Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Палітычны Чарнобыль (Выступ на курапацкай акцыі Чарнобыльскі шлях – 2009) Паважаныя сябры, дарагія землякі, фронтаўцы, Ужо мінула 23 гады з таго дня, калі ўзарвалася савецкая атамная станцыя ў Чарнобылі. Сьмерць абрынулася на Беларусь. У 1994 годзе ўзьнік другі Чарнобыль – духоўны і палітычны. Яны ўвесь час скрыжоўваюцца, пашыраючы адзін аднаго і прыносячы вынішчэньне. Сытуацыя, як у чарадзейнай казцы пра каралеўства, у якім усеўся паскудны цмок. Чарнобыль наўпрост выкарыстоўваецца цмокам дзеля вынішчэньня народа. Гэта вынік ўнутранай прамаскоўскай акупацыі ўлады ў Беларусі. Уражвае, аднак, ня тое, як маскоўцам удалося гэта зрабіць, уражваюць разбуральныя адкрытыя мэтады нішчэньня пры пасыўным маўчаньні людзей. Ужо каторы год краінa перажывае чарнобыльскія Курапаты, гэта значыць сьведамае зьнішчэньне Чарнобылем. І не чуваць нават прывычнага пытаньня – “За што?” Такога ніяк ня можна цярпець. Незаконны правіцель абзывае “ворагамі” беларусаў, што не прызнаюць ягонай улады, але ён сам ёсьць тыповым ворагам чалавецтва, які вядзе чарнобыльскую вайну супраць нашага народа. Мы мусім спыніць гэтую вайну. Беларусам за ўсю сваю гісторыю прыходзілася змагацца з усялякай вар’яцкай нечысьцю, пераможам і гэтую. Мушу зноў паўтарыць: збочаная ўлада і ненармальная дзейнасьць хворага Лукашэнкі, якая выклікала разбурэньне культуры, стала ў апошні час надзвычай небясьпечнай для беларускага грамадзтва і беларускай дзяржавы. Гэтага ўжо даўно нельга цярпець, адбываюцца непапраўныя страты ў эканоміцы, палітыцы і культуры. Паводзіны гэтага чалавека неадэкватныя, скандальныя і амаральныя, яго асабістае жыцьцё збочанае і на віду ва ўсіх выпадае з нармальнасьці, ганьбіць краіну і цэлы народ. Гэты чалавек нясе псіхічны комплекс непаўнавартаснага дзяцінства і дзіцячага астракізму. Ён не засвоіў элемэнтарных асноваў культурных дачыненьняў зь людзьмі і толькі палітычная нясьпеласьць грамадзтва, прыдушанага акупацыйным камунізмам і саветчынай, дазволіла непрыяцелям Беларусі зацягнуць яго на вяршыню ўлады. Але, хоць і павольна, ужо мінае гэты час цемры і, не сумняваюся, зьнікне дазваньня. Відавочная праўда, што нічога, абсалютна нічога, нельга ўжо паправіць, пакуль на верхавіне ўлады знаходзіцца гэты цёмны Лукашэнка, што выпаў з культуры і гістарычнага часу. Бываюць анамаліі ў прыродзе, бываюць, на жаль, і ў грамадзтве. Бяда, што нашаму народу прыходзіцца такую анамалію перажываць. Мусім прысьпешваць яе ліквідацыю і назва гэтай бяды – палітычны Чарнобыль. Мы мусім перамагчы вялікую чарнобыльскую вайну і мы пераможам яе. Памятайма і верым, і ўзмацняйма наш вольны народны дух. Зянон ПАЗЬНЯК 27/4/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |