Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Лошыцкім Яры Выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Ён нагадаў, што на гэтым месцы акупанцкае НКВД расстраляла і кінула ў ямы тысячы беларусаў. Цяперашняя ўлада, – спадкаемца рэжыму, што ладзіў тэрор супраць беларусаў у 1917-м — 1950-я гады, — наладзіла на магілах нашых ахвяраў і пакутнікаў аўтастаянку. Так можа рабіць толькі акупанцкі рэжым, чужая нашаму народу ўлада. Гэта супярэчыць нацыянальным і хрысьціянскім традыцыям беларусаў. Паводле разнарадцы з Масквы, паводле загаду з Крамля акупанты зьнішчалі лепшых людзей Беларусі. Цяпер адтуль жа ідуць загады на зьнішчэньне беларускай мовы, беларускіх школаў, на забойства нашай нацыянальнай памяці. Там лічаць, што беспамятлівых людзей, пазбаўленых сваёй мовы і культуры, лягчэй будзе эксплуатаваць і падпарадкоўваць. Адтуль жа ідуць загады на правядзеньне жудаснага пасьлячарнобыльскага экспэрымэнту над беларусамі. Рэжым прымушае араць атручаную радыяцыяй зямлю ў чарнобыльскіх раёнах і вырошчваць там атручаныя прадукты харчаваньня. Потым гэтую атруту спажываюць нашы дзеці. У Маскву ж рэжым адпраўляе эшалонамі чыстую прадукцыю лепшых беларускіх прадпрыемстваў. У Маскве стала модным выстаўляцца “істінно праваслаўнымі”. Але сапраўдныя хрысьціяне ня могуць рабіць тое, што творыць на нашай і на іхнай зямлі лубянская ўлада. Выратаваньне ад зла залежыць ад нас самых, ад салідарнасьці ўсіх беларускіх людзей. У змаганьні за вызваленьне Бацькаўшчыны нам трэба быць пасьлядоўнымі. Калі антынародны рэжым заклікае на выбары, трэба адвярнуцца ад яго. Бо мы пераконваліся падчас кожнай “выбарчай кампаніі”, што ва ўмовах дыктатуры любыя выбары становяцца фарсам, полем для крымінальнай практыкі рэжыму. Завяршаецца гэты фарс татальнай фальсіфікацыяй вынікаў галасаваньня і чарговай фальшывай “перамогай” дыктатара. Беларусы не павінны ўдзельнічаць у крымінальнай практыцы рэжыму. Гэта прысьпешыць вызваленьне нашай краіны ад зла. Потым выступіў сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі. Ён распавёў аб гісторыі драмы ў Лошыцкім Яры. У 1930-я гады НКВД арганізавала ў Лошыцкім парку спэццэнтар “па працы з замежнымі кадрамі”. Камуністычная прапаганда распаўсюджвала ў Заходняй Беларусі фальшывыя зьвесткі пра “пралетарскі рай у БССР”, пра “адраджэньне беларускай культуры пад савецкай уладай” і г.д. Калі падманутыя лубянскай агентурай беларусы пераходзілі польска-савецкую мяжу, іх сустракалі каты НКВД і вывозілі ў Лошыцкі “цэнтар”, дзе катавалі і забівалі даверлівых беларусаў у Лошыцкім Яры. Гэта адзін з урокаў для нас – нельга давярацца падступнаму ворагу чалавецтва, нельга верыць у ягоную міфалогію. У апошні час мы таксама назіраем навязьлівую міфатворчасьць лубянскай рэжысуры. Праваліліся спробы прамаскоўскага рэжыму зьнішчыць Курапаты і іншыя сьведчаньні генацыду беларускага народу. Цяпер гэтая публіка спрабуе ашукаць людзей сваімі сфальшаванымі карцінамі і версіямі даўняй і нядаўняй гісторыі. Напрыклад, учора на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах праводзілася “экскурсія”. Прышлі некалькі чалавек, яны слухалі “экскурсавода”. Малады “экскурсавод” бадзёра расказваў, як у 1937-38 гадах у Курапатах “беларускі народ забіваў сам сябе”, а ў 1939-41 гадах “тут ужо амаль не забівалі”. У блытанай і фальшывай “экскурсіі” не было нават згадана пра Беларускі Народны Фронт і аб тым, як фронтаўцы ахвяраваліся дзеля абароны і выратаваньня народнай сьвятыні. “Экскурсавод” працаваў пад шыльдай з выявай блакітнай “сьняжынкі” і абрэвіятурай з трох літар: “Б”, “Х” і “Д”. Становіцца ўсё больш зразумелым, дзеля чаго нядаўна быў створаны гэты чарговы лубянскі клон. Задача гэтых дзеячыкаў – заблытаць людзей, завесьці іх у тупік. І робіцца ўсё гэта ў цынічны спосаб пад імем Беларусі і са згадкай пра хрысьціянства і дэмакратыю. Вось і раскрываецца праўда пра сутнасьць гэтай чарговай “арганізацыі”. Ім ня ўдасца дапамагчы акупантам дэзарыентаваць беларускую моладзь, завесьці яе ў тупік і пад удар дыктатуры. Праваліліся надзьмутыя пустышкі кшталту “Зуброў” (дзе яны?), джынсовай шматы на дручку (хто цяпер памятае пра гэты “флаг революціі”?). Нельга давярацца дзеячам з нячыстым сумленьнем, нельга хадзіць за падстаўнымі і кіруемымі. Беларусы павінны гуртавацца і вызваляць Радзіму пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Арыентавацца трэба на людзей, у якіх словы не разыходзяцца са справамі. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”, усклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічкі. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10/11/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |