Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Заява Ад часу падпісаньня пагадненьня аб Усходнім партнёрстве 7 траўня гэтага года назіралася няўхільнае ўзмацненьне рэакцыі, парушэньня правоў людзей і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Зьявіліся новыя палітычныя вязьні, якіх утрымліваюць без суда, пачасьціліся перасьледы настаўнікаў і іншых беларусаў за ўжываньне беларускай мовы. Пашырыліся звальненьні людзей з працы па палітычных прычынах, зачыняюцца праграмы беларускага радыё там, дзе яны ўзьнікаюць. Жорстка перасьледуецца апазыцыйная беларуская моладзь (нематываваныя арышты, зьбіваньні, пагрозы). Узмацненьне рэпрэсіяў і антыбеларускай рэакцыі сталася магчымым, на наш погляд, у выніку фактычнага і рэзкага паслабленьня ўвагі з боку Эўразьвязу да дэмакратычных каштоўнасьцяў у дачыненьнях з рэжымам Лукашэнкі. Саступкі Эўразьвязу ў прынцыпах і ў дэмакратыі былі адэкватна ўспрынятыя Лукашэнкам як палітычная перамога над Эўразьвязам. Гэта разьвязала яму рукі для далейшых рэпрэсіяў і зьдзеку над беларусамі, над беларускай культурай і здаровым сэнсам у спадзяваньні, што Эўропа гэтага цяпер не заўважыць, а народ сьцерпіць. Мы прытрымліваемся каштоўнасных і дэмакратычных прынцыпаў у палітыцы і бачым, што рэжымам Лукашэнкі рэальна ня толькі не была выканана ніводная ўмова павароту да дэмакратыі, а наадварот, узмацніўся паварот да антыбеларускай антыдэмакратычнай рэакцыі. Мы лічым, што санкцыі Эўразьвязу аб няўезьдзе Лукашэнкі і групы асобаў, падазраваных у злачынствах (забойствы людзей) павінны быць пакінуты бяз зьменаў і ні ў якім разе не адменены. Гэтага патрабуе лёгіка падзеяў і элемэнтарная справядлівасьць. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Зянон Пазьняк Юры Беленькі Сяргей Папкоў 11 кастрычніка 2009, г. Менск. 13/10/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |