Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віншаваньне з Новым Годам

Дарагія землякі, фронтаўцы, паважаныя беларусы.
Віншую Вас з надыходзячым Новым годам! Настае 2010-ты. Ужо мінула дзевяць гадоў ХХІ стагоддзя, адбылося ў сьвеце шмат пераменаў да лепшага. Толькі ў лепшай для нас краіне нібы спынілася плынь часу. Год за годам – адзін твар, год за годам – адно і тое, год за годам на Новы год мы зычым адзін аднаму шчасьця, свабоды і лепшае долі, але яны спазьняюцца, бо кожны на сьвеце хоча іх мець у доме ня госьцем, і трэба за іх змагацца.
У Новым годзе падрыхтуйма наш дом да іхняга прыходу. Няхай стане ён чыстым і сьветлым, і сьвежы вецер хай вее за яго вакном.
Шануйма яго ў сэрцы сваім, бо шчасьце ёсьць толькі на Бацькаўшчыне. Беражэм яго, бо свабода для нас можа быць толькі ў нашай краіне. Любем яго, бо няма долі без Беларусі.

Шчыра зь любовяй
Зянон ПАЗЬНЯК
31 сьнежня 2009 г.

31/12/2009 › Навіны

 


Нью-Ёрк. Прэзэнтацыя кніжкі “Парсіваль”

(Аб’ява)

20 сьнежня, ў нядзелю, ў Грамадзкай залі Беларускай царквы на Атлянтык эвэню, 401 у Брукліне адбудзецца прэзэнтацыя кніжкі “Парсіваль”, выдадзенай у выдавецтве “Беларускія Ведамасьці” Зянонам Пазьняком. Пачатак а 13-й гадзіне. Можна будзе набыць кніжку і часопіс “Беларускія Ведамасьці”, пасьвечаны Дню Незалежнасьці.

– Інфармацыя —

18/12/2009 › Навіны

 


Спачуваньні

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выказваюць шчырыя спачуваньні адказнаму сакратару Управы Фронту і Партыі сп. Алесю Чахольскаму ў сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю МАЦІ.

17 сьнежня 2009 г.
ххххххххххххххххххххххххххххххххххххххх

Выказваю маё шчырае спачуваньне Алесю Чахольскаму ў сувязі са сьмерцю Маці. Дарагі Алесь, разумею горыч Твёй утраты найдаражэйшага і найбліжэйшага табе чалавека на гэтай зямлі. Дай Бог табе сілы перанесьці гэтую ўтрату па хрысьціянску, а маці тваёй хай будзе Царства нябеснае яе душы і вечны спакой.

З падтрымкай Зянон Пазьняк
17 сьнежня 2009 г.
Нью-Ёрк.

17/12/2009 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: ЗЬМЕСТ ПРАПАГАНДЫ І СУТНАСЬЦЬ ПАДЗЕЙ

(Выступ на сьнежаньскім Сойме
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. (Скарочана)

Перамены, якія адбываюцца ў расстаноўцы рэжымных сілаў пасьля ўтварэньня “Усходняга партнёрства”, паказваюць, што па структурнай арганізацыі, кадравым разьмеркаваньні і дзеяньнях гэтая палітыка робіцца ўсё больш безадноснай, адасобленай ад нацыянальных інтарэсаў Беларусі і ад рэальнага змаганьня з рэжымам увогуле. Далей...

14/12/2009 › Навіны

 


Узурпатар здае народную маёмасьць маскоўцам

(Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

14/12/2009 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Я разумеў, што творыцца містэрыя

(Інтэрв’ю С. Навумчыка 28.10.2009)

29 кастрычніка 1989 году тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першы крыж. Пра падзеі таго дня ўзгадвае першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк. Далей...

4/12/2009 › Навіны



Сяргей Навумчык: Памяць і забыцьцё Курапатаў

Дваццаць гадоў таму, на Дзяды, 29 кастрычніка 1989 г., тысячы людзей, выцягнуўшыся ў ланцуг на некалькі кілямэтраў, ішлі да Курапатаў. Наперадзе калёны несьлі сямімэтровы крыж. Далей...

4/12/2009 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2009
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024