Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне Дзядоў у Менску

100_1691.jpg
1 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у цэнтры Менску сабралася вялікая грамада беларусаў. Ад Гадзіньнікавага завода па праспэкце Скарыны рушыла мэмарыяльнае шэсьце пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Людзі несьлі крыжы, кветкі і транспаранты “Ушануйма ахвяраў Курапат”, “Дзяды”. Шматкілёмэтровы шлях праз цэнтар сталіцы завяршыўся ў Курапатах.
Людзі сабраліся вакол Крыжа Пакутаў, засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Быў заслуханы зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянона Пазьняка – “Верма ў сьветлыя дні” (публікуецца). Потым калёна рушыла ў цэнтр Народнага мэмарыялу, да трох Крыжоў на Кальварыі.
Да людзей зьвярнуліся з прамовамі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Яны казалі пра неўмяручую памяць аб продках, якая яднае беларусаў. Мы – эўрапейскі народ. Наша культура і наша цывілізацыя рэзка адрозьніваюцца ад таго, што існуе і заўсёды існавала на усход ад Беларусі. З Усходу, з Расеі да нас прышлі акупацыя, вынішчэньне, генацыд, паняволеньне і дзікасьць. Там у адкрытую ўшаноўваюць Сталіна, НКВД-КГБ-ФСБ і рабаўладальніцкую саветчыну.
Мясцовы рэжым, які трымае ўладу ў Беларусі, па-эпігонску паўтарае крымінальныя замашкі і дэмагогію сваіх маскоўскіх гаспадароў. Дастаткова ўспомніць, што на штучна ўтворанай “лініі Сталіна” рэжым паставіў помнік кату народаў Сталіну. Яны вызначылі свой ідэал, яны маюць узор для насьледваньня ў сваёй антынароднай палітыцы.
Зьнішчэньне ўсяго беларускага на нашай зямлі набывае ўсё больш пачварныя формы. У нашай краіне паўсюль насаджаецца акупанцкая расейшчына. Маскоўскія мафіёзы будуюць у нашых гарадах свае палацы (на выпадак бунту ў Расеі, каб можна было ўцячы і атабарыцца ў нас).
Рэжым праводзіць жудасны экспэрымэнт над народам, распаўсюджваючы па ўсёй краіне атручаныя радыяцыяй прадукты харчаваньня (лепшая, чыстая прадукцыя вывозіцца ў Расею). Усё робіцца для таго, каб аслабіць наш народ, падарваць ягоныя сілы, падавіць волю да супраціву. У той жа час рэжым пры падтрымцы з Масквы адрэзаў Беларусь ад цывілізаваных краінаў сьвету, ад хрысьціянскай цывілізацыі. Мы задумваемся аб гэтым над магіламі нявінных ахвяраў у Курапатах, якіх забілі расейска-савецкія карнікі-акупанты. І што ж, зноў наш народ павінен цярпець над сабой зьдзек ад гэтых жа ворагаў, ненавісьнікаў Беларусі?
Не павінна паўтарыцца трагедыя генацыду часоў расейска-савецкай акупацыі. Наш народ мусіць салідарна супраціўляцца злу і Імпэрыі Зла, ратаваць будучыню сваіх дзяцей. Праз год рэжым зьбіраецца праводзіць так званыя прэзыдэнцкія выбары. Але беларусы ўжо маюць досьвед фальшывых выбарчых шоў, дзе людзі нічога не вырашаюць, бо ўсё вырашана за іх круцелямі-фальсіфікатарамі. Мы не павінны дазволіць ашукаць сябе чарговым выбарчым фарсам. Людзі павінны адвярнуцца ад рэжыма, не ісьці на выбарчыя ўчасткі. Няхай рэжым гуляецца сам з сабой і выбірае сам сябе. Узурпатар не мае права выбірацца. Ня трэба ўдзельнічаць у злачынстве.
Эканамічны крызіс прышоў да нас з Расеі, ад злачыннай прывязкі нашай эканомікі да крымінальнай эканомікі Расеі. Працэсы гніеньня гэтай ненатуральнай мафійнай сістэмы вельмі прысьпешыліся ў апошні час у сувязі з эканамічным крызісам. Гэтыя зьявы сьведчаць аб блізкім правале маскоўска-імпэрскага спрута. Разам зь ім праваліцца і мясцовы прамаскоўскі рэжым. Нам ужо цяпер трэба задумвацца над будучыняй і рыхтаваць структуры і кадры для працэсаў нармалізацыі нашага нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця. Будучыня Беларусі прыўкрасная. З намі нашы дзяды, наша культура, наш дух. Ніхто не пераможа Беларусь.
Грамада засьпявала гімн “Магутны Божа”, усклала кветкі на магілы пакутнікаў, запаліла знічкі. Былі ўсталяваны крыжы, якія людзі пранесьлі праз горад. Уніяцкі сьвятар адслужыў Імшу перад Крыжамі на пагорку Кальварыі.
У той жа дзень сябры Каліноўскай рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля Крыжа на месцы расстрэлаў беларускіх людзей катамі НКВД у менскім лесе Ваньковіча (парку Чалюскінцаў).

100_1700.jpg

100_1696.jpg

100_1694.jpg

100_1692.jpg

100_1689.jpg

100_1686.jpg

100_1685.jpg

100_1701.jpg

100_1683.jpg

100_1703.jpg

100_1681.jpg
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (В.Буйвал).
1 лістапада 2009 г.

2/11/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2009
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024