Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 9 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Жнівеньскі камэнтар” (публікуецца). З дакладамі аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра далейшае разгортваньне крызісу ў Беларусі. Усё больш людзей застаюцца без працы або губляюць большую частку заробка. Замест рэалізацыі антыкрызісных захадаў рэжым працягвае хадзіць з працягнутай рукой і прасіць крэдытаў на Захадзе і ў Расеі. Аднак, групоўка, што знаходзіцца пры ўладзе ў нашай краіне, разумее небясьпеку для свайго існаваньня напярэдадні правалу. Апошнім часам адбыліся спробы чарговай маніпуляцыі грамадзкай думкай. Рэжымны рупар газэта “Советская Белоруссия” (за 5.08.2009) надрукаваў вялікі “крытычна-аналітычны артыкул”, падпісаны С. Ткачовым, памочнікам “прэзыдэнта” А. Лукашэнкі. У артыкуле гаворыцца пра загружанасьць складоў беларускіх прадпрыемстваў нераспраданай прадукцыяй, пра фінансавую запазычанасьць і нават ўжываецца выраз пра “правал”. Сапраўднай аналітыкі ў такіх опусах няма, але праглядаецца імкненьне прадстаўнікоў рэжыму прызнаць катастрафічнае становішча і знайсьці вінаватых (напрыклад, прэм’ера Сідорскага). У тым жа ключы выкананы апошнія публічныя выступы прадстаўнікоў псэўдаапазыцыі С. Багданкевіча, С. Шушкевіча, А. Мілінкевіча. Яны канстатуюць віну ўрада РБ, асабіста прэм’ера, нават А. Лукашэнкі, але нідзе нават ня згадваюць пра Расею, пра разбуральную антыбеларускую палітыку Расеі ў Беларусі. Стала вядома, што ў сувязі з спыненьнем фінансаваньня псэўдаапазыцыі з Захаду Масква рыхтуе стварэньне ў Беларусі сваёй цалкам прамаскоўскай фронды. На гэта выдзелены вялікія фінансавыя сродкі, за якія і пачалася публічная дыскусія “апазыцыянэраў-адвакатаў” Расеі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны нагадалі, што С. Ткачоў вядомы сваёй антыбеларускай пазыцыяй. Ён вядомы шчырай адданасьцю рэжыму, а ў 1995 г. ён кандыдаваў падчас выбараў у Вярхоўны Савет Беларусі пад лёзунгам “Едіненія с Россіей”. Так што вельмі кур’ёзным выглядае ягоная крытычная поза ў амплуа апазыцыянэра “унутры рэжыма”. Сябры Сойму распавялі пра новую “рэфармісцкую” кампанію рэжыму. Па ўсёй краіне распачалася будоўля вялізных сьвінакомплексаў “па дацкай тэхналёгіі”. Вядома, што ўжо на гэтым этапе на гэтую манілаўшчыну выдаткавана ў два разы больш грошай, чым было заплянавана. Зразумела, што чарговая бессэнсоўная кампанія была арганізавана з мэтай адмыўкі раскрадзеных грошай. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11/8/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |