Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзень Волі - 2009

Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы,
Віншую Вас з 25 Сакавіка, слаўным Днём беларускай незалежнасьці. Менавіта тады, у 1918-м, пачалося яе адраджэньне, якое праз ахвяры, пакуты і змаганьне прывяло нас да Жніўня 1991-га, да аднаўленьня нашай незалежнай дзяржавы.

Барацьба яшчэ ня скончана. Яна працягваецца, таму што вымяраецца асаблівым кшталтам. Гэта ня ёсьць проста палітычнае змаганьне з імпэрскай Расеяй. Гэта ёсьць барацьба за існаваньне на зямлі. Гэта ёсьць змаганьне нашай літоўскай цывілізацыі з маскоўскім варварствам, якое доўжыцца ўжо больш за 300 гадоў. Стаўка гэтай барацьбы – жыцьцё, альбо сьмерць.

Маскоўская імпэрыя паставіла задачу сьцерці з твару зямлі Вялікае Княства Літоўскае і вынішчыць фізычна вялікі літоўскі народ, рэшту вывезьці, астатніх русіфікаваць. Дзяржаванішчэньне, генацыд і разбурэньне культуры маскоўцы рабілі разам зь немцамі. Дазваньня загінула Вялікае Княства, таму што нашы высокародныя продкі не маглі паверыць, што такое можа стаць.
Але вось зноў паўстае зь небыцьця Вялікае Княства ў вобразе Беларусі. 25 Сакавіка 1918 года – гэта быў голасны крык аб яго адраджэньні. І ўсё пачалося спачатку: барацьба і ахвяры, лік якіх ідзе на мільёны.

Але толькі адзін бок, толькі Масква сьведама ведала, што зьнішчае народ. Беларусы ж перад расстрэлам, на краі курапацкай магілы задавалі пытаньне “за што?”

Немагчыма перамагчы ворага ў змаганьні, будучы сьляпым. Сьлепата грамадзтва спарадзіла абсурд – прамаскоўскі рэжым, бо сон розуму нараджае пачвар; уся сіла сьляпога ня значыць нічога, пакуль ня ўбачыць ворага.

Мы перажываем асабліва цяжкі час – час вынішчэньня, сораму і прыніжэньня, час нізасьці і цемры, якой адчынілі дзьверы.Тут важна нам ня толькі захаваць агонь, але й падняць яго над галовамі, каб бачылі іншыя, каб сталі відушчымі, каб асьвятляў шлях.

Тут трэба вытрымка і цярпеньне, мужнасьць і праца дзеля прышласьці, якая ўжо надыходзіць. Яна набліжаецца. Ня будзе ў Беларусі вечна панаваць цемра і чэрнь і маскоўская гразь. Мы мусім рыхтавацца да вялікіх падзей. Мы бачым, што наша праца не зьнікае дарма, і гэта надае пэўнасьці і сілы. Крок за крокам мы йдзем да свабоды, крок за крокам мы йдзем да Беларусі. Яшчэ цішыня, але мы чуем ужо біцьце сэрцаў у сьмелых людзей, мы адчуваем, як зьмяняюцца думкі.

Цяпер наша задача набліжаць гэты час, калі ўздымецца за Беларусь і выступіць вялікая сіла. Усё паказвае на тое, што час надыходзіць. Рыхтуймася ўсе да вялікіх падзей.
Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк

25 Сакавіка 2009 г.

25/3/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2009
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024