Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Шляхам Слуцкага Збройнага Чыну

100_1785.jpg
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар 89-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. 29 лістапада аўтобус з менскімі сябрамі Партыі ад’ехаў на Случчыну. Патрыёты наведалі мясьціны, дзе адбываліся галоўныя падзеі Слуцкага Збройнага Чыну: вёскі Грозаў і Семежава, а таксама мястэчка Вызну (цяпер Чырвоная Слабада). У групе былі маладыя людзі, якія ўпершыню праехалі шляхам славы змагарных случакоў. У мерапрыемствах удзельнічалі фронтаўцы з Салігорска, Слуцка, Баранавічаў, Клецка. Людзі сьпявалі рэлігійныя і ваярскія гімны, гукалі “Слава героям!” і “Жыве Беларусь!” Мітынгі і шэсьці ў кожнай мясьціне адбываліся пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і транспаратамі “Слуцкі Збройны Чын. 1920 год”, “Беларуская салідарнасьць – наш адказ на расейскую агрэсію”. Да Крыжоў, пастаўленых фронтаўцамі яшчэ ў 1990-я гады, былі ўскладзены кветкі. Людзі маліліся, запальвалі сьвечкі і зьнічкі.
На мітынгах у розных мясьцінах быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Слуцкі Збройны Чын – прыклад у барацьбе” (публікуецца).

Выступілі Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Фронту і Партыі, Уладзімер Раманцоў, сакратар Управы Фронту і Партыі, і Яўген Даўгіловіч, сябра Сойму Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра неўмяручую памяць аб подзьвігу случакоў-беларусаў, якія ўсталі на абарону Бацькаўшчыны ад лютага ворага. Яны не баяліся колькаснай перавагі маскоўскіх бальшавікоў, не шукалі выгодаў, не імкнуліся прыстасавацца да “новай геапалітычнай сітуацыі”. Яны сфармавалі народную армію і пачалі біць ворага, які ўварваўся на родную зямлю. Сілы былі няроўнымі, случакі пацярпелі паразу. Але яны выратавалі гонар нацыі і заклалі аснову для далейшага разьвіцьця беларускай дзяржаўнасьці. Случакі змагаліся пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за Беларускую Народную Рэспубліку. Акупанты вымушаны былі пайсьці на стварэньне БССР. А ў 1991 годзе новае пакаленьне беларускіх патрыётаў здолела дамагчыся ўтварэньня сувэрэннай Беларускай Дзяржавы. Цяпер мы павінны напоўніць нашу Дзяржаву сапраўдным сэнсам, беларускім духам, зрабіць уладу ў нашай краіне сапраўды беларускай. У цывілізаванай краіне ў такія дні і заўсёды кіраўніцтва краіны ўшаноўвае памяць герояў, якія змагаліся за Дзяржаву і незалежнасьць. Дзе яно, сёньняшняе кіраўніцтва? Яго няма і ня можа быць тут, каля сьвятых Крыжоў Случчыны. Гэта яшчэ раз даказвае нам, што гэта ня ёсьць наша, народная ўлада, гэта ёсьць чужынскі акупацыйны рэжым, якому ненавісна ўсё сьвятое і беларускае. Вечна так ня будзе. Вызваліцца ад хама наша краіна, паўстануць помнікі слуцкім ваярам, іх імёнамі будуць названыя вуліцы і плошчы.

Выступоўцы суадносілі даўнія падзеі з нашай сучаснасьцю. Што прынесьлі нам “цывілізатары” з Усходу, носьбіты “святой Русі”? Жудасную тыранію, разбурэньне нацыянальных каштоўнасьцяў, Курапаты і вайну. Цяперашнія спадкаемцы сталіншчыны і брэжняўшчыны інтэнсіфікуюць антыбеларускую дзейнасьць. Зьнішчаецца беларуская мова і культура, нашых дзяцей харчуюць атручанымі чарнобыльскімі прадуктамі, а нашу якасную прадукцыю вывозяць у Маскву. За гады прамаскоўскага лукашэнкаўскага кіраваньня насельніцтва Беларусі зьменшылася на 660 тысячаў чалавек – статыстыка вайны! Алкагалізацыя людзей, шалёная карупцыя і дзікі цынізм, які навязваецца нашай моладзі, – вось прыкметы ўнутранай акупацыі Беларусі. Маскоўская хунта актыўна і інтэнсіўна зьнішчае свой уласны народ. У Расеі ўсё гніе, валіцца і ляціць з рэльсаў. Але замест таго, каб спыніць гэтыя дэструкцыйныя працэсы, расейскае начальства кідае велізарныя сродкі на зьнешнюю экспансію і падпарадкаваньне суседніх краінаў. Беларусь напоўніцу адчувае на сябе гэтую драпежную палітыку Імпэрыі Зла.

Супрацьпаставіцца гэтаму Злу можна толькі салідарным змаганьнем усіх беларусаў. Кожны беларус павінен зразумець, што нельга ўдзельнічаць у крымінальных праектах дыктатуры. Чарговыя “выбары”, запланаваныя дыктатурай на наступны год, зьяўляюцца менавіта такім чарговым крымінальным праектам. Байкот дыктатуры! Ніхто на фальшывыя выбары Лукашэнкі!

Людзі прайшлі шэсьцем праз цэнтар Слуцка. Перад гістарычным будынкам, дзе ў 1920 годзе адбыўся Зьезд Случчыны, быў праведзены мітынг. Да ўдзельнікаў шэсьця далучылася шмат мясцовых жыхароў. На ўсім шляху Слуцкага Збройнага Чыну гучаў гімн “Магутны Божа”.

100_1785.jpg

100_1734sl.jpg

100_1779-sl.jpg

100_1735sl.jpg

100_1738sl.jpg

100_1739sl.jpg

100_1741sl.jpg

100_1754sl.jpg

100_1757sl.jpg

100_1759sl.jpg

100_1761sl.jpg

100_1768sl.jpg

100_1774sl.jpg
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
29 лістапада 2009 г.

30/11/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2009
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024