Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Галоўным ёсьць народная салідарнасьць

(Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

14 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Пра сэнс антыбеларускай палітыкі” (будзе надрукаваны).

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Нават людзі далёкія ад фронтаўскіх патрыятычных пазыцыяў (напрыклад, старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Беларусі Карагін) прадказваюць, што “мытны саюз” з Расеяй азначае ў пэрспэктыве зьнішчэньне беларускага бізнэсу. Разбуральныя для нашай краіны “малочныя” і “нафтавыя войны” з Расеяй (на самой справе спэктаклі, зрэжысіраваныя Масквой) прадэманстравалі неабвержны факт – рэжым у Менску зьяўляецца рэжымам унутранай (расейскай па сутнасьці) акупацыі і выконвае волю чужых сіл, а не абараняе нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы Беларусі. Гэта ўсьведамляюць усё больш і больш людзей.
Заўважана, што ніхто ўжо даўно не прызнаецца, што некалі галасаваў за Лукашэнку. Усе хаваюць гэты ганебны факт у сваёй біяграфіі. Расея актывізавала імпэрскі наступ на Беларусь і Украіну. Многім здаецца, што з перамогай маскоўскага кліента Януковіча ўкраінскі народ прайграў чарговы этап змаганьня за сваю краіну. Але ня трэба адчайвацца: ва Украіне асноўная барацьба яшчэ наперадзе. Падобна на тое, што кіраваньне маскоўскай агентуры ў даволі блізкім часе давядзе ўкраінцаў да неабходнасьці вырашаць лёс краіны не электаральным, а іншым спосабам. Пэрспэктывы ў прэзыдэнта з крымінальнай мінуўшчынай няма.
Трэба адзначыць таксама, што лібэральны Захад цалкам задаволены гэтым станам у краінах Усходняй Эўропы. Для Захаду галоўнае, каб праз транзітныя тэрыторыі ішлі расейскія газ і нафта. Такім чынам беларусы і ўкраінцы павінны разлічваць выключна на сябе самых у змаганьні за сваю волю і незалежнасьць. Галоўным ёсьць народная салідарнасьць у барацьбе за свой агульны народны інтарэс.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны адзначылі актывізацыю псэўдапалітычных мерапрыемстваў, разрэкламаваных псэўдаапазыцыяй. Так з ініцыятывай правядзеньня “рэфэрэндуму па новых коштах на імпартныя аўтамабілі” выступіў Янукевіч са сваім кавазі-БНФ (гэта ў ведамстве Лукашэнкі і Ярмошынай яны клічуць на рэфэрэндум). Працягваюць справу дэзарыентацыі і дэзінфармацыі беларускай моладзі малыя (але шумныя ў СМІ) псэўдаапазыцыйныя маладзёвыя групоўкі. Яны спрабуюць сабраць моладзь на свае няўдалыя мерапрыемствы альбо пад небеларускай сымволікай (апэльсінавы сьцяг з чорнай птушкай), альбо зусім без сымволікі (для іх галоўнае, каб над маладымі не лунаў нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг). Уся прамаскоўская безідэйная псэўдаапазыцыя зноў заклікае беларусаў “ісьці на выбары”. Толькі людзі ўжо ня надта прыслухоўваюцца да гэтых зазывалаў.

Былі абмеркаваны мерапрыемствы па арганізацыі байкоту рэжымнага шоў на наступных “мясцовых выбарах” дыктатуры.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
14 лютага 2010 г. Менск

16/2/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2010
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024