Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пазьняк: “Веліч Быкава адбілася ў гістарычным выбары”

(Радыё Свабода, Сяргей Навумчык, 19.06.2009)

Заснавальнік БНФ Зянон Пазьняк кажа, што Васіль Быкаў адыграў вялікую ролю ў аднаўленьні Незалежнасьці Беларусі

Пазьняк: “Як толькі падумаю пра Быкава — пачынаецца шчымленьне душы. Гэта таму, што хацелася б, каб Быкаў быў пастаянна. У ім вымоўнае супадзеньне вялікага пісьменьніка, вялікай асобы і народнага лёсу цэлага пакаленьня. Прачытаўшы “Доўгую дарогу дадому”, дзе Быкаў апісвае беднае, галоднае сваё дзяцінства пад бальшавіцкай акупацыяй, потым вайну, якую ён прайшоў разам з фронтам “ад званка да званка” , цяжкія пасьляваенныя гады, — стала зразумела, што ён ўвабраў усё гэта ў сваёй душы. Але змрочная рэчаіснасьць не зламала, не агрубіла яго, бо меў ён прыроджаныя якасьці інтэлігентнай натуры і здаровага сэнсу. Гэта — тое, што ў цяжкіх варунках даецца чалавеку як дар Духа Сьвятога. У гэтым ёсьць і прырода яго таленту, і прырода мудрасьці. Аснова, урэшце, яго літаратурнага экзыстэнцыялізму.

Веліч яго як пісьменьніка адлюстраваная ў яго творах, вобразах, ідэях, карцінах народнай рэчаіснасьці і лёсах народнага жыцьця. Гэта пісьменьнік сапраўды народны і беларускі.

Веліч яго асобы адбілася ў яго гістарычным выбары.

Калі вырашаўся лёс нацыі і будучыні Беларусі, ён, ужо немалады, стаў у шэрагі змагароў Народнага Фронту. Стаў сьмела, без папроку і сумневу, і разам з усімі адчуў радасьць найвялікшай падзеі стагодзьдзя — здабыцьцё і вяртаньне дзяржаўнай Незалежнасьці Беларусі. Яго бескампрамісная народная адраджэнская пазыцыя прыцягвала да яго добрых людзей. І адначасна яна дэмаскавала фальшывасьць шмат якіх афіцыйных асобаў, што займаліся словаблудзтвам і няшчыра сьпявалі яму хвалу. Гістарычны выбар Быкава скрышталізаваў, ачысьціў адносіны да яго творчасьці. Усё сьветлае — пайшло з Быкавым. Уся дрэнь — адпала, засталася сама з сабой.

У вольнай, сьветлай Беларусі будуць стаяць помнікі вялікаму пісьменьніку, будуць плошчы і вуліцы, названыя яго імем, будуць бібліятэкі яго імя, і памяць пра яго будзе вечнай”.

20/6/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2009
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024