Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 травеня сёлета ў Менску сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся на чарговы Сойм. Адбыўся абмен думкамі і абмеркаваньне палітычнага становішча. Быў зачытаны ліст сп. Зянона Пазьняка, Старшыні БНФ і Партыі – БНФ, — “Партнёрства і інтарэсы” (публікуецца).

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. На Беларусі назіраецца стан зацішша. Настала вясна, стала цёпла, людзі паехалі на свае ўчасткі садзіць бульбу і прыглядаць за садамі. Многія маюць ілюзію, што ўсё неяк само сабой наладзіцца, што крызіс сам сабой зьнікне і ўсё будзе, як было. Але калі беларускія патрыёты сустракаюць прадстаўнікоў дырэктарскага корпусу Беларусі, то бачаць у іхных тварах адчай і разгубленасьць. Гэтыя эканамічна актыўныя людзі на працягу шэрагу гадоў працавалі ў рамках, вызначаных рэжымам, наладжвалі беларускі бізнэс у постсавецкай прасторы, верылі ў гэтую будучыню. Цяпер яны (як спэцыялісты) бачаць поўны правал і бесперспэктыўнасьць гэтай эканамічнай палітыкі. Расея адмаўляецца закупаць беларускую прадукцыю, паўстае крызіс неплацяжоў. Арыентацыя на ўсходняга суседа (штучна наладжаная рэжымам Лукашэнкі) прыводзіць беларускую гаспадарку да бездані і правалу. Ужо ўвосень мільёны беларусаў сутыкнуцца з беспрацоўем і галечай. А ў той жа час рэжым нічога не робіць дзеля падрыхтоўкі да гэтых сацыяльных праблемаў. Працягваецца бравурная дэмагагічная кампанія на тэму “у нас крізіса нет і не будет”. У гэтых умовах беларускае грамадзтва павінна не паддавацца адчаю, а наадварот кансалідавацца незалежна ад нелігітымнай улады. Ідэя Беларускай Салідарнасьці набывае надзвычай актуальнае значэньне ва ўмовах усеагульанга правалу, калі выйсьцем ёсьць адзінае: беларус павінен падтрымліваць і ратаваць беларуса. Антыбеларускі рэжым ніколі ня будзе дзейнічаць паводле гэтай жыцьцёвай формулы нацыянальнага паратунку. Значыцца самы беларусы павінны самаарганізоўвацца ў палітыцы нацыянальнага выратаваньня.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра паводзіны шэрагу дырэктараў прапрыемстаў краіны. Бачачы непазьбежны крах эканомікі, штучна завязанай на Расею, некаторыя дырэктары актыўна раскрадаюць нацыянальную маёмасьць. Цынізм і злоўжываньні дасягнулі небачаных раней маштабаў. Рэжымныя структуры загніваюць, прыслужнікі рэжыму імкнуцца пакарыстацца бязладдзем і хаосам дзеля самаўзбагачэньня. Усё гэта адбываецца на фоне грунтоўных захадаў па пераадольваньні крызісу, якія прадпрымаюцца кіраўніцтвам цывілізаваных краінаў. Раскрадальнікі бяруць прыклад са злачынных паводзінаў “кормчых расейскай эканомікі”. Сябры Сойму падкрэслілі важнасьць нацыянальнай культуры і мовы ў пэрыяд эканамічнага крызісу. Цывілізаваныя народы гуртуюцца вакол нацыянальных каштоўнасьцяў і сьвятыняў і ў гэтым адзінстве знаходзяць шлях паратунку. Вяртаньне да свайго – беларускага – ёсьць умовай выратаваньня беларускага народу. На працягу дзесяцігоддзяў наша Партыя вядзе асьветніцкую працу ў гэтым накірунку. І цяпер, нягледзячы на стомленасьць, трэба працягваць гэтую дзейнасьць, каб пераканаць беларусаў у неабходнасьці абароны свайго – нацыянальнай культуры, маёмасьці, дзяржавы, мовы, будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Калі на Беларусі будзе пашырацца нацыянальны супраціў расейскай агрэсіі, то наш змагарны народ падтрымае ўвесь сьвет. Мы на сваёй зямлі – перамога будзе за намі! Жыве Беларусь!

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 траўня 2009 г.

11/5/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2009
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024