Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Угодкі Чарнобыля

Менск, 26 красавіка. Сябры і прыхільнікі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Мерапрыемствы пачаліся сьпяваньнем духоўнага гімна “Магутны Божа”. Над грамадой лунаў сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Людзі заслухалі зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Фронту і Партыі – “Палітычны Чарнобыль” (публікуецца).
Выступіў адказны сакратар Управы Фронту і Партыі сп. Алесь Чахольскі, які ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Ён сьведчыў аб тым, як пасьля катастрофы злачынная ўлада марнавала ня толькі вялізныя грашовыя сродкі, але і шчырыя памкненьні беларускіх вайскоўцаў-ліквідатараў сапраўды дапамагчы свайму народу. Бязглуздае адсяленьне тысячаў людзей на тры-чатыры кілёмэтры ад родных вёсак у такія ж атручаныя радыяцыяй мясьціны. Ідыёцкая кампанія па “дэзактывацыі”, гэбельсаўская хлусьня і дэмагогія… Мы павінны не забывацца, што камандавала ўсім гэтым злачынная Масква. Антычалавечы крамлёўскі рэжым надаў званьне “герояў Расеі” лётчыкам, якія расстралялі над Беларусьсю радыяактыўныя воблакі і справакавалі атрутны дождж над нашай зямлёй. Тысячы і тысячы акупанцкіх “герояў” і цяпер працягваюць у нашай краіне сваю зьнішчальную дзейнасьць. Вызваліцца з гэтага кашмару можна толькі палітычнымі мэтадамі. Павінен быць ліквідаваны прамаскоўскі антынацыянальны рэжым. Толькі тады спыніцца зьнішчэньне нашага народу і адкрыецца шлях нармальнага цывілізаванага разьвіцьця Беларусі.
Выступоўцы казалі пра антычалавечыя экспэрымэнты, якія прарасейскі рэжым па загаду з Масквы праводзіць над нашымі дзецьмі, над усім насельнітвам. Масква зьбірае статыстыку выміраньня нашага народу. Менавіта крамлёўская хунта кіруе злачыннымі дзеяньнямі мясцовых выканаўцаў. Імпэрыя Зла павінна быць спынена і разгромлена на нашай зямлі. Беларусы ўрэшце павінны ўбачыць і зразумець, што ёсьць прычына нашай бяды і хто адказны за чарговы этап генацыду. Разуменьне прычынаў трагедыі дазволіць беларусам прыняць адпаведныя рашэньні: злучацца ў Беларускую Салідарнасьць, вяртацца да свайго, роднага. Разам змагацца супраць лютага ворага. У Беларусі ёсьць магчымасьці пераадолець наступствы Чарнобыля. Але пачынаць трэба зараз. Не чакаць літасьці ад забойцаў, а гнаць іх з нашай зямлі і наладжваць на ёй нармальнае і дастойнае жыцьцё. Цемра не пераможа Беларусь. Сьветлая перамога будзе за намі.
Людзі ўсклалі да курапацкіх крыжоў кветкі, запалілі зьнічкі. На прыканцы ўсе засьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
26 красавіка 2009 г.

26/4/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2009
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024