Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня спаўняецца роўна 20 гадоў з дня, калі расейскія акупанты зьдзейсьнілі крывавае злачынства ў сталіцы Грузіі Тбілісі. 9 красавіка 1989 года спэцыяльныя часткі ўнутраных войскаў, прысланыя з Масквы, напалі на мірны мітынг у цэнтры Тбілісі. Акупанты секлі людзей сапёрнымі рыдлёўкамі. Дзесяткі асобаў, у асноўным жанчыны, былі забіты і паранены. Крамлёўскія гаспадары разьлічвалі запалохаць грузінскі народ гэтай жорсткай расправай. Але імпэрыялісты пралічыліся. Народ Грузіі злучыўся ў змаганьні за вызваленьне сваёй зямлі ад акупантаў. Салідарнасьць грузінам выказалі тады ўсе паняволеныя Расеяй народы. Беларускі Народны Фронт накіраваў у той час спэцыяльнага пасланьніка ў Тбілісі для перадачы спачуваньня, салідарнасьці і навязваньня кантактаў. У Менску адбыліся пікеты з пратэстам супраць злачынных дзеяньняў Масквы і малебны за Грузію ў храмах. Праз два гады, у жніўні 1991 г. пачаўся першы пэрыяд распаду злачыннай расейскай імпэрыі. Нашы народы вызваліліся ад акупацыі, якая працягвалася стагоддзямі і прынесла людзям незьлічоныя бедствы. Але гэта было не апошняе злачынства Масквы супраць Грузіі. На працягу ўсіх гадоў існаваньня незалежнай Грузінскай дзяржавы Масква груба ўмешвалася ва ўнутраныя справы Грузіі. У жніўні 2008 г. Расея зьдзейсьніла ваенную агрэсію, уварварваўшыся танкавымі калёнамі на тэрыторыю Грузіі і пачаўшы бамбардоўкі мірных грузінскіх гарадоў і паселішчаў. Увесь сьвет асудзіў Маскву за гэтае злачыннае парушэньне міжнароднага права. Грузінская армія і народ здолелі спыніць агрэсара і нанесьці яму моцныя ўдары. Але частка тэрыторыі сувэрэннай Грузіі застаецца пад расейскай акупацыяй. Мужны народ працягвае змаганьне за сваё канчатковае вызваленьне ад расейскіх акупантаў. Беларускія патрыёты выказваюць салідарнасьць грузінскаму народу, які змагаецца за сваю волю. Пакуль існуе і творыць зло крамлёўска-лубянская імпэрыя, нашы народы павінны яднацца ў супрацьстаяньні ворагу чалавецтва. На перадзе ў нас перамога і сьветлы шлях цывілізаванага нацыянальнага разьвіцьця. Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 9/4/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |