Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сяргей Навумчык: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Перамога тых, хто быў з ідэяй Гэта была найбольшая палітычная перамога ў гісторыі Беларусі двух апошніх стагодздзяў, паўтарыць якую ўжо нікому ня ўдасца – бо, спадзяюся, краіна ўжо ніколі ня страціць Незалежнасьці. 28/8/2009 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ Жнівень – фатальны месяц для расейскай палітыкі. Бальшыня міжнародных і ўнутраных злачынстваў Расеі былі зробленыя ў жніўні. Але для беларусаў жнівень якраз добры месяц, бо тое, што расейцу сьмерць, беларусу — воля. 25/8/2009 › Навіны Чужое войска ў Беларусі – небясьпека вайны (Заява) Дзеяньні і заканадаўчыя ініцыятывы цяперашняй расейскай ўлады — эскалацыя напружанасьці на Каўказе, непасыланьне амбасадара на Украіну, агрэсіўны ліст Д. Мядзьведзева прэзыдэнту Украіны В. Юшчанку, антыпраўнае абгрунтаваньне магчымасьці ўвядзеньня расейскага войска на чужую тэрыторыю – усё гэта прымушае нас яшчэ раз засяродзіць увагу на антыканстытуцыйным рашэньні рэжыму Лукашэнкі пра правядзеньне расейскіх вайсковых манеўраў на Беларусі (“Захад-2009”), якія намечаныя на канец верасьня. 21/8/2009 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЖНІВЕНЬСКІ КАМЭНТАР (ВЫСТУП на жнівеньскім Сойме БНФ і За гэты месяц-ліпень, што мінуў, цяжка знайсьці і адзначыць якую-небудзь станоўчую зьяву ў нашым палітычным і грамадзкім жыцьці. Такіх падзеяў няма ўжо даўно. Бальшыня таго, што адбываецца, ідзе на пагаршэньне. Адзначаецца паўсюдны наступ антыбеларускай рэакцыі у войску, эканоміцы, гандлі, грамадзкіх і палітычных арганізацыях. Ставяцца старыя спэктаклі пагарэлага тэатра кшталту “Пастанова 991”, здалася ў палон КГБ (нават бяз супраціву) арганізацыя “Бацькаўшчына,” прамаўляюцца фразы 30-40-гадовай даўніны, людзей гнояць у турмах, зьневажаюць за мову, у палітыцы лгуць і “абкурываюць” старую Эўропу. 11/8/2009 › Навіны (Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 9 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Жнівеньскі камэнтар” (публікуецца). 11/8/2009 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |