Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Шукаем выхад з агульнага крызісу на Беларусі Паважаныя землякі, паважаныя грамадзяне! Пагаршэньне жыцьця і абвал эканомікі Лукашэнка і яго рэжым сьпісваюць на сусьветны крызіс. Пры гэтым чакаюць, што вось-вось ён скончыцца, падаражэе нафта і сыравіна, пацякуць грашовыя рэкі і зноў можна будзе вальяжна руліць, нічога ня робячы рэальнага для эканомікі і для людзей. Мараць і надалей дзяліць даляры ад продажу нафтапрадуктаў з расейскімі крымінальнымі нафта-газавымі алігархамі, гандляваць беларускай зямлёй, маёмасьцю, адпраўляць сотні тысячаў нашых людзей на рабскую працу ў Расею, будаваць лядовыя палацы, ганяць шайбу, палохаць суседзяў расейскімі ракетамі. Цяпер Лукашэнка кідаецца ва ўсе бакі з працягнутай рукой – “ратуйце, дайце”, — каб перасядзець, як ён лічыць, гэты “непрацяглы” крызіс. Дзе-нідзе далі. Дала Расея, даў Чавэс, даў МВФ; усяго больш за 3 мільярды даляраў. Больш за 1 мільярд ужо праелі. За два-тры месяцы праядуць астатнія, але большасьць грошай будзе раскрадзена вертыкальшчыкамі. Ці дадуць болей — невядома, але калі дадуць, то і гэтыя хутка будуць праедзены. (І што потым ? Хто стане сплочваць?) Аднак крызіс надта сур’ёзны, перасядзець ня ўдасца. Усю адказнасьць за крызіс у Беларусі нясе А. Лукашэнка. Ён паламаў Канстытуцыю 1994 года, узурпаваў уладу. Маючы непадзельную ўладу закансэрваваў у Беларусі калгасны рэжым і савецкую структуру вытворчасьці, мэтанакіравана задушыў і фактычна зьнішчыў прыватны бізнэс, прыватныя сельскія гаспадаркі і прыватную ініцыятыву, якія ўзьніклі і пачалі разьвівацца ў 1990-1994 гадах. Зрабіў Беларусь дадаткам агрэсіўнай Расеі ў эканамічным, палітычным і ваенным кірунках. Усё гэта лягло цяжарам на плечы беларусаў. Унутраны рынак і сацыяльная інфраструктура засталіся неразьвітымі і нават значна пагоршалі ў параўнаньні з савецкім часам. Паколькі структурная перабудова зоймае працяглы пэрыяд, першаснымі задачамі падчас крызісу зьяўляюцца, найперш, стварэньне ўмоваў, каб людзі мелі працу і заробак, затым, неабходна разьвіць унутраны рынак, стварыць канкурэнцыю супэрмаркетам шляхам паляпшэньня ўмоваў для дробнага і сярэдняга прадпрыймальніцтва. Для гэтага неабходна ліквідаваць усе нагароджаныя рэжымам бар’еры: мытныя, падатковыя, бюракратычныя. Арэндная плата за гандлёвыя месцы і памяшканьні мусіць быць на ўзроўні сабекошту. Трэба дамовіцца з краінамі Эўропы аб свабодным ці спрошчаным перамяшчэньні беларусаў на часовую працу. Лукашэнка і яго рэжым гэтага рабіць ня будуць. Яны ня здольныя пераадолець крызісную сытуацыю ў краіне. У крытычны момант яны могуць канчаткова здаць Беларусь расейцам, каб пазьбегнуць адказнасьці і захаваць свае карупцыйныя “здабыткі”. Прысутнасьць Лукашэнкі ва ўладзе стала крайне небясьпечнай для Беларускай дзяржавы і народа. Ня цяжка спрагназаваць, што сталася б, калі б рэжым насуперак законам ўвёў расейскі рубель і на Беларусі стаў бы правіць расейскі мафіёзны чыноўнік. Калі хто спадзяецца, што Расея (дзе комам нарастае напружанасьць, спыняюцца прадпрыемствы, хутка расьце беспрацоўе, неплацяжы) раптам сыпане бязьмерна расейскіх рублёў, гэта марныя спадзяваньні. У гэтым выпадку зьнікнуць ўсе сацыяльныя выплаты (пэнсіі і інш.), ня будзе крэдытаў для сельскай гаспадаркі, распадзецца бюджэтная сфэра. Пацерпяць страты ўсе: міліцыянты, настаўнікі, медыкі, служачыя, рабочыя, пэнсіянеры, пракуроры, судзьдзі, калгасьнікі, студэнты. Пратэсты расейцы гатовыя душыць зброяй. Для задушэньня ствараюцца карныя вайсковая сілы хуткага рэагаваньня. Дамову аб стварэньні гэтых сілаў насуперак закону падпісаў таксама Лукашэнка. Такога варыянту падзеяў нельга дапусьціць. Народ мусіць скарыстаць сваё канстытуцыйнае права на ўсталяваньне ўлады ў краіне. Трэба адмовіць Лукашэнку і яго рэжыму ў праве на ўладу і на аснове Канстытуцыі 1994 г. абраць беларускую ўладу. Справа вырашаецца мірным шляхам на прынцыпах самаарганізацыі грамадзтва. Канкрэтная прапанова падрыхтоўкі першых крокаў па выхаду з агульнага крызісу будзе выкладзена ў наступным паведамленьні. 20 -25 Сакавіка 2009 г. 23/3/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |