Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Названыя імёны курапацкіх вандалаў (Тут зьмяшчаем ізноў ранейшы матэрыял, надрукаваны ў “Беларускіх Ведамясьцях.”) У пачатку студзеня была спыненая крымінальная справа супраць вандалаў, якіх затрымалі ў Курапатах сябры КХП – БНФ ў той час, калі хуліганы валілі крыжы. Якую выснову з гэтага трэба зрабіць людзям, для якіх Курапаты ёсьць сьвятым месцам? – пытаецца карэспандэнт. — Працягваць патруляваць урочышча? Спрабаваць высьвятляць імёны вандалаў і імёны тых, хто даваў такія загады? Зянон Пазьняк: “Выснову трэба зрабіць такую, што прамаскоўскі рэжым у Беларусі зацікаўлены ў зьнішчэньні Курапатаў і стымулюе, падтрымлівае вандалізм. Ніхто наўпрост загадаў вандалам не даваў, інакш бы вандалы маглі закласьці заказчыкаў. ГБ гэта робіць праз агентуру ўплыву. Агентамі ўплыву маглі быць сябры, настаўнікі і нават бацькі вандалаў. Што датычыць высьвятленьня імёнаў вандалаў, то няма пытаньня. Вось іхнія імёны і дадзеныя. Першы вандал – Астрэйка Павал Андрэевіч, нарадзіўся 29 сьнежня 1990 году ў Ніжневартаўску Цюменьскай вобласьці, Расея. Жыве: Менск, вул. Гамарніка, 20, корп. 1, кв. 123. Бацькі: Астрэйка Андрэй Сяргеевіч і Астрэйка Святлана Уладзіміраўна. Другі вандал – Шышко Вадзім Дзьмітрыевіч, нарадзіўся 7 чэрвеня 1992 году ў Менску. Жыве: Менск, вул. Мірашнічэнкі, 47, кв. 172. Бацькі: Дзмітры Анатольевіч Шышко і Алена Фёдараўна Шышко. На пытаньне, што рабіць, адказ такі. Трэба патрабаваць, каб ворганы рэжымнай ўлады выконвалі законы. Ёсьць два шляхі – працэсуальны і грамадзка-палітычны. Трэба выкарыстаць абодва. Актыўнае грамадзтва – вялікая сіла” Тамаш Ракса 3/4/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |