Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэпліка аб расейска-чачэнскай вайне Ва ўсім сьвеце людзі пішуць пра вайну, паказваюць яе жахі і антыгуманнасьць а журналісты нават гінуць, стараючыся адлюстраваць гэтую бесчалавечнасьць вайны і паўплываць на грамадзкую думку, каб абмежаваць жорсткасьць і войны спыніць. Інфармацыя Елавой цяжкая і жудасная, але сэнс яе, як і ўсюды ў падобных выпадках, аднолькавы – узбудзіць гуманны пратэст супраць несправядлівай вайны шакуючым мэтадам. На Захадзе, у культурных грамадзтвах людзі так і адгукаюцца на шок – з гуманістычных пазыцыяў. Аднак, тое што адбываецца ў гэбоўскай Расеі выяўляецца з дакладнасьцю наадварот. Рэакцыя тыпова варварская (пакараць гонца, што прынёс дрэнную вестку), рэакцыя прымітыўная, рабская і агрэсіўная (“нашіх режут”). Рускіх салдатаў, забойства якіх паказана на відэа, чачэнцы забілі на чачэнскай тэрыторыі, куды іх са зброяй паслаў Пуцін з заданьнем забіваць чачэнцаў. Пуцін ведаў, што ён робіць, куды ён іх пасылае і што ім за гэта можа быць. Ён ведаў, што чачэнскі народ будзе супраціўляцца і бараніць сваю краіну, што на вайне дзейнічае закон: кроў за кроў сьмерць за сьмерць, жорсткасьць за жорсткасьць. Усё міжнароднае, нацыянальнае і канстытуцыйнае права на баку чачэнцаў. Бо ў іхны дом уламаўся агрэсар са зброяй і сілай. Агрэсар пачаў дывановыя бамбаваньні чачэнскіх гарадоў. Агрэсар разбурыў датла сталіцу Чачэніі, забіў і скалечыў 50 тысячаў чачэнскіх дзяцей, зьнішчыў 150 тысячаў насельніпцтва Чачэніі (15 адсоткаў). Агрэсар прыдумаў “зачысткі” і “фільтрацыйныя лагеры”, катаваньні і мардаваньні чачэнскіх мужчын і жанчын. У гэтых умовах чачэнскі народ мае права на супраціўленьне любымі спосабамі, на ўсе дзеяньні ў адказ, якія ўжывае супраць іх агрэсар, узброены авіяцыяй, артылерыяй, касэтнымі і вакуумнымі бомамі, спэцыяльна падрыхтаванымі атрадамі. У тым, што на вайне ў Чачэніі чачэнцы забіваюць рускіх салдат, вінаватыя не чачэнцы, якія бароняцца на сваёй тэрыторыі, а тыя хто гэтую вайну разьвязаў, хто Чачэнію акупаваў і хто гэтых салдат на сьмерць туды паслаў. Пра сутнасьць гэтай варварскай каляніяльнай вайны ў Чачэніі казалі ў Расеі толькі адзінкі перадавых людзей, якія мелі эўрапейскае вольнае думаньне. Вось гэтая “страна рабов” і накінулася цяпер азьвярэла на маладую беларуску Тацьцяну Елавую толькі за тое, што яна як эўрапейскі чалавек вольнай сьведамасьці паказала ім люстэрка з адбіткам самых сябе – вынікі іхняй экзальтаванай рабскай падтрымкі ўсіх мярзотаў бруднай крамлёўскай вайны на Каўказе. Як гэта ўсё нам знаёма яшчэ з часоў Кастуся Каліноўскага: гэтая рэцэптарная расейская рэакцыя, гэтае крымінальнае асэнсаваньне вайны і ўбачанага відэафільма, гэтая шалёная нянавісьць і поўная адсутнасьць грамадзянскай пазыцыі адказнасьці за сваё грамадзтва, адсутнасьць крытычнага думаньня, рахунку сумленьня і справядлівасьці. Псіхалогія арды. Сутыкненьне двух сьветаў, дзе адзін бок разумее іншы, але іншы не ў стане зразумець нават сябе. Зянон Пазьняк 29/7/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |