавасьці і страху, што паралізавала людзей? Рытарычныя пытаньні. Але скора, ужо скора мы мусім, павінны, дадзім на яго справядлівы адказ.

8 сакавіка 2009 г.

“Колька” — “мастацкі “ дурдом у Менску.

koljka1.bmp

da-artykula-panavannie-ciemry.jpg

10/3/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2009
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024