Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на “Дзяды” 1 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць у Менску традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных шэсьця і мітынга. 27/10/2009 › Навіны Віншаваньне з гадавінай Фронта Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы. 19 кастрычніка 2009 г. Зянон Пазьняк 20/10/2009 › Навіны Зянон Пазьняк: АБ ДЗЕЙНАСЬЦІ НА ШКОДУ НАЦЫІ (Выступ на кастрычніцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) …За апошні месяц, які мінуў пасьля верасьнёўскага Сойму нашай народнай Партыі, на Беларусі не адбылося ніякіх станоўчых падзеяў ні ў палітыцы, ні ў культуры, ні ў эканоміцы. Гэта ўжо стала звыклым: нацыянальны рэгрэс як палітычная зададзенасьць. 13/10/2009 › Навіны Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11 кастрычніка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 13/10/2009 › Навіны Заява Ад часу падпісаньня пагадненьня аб Усходнім партнёрстве 7 траўня гэтага года назіралася няўхільнае ўзмацненьне рэакцыі, парушэньня правоў людзей і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 13/10/2009 › Навіны Пастанова 19 студзеня 2007 года Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Партыі БНФ) падаў заяву ў Вярхоўны Суд аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з паведамленьнем А. Лукашэнкі. 13/10/2009 › Навіны Пастанова У сувязі з уводам 9 верасьня гэтага года расейскага войска па распараджэньні А.Р. Лукашэнкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь 13/10/2009 › Навіны Анатоль Грыцкевіч: Юбілей Зянона Пазьняка Гэты артыкул быў напісаны да 65-годдзя Зянона Станіслававіча Пазьняка і перададзены аўтарам ва ўправу ТБМ. але на шляху з Менска ў Ліду ў рэдакцыю газеты “Наша слова” рукапіс артыкула знік пры загадкавых абставінах. Таму артыкул адноўлены па памяці. А.Г. 8/10/2009 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: Фронт, апазыцыя, калябарацыя У 90-х гадах Беларускі Народны Фронт пасьпяхова супрацьстаяў “аб’яднаўчым” тэхналёгіям зьнішчэньня беларускага руху. 4/10/2009 › Навіны Пачатак нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, на якой была абвешчана незалежнасьць Беларусі, 24 жніўня 1991 г. (са сьцягам – Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч). 19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі надаў Бел-Чырвона-Беламу сьцягу і гэрбу “Пагоня” статус дзяржаўных сымвалаў. 4/10/2009 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |