Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску і Віцебску

У найвялікшае сьвята нашага народу – 25 Сакавіка – менскія актывісты Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і яго Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы. Перад гэтым улады забаранілі фронтаўцам правядзеньня збору і мітынгу на так званай “плошчы Калініна”. На гэты раз фронтаўцы (магчыма нечакана для ўладаў, якія паслалі туды “аўтазакі”) не сталі праводзіць забаронены мітынг і анулявалі заяўку. Зьвярнуліся ў пракуратуру аб парушэньні закона Менгарвыканкамам. Нераспаўсюджвалі нават улётак і запрашэньняў. (Галоўныя падзеі ў Беларусі яшчэ наперадзе.) А 18 гадзіне актывісты прышлі да помніка вялікаму песьняру Максіму Багдановічу, усклалі кветкі і засьпявалі беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”. Быў узьняты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Намесьнік старшыні Фронту і Партыі Сяргей Папкоў зачытаў зварот Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Дзень Волі – 2009” (публікуецца).

Настрой быў урачысты і сьвяточны. Прысутныя сьпявалі патрыятычныя песьні, віншавалі жыхароў сталіцы са сьвятам. Цікава, што рэжым пробваў і тут палохаць людзей. Тэрыторыя вакол урачыстага месца была запоўнена міліцэйска-вайсковымі сіламі. За будынкам Тэтру Опэры і балету стаялі міліцэйскія “аўтазакі” з атрадам “амонаў”. Паўсюль бачна была актыўнасьць асобаў у міліцэйскіх уніформах і ў цывільным. Некаторыя зь іх набліжаліся непасрэдна да ўдзельнікаў сьвята і спрабавалі нахабна здымаць іх на відэакамэры. Але людзі адганялі навязьлівых “апэроў.”

Беларусы ў тысячны раз пераканаліся, што жывуць пад акупацыяй антынацыянальнага рэжыму, які бароніць на нашай зямлі агрэсіўныя інтарэсы чужой дзяржавы. Дзень Волі застаецца днём змаганьня за вызваленьне Бацькаўшчыны ад антыбеларускай улады, за вольную будучыню. Дзень Волі злучае людзей, якія не баяцца дыктатуры і набліжаюць канчатковае ачышчэньне Беларусі ад акупанцкай саветчыны і прыгнятальнікаў народа.

Урачыстасьць працягвалася каля гадзіны. На прыканцы людзі зноў сьпявалі гімн “Магутны Божа”.
* * *
У Віцебску на Дзень Волі антыбеларускія улады схапілі пяцёх актывістаў КХП- БНФ Сяргея Каваленку, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава, а таксама Леаніда Аўтухова і Аляксандра Кузьняцова з Гарадка.

Удзельнікаў акцыі ў Віцебску было больш за сотню чалавек, але рэпрэсіўныя ворганы схапілі менавіта гэтых пяцёх хлопцаў, якія трымалі беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. Зразумела, што ў душыцеляў быў плян “прышыць” акупанцкі артыкул аб забароненай сымволіцы. Так яно і пацьвердзілася. Ноч людзей пратрымалі ў арыштанцкай камэры, а назаўтра пацягнулі ў свой суд (суд Кастрычніцкага раёну Віцебска). “Але нічога, — кажуць сябры вызвольнага руху, — да пары збан ваду носіць.” Прыйдзе час і на беларусафобаў, і на лукашыстаў.
* * *
Менгарвыканкам дазволіў мітынг іншым заяўнікам каля Акадэміі Навук. Сабралася каля 2000 чалавек. Як на такое вялікае сьвята гэта вельмі няшмат, але, улічваючы дзікасьць антыбеларускага рэжыму, рэпрэсіі і абставіны страху ў грамадзтве, гэта не такі ўжо і дрэнны паказчык. Столькі людзей у сярэднім ходзіць на крыжовае шэсьце КХП – БНФ у Курапаты на Дзяды. Некалькі тысячаў – гэта актыўная частка мянчан. Астатнія чакаюць свайго часу (які ўжо набліжаецца).

Мітынг прайшоў даволі спакойна. Людзям спадабалася рашэньне стаць ланцугом уздоўж прасрэкту Скарыны са сьцягамі і лёзунгамі і вітаць са сьвятам тых, што ехалі ў аўтобусах і машынах. Амаль усе машыны сігналілі ў адказ, ў знак салідарнасьці, што вельмі падабалася дэманстрантам. Тым часам група нейкіх маладзёнаў ў другім канцы памкнулася было ўчыніць правакацыю, кшталту, як на “дзень сьвятога Валянціна,” – палезьлі бяспрычынна на АМАП (якога было ў дзесяць разоў больш чым маладзёнаў), выбягалі на праезную паласу і г. д. Магчыма гэта ад маладой дурноты, якая паўтараецца як сістэма, але праўда ёсьць тая, што гэтыя людзі ня ўмеюць сябе паводзіць на агульных мерапрыемствах, ня маюць пачуцьця адказнасьці і з гэтай прычыны проста не кіруемыя. Праблема, зрэшты, зразумелая, і вядомыя яе прычыны. Усё пераменіцца, калі пачнецца сапраўдны народны рух сур’ёзных людзей. (Гэты час надыйдзе).

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
26 сакавіка 2009 г.

26/3/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2009
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024