Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Парыхтоўка на восень” (публікуецца). < З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Крызіс антыбеларускага рэжыма паглыбляецца. Многія аналітыкі прадказваюць яго драматычнае абвастрэньне менавіта на сёлетнюю восень. Разбуральныя працэсы праходзяць таксама на прасторах Расеі, да якой мясцовы рэжым штучна прывязаў беларускую эканоміку. Лукашэнка і ягонае атачэньне спрабуюць лавіраваць пасярод гэтай стыхіі, каб выратаваць сябе і свае крыніцы ўзбагачэньня. Спосабы паратунку яны бачаць не ў рэфармаваньні эканомікі і дэмакратызацыі грамадзтва, а ў папрашайніцтве, зьвяртаючыся па чарговыя крэдыты то на Захад, то ў Маскву. Але гэта ня выратуе іх, а толькі крыху аддаліць канчатковы калапс рэжыму. Так званая “малочная вайна”, якую Расея праводзіць супраць Беларусі, сьведчыць аб прагным жаданьні расейскага мафійнага капіталу захапіць і падпарадкаваць сябе прыбытковую галіну беларускай эканомікі. Рэжым нібыта “ўстаў на абарону” вытворцаў беларускіх малочных прадуктаў, нібыта нават робіць рэзкія палітычныя заявы і рухі. Але павышаныя тоны і нават пэўная антымаскоўская лексіка рэжымнай прапаганды не павінны падманваць беларускае грамадзтва. Гэта ёсьць чарговая хваля рэжымнай дэмагогіі, якая не азначае ніякіх пераменаў. Выступілі таксама сябры Сойму з розных куткоў Беларусі. Яны канстатавалі, што далёка ня ўсе беларусы разумеюць ваенную небясьпеку з боку Расеі. Неабходна даводзіць да людзей поўную інфармацыю аб небясьпецы з боку расейскай імпэрыі, якая парушае міжнароднае права і зьдзяйсьняе ваеннае ўмяшальніцтва ў іншых краінах, а ў самой Расеі разгортвае разбудову ваеншчыны і агрэсіўную ваенную прапаганду. Сябры Сойму распавялі таксама пра шырокую кампанію паліцэйскага ціску і застрашэньня, якую рэжым праводзіць па ўсёй Беларусі, незаконна прымушаючы людзей цэлымі працоўнымі калектывамі здаваць адбіткі пальцаў. Прычым, калі людзі рашуча заяўляюць, што ня будуць падпарадкоўвацца гэтаму незаконнаму загаду, парушальнікі закону адчапляюцца ад іх. Нават найменшы супраціў несправядлівасьці дае станоўчы вынік. Сойм абмеркаваў плян арганізацыйных мерапрыемстваў на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 15/6/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |