Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Чаму не чуваць звона Чарнобыля? Інтэрв’ю з Яўгенам Канаплёй, дырэктарам Інстытута радыёбіялогіі, было апублікавана ў часопісе «Российская федерация сегодня» № 13, ліпень 2008 (http://archive.russia-today.ru/2008/no_13/13_topic_04.htm). – Як для Вас пачаўся Чарнобыль? Я.К. Праз два дні пасьля аварыі на станцыі М. Барысевіч (прэзыдэнт АН БССР) сабраў кіраўніцтва Акадэміі навук і распавёў пра здарэньне, аб тых захадах, якія неабходна прадпрыняць, і аб тым, што неабходна сказаць людзям. Інфармацыя, пэўна ж, была вельмі мізэрнай. Ніхто з прысутных не ўяўляў маштабаў здарэньня. – А чым Вы займаліся да гэтага? Я.К. 18 гадоў я працаваў у Інстытуце анкалогіі і мэдычнай радыялогіі, ствараў новыя мэтады лячэньня, у тым ліку гарманальныя і прамянёвыя. Дасьледваў рак малочнай залозы, прычым “запушчаных формаў”, г. зн. вельмі цяжкіх. Потым мне запрапанавалі перайсьці ў Акадэмію навук у сэктар геранталогіі, дзе я ўзначальваў лабараторыю біяхіміі. – Прэзыдэнт Акадэміі навук М. Барысевіч запрапанаваў Вам стварыць Інстытут радыёбіялогіі. Для Вас гэта была новая дзялянка? Я.К. Адносна новая, таму што я займаўся мэдычнай радыялогіяй, дзе мэтады прамянёвага лячэньня былі асноўнымі. Я быў біяхімікам, займаўся гарманальнай сыстэмай і гарманальнымі мэтадамі лячэньня. Пры аварыі ў Чарнобылі быў выкінуты радыёактыўны ёд, ён павінен быў пашкодзіць эндакрынную сыстэму. Гэта значыць, на думку М. Барысевіча, гэта была “мая дзялянка інтарэсаў і ведаў”. У прынцыпе ён не памыліўся… У анкалагічным інстытуце мы займаліся тым, што павышалі ўспрымальнасьць пухлінаў да прамянёвай тэрапіі, а цяпер стала проста супрацьлеглая задача – як знізіць шкоднае ўзьдзеяньне прамянёвага паражэньня на ворганы і ткані. Так што ў пэўнай меры я быў знаёмы з той сытуацыяй, якая разгортвалася ў Беларусі. Зразумела, паўтараю, я ня ведаў маштабаў катастрофы. – А сёньня іх можна ацэньваць? Я.К. Маюцца самыя розныя ацэнкі. Ідзе параўнаньне з бамбардоўкай Хірасімы і Нагасакі. На мой пагляд, рабіць гэта ня варта, бо там і тут зусім іншыя ўмовы і наступствы. У чым праблема? Перш за ўсё там было разавае, няхай сабе нават моцнае, апраменьваньне. Потым людзі пражывалі ў чыстых раёнах, мелі добрае харчаваньне, мэдычнае абслугоўваньне і сацыяльную абарону. У нашых жа ўмовах людзі ўвесь час, дзесяцігоддзямі, ад нараджэньня да сьмерці пражываюць на радыёактыўна забруджаных тэрыторыях. Усе пэрыяды разьвіцьця і жыцьця арганізма адрозьніваюцца па сваёй адчувальнасьці радыяцыі. Адзін з самых небясьпечных – гэта пэрыяд унутрыўтробнага разьвіцьця, калі плод атрымлівае прамянёвае ўзьдзеяньне. Вельмі важна ведаць і прадугледжваць наступствы гэтага.Для людзей, якія перанесьлі радыёактыўны ўдар, неабходна ўлічваць уплыў кароткажывучых ізатопаў. Найбольш вядомы ёсьць ёд-131. Ён не галоўны вораг, бо небясьпечны толькі для шчытападобнай залозы. А вось ацаніць унёсак усіх доўгажывучых ізатопаў надзвычай цяжка, але зразумела, што яны наносяць найбольшую шкоду здароўю людзей. Нашы экспэрымэнты і дадзеныя, якія мы атрымалі пазьней, сьведчаць, што ўплыў на шчытападобную залозу спрыяў узмацненьню ўплыву іншых радыёактыўных ізатопаў на арганізм у цэлым. – Гэта значыць, што ёд-131 стаў як бы каталізатарам для іншых ізатопаў? Я.К. Вобразна кажучы, так і адбылося. Ён як бы “раскрыў дзьверы” для пранікненьня ізатопаў у арганізм чалавека, але ня толькі гэта. У людзей ужо былі нейкія захворваньні, яны працякалі звычайна, але радыёактыўны ёд іх як бы “стымуляваў”, зьмяніў хаду хваробы, і напэўна ня ў лепшы бок. – Але спробы ж былі? Я.К. Існавалі розныя мадэлі, паводле іх пралічваліся магчымыя варыянты наступстваў. Аднак у рэчаіснасьці ўсё нашмат складаней. Ніводная з мадэляў не магла нават прыблізна адлюстраваць тое, што здарылася ў Чарнобыле. Міжнародныя экспэрты сутыкнуліся з гэтым адразу ж, як патрапілі ў зону аварыі. І, шчыра кажучы, разгубіліся, аказаліся шмат у чым бездапаможнымі. Была патрэба ў больш глыбокім вывучэньні ўсіх аспэктаў узьдзеяньня радыяцыі на чалавечы арганізм. Мы ўвесь час адчуваем гэта, сутыкаючыся з канкрэтнымі лёсамі людзей у Беларусі, у Расеі і Украіне. – Вам не здаецца, што цяпер сталі менш увагі удзяляць наступствам Чарнобыльскай катастрофы? Я.К. Я не казаў бы так жостка – усё ж увага ўдзяляецца. У рамках Саюзнай дзяржавы асабліва. Яно зразумела. Паасобку Беларусі, Расеі, Украіне было значна складаней вырашыць многія задачы. Але хочацца, каб увагі было больш, каб дасьледваньні, што праводзяцца, былі шырэй і глыбей, каб хутчэй дасягнуць максімальнага посьпеха. У нас у рэспубліцы распрацаваны канцэпцыі пражываньня насельніцтва на радыёактыўна забруджаных тэрыторыях. У гэтым навукоўцы Акадэміі навук Беларусі адыгралі галоўную ролю, асабліва па вызначэньню крытэраў пражываньня ў такіх зонах. Мін. аховы здароўя СССР устанавіў дозу апраменьваньня ў 5 мілізівэраў за год. Мы не пагадзіліся з гэтым. Пры падтрымцы навукоўцаў Украіны і Расеі ўдалося знізіць яе ў пяць разоў, а потым і ва ўсім сьвеце навукоўцы прызналі нашу рацыю. Дыскусія па гэтай праблеме была вялікая, але нам удалося ў ёй перамагчы. – Можна сказаць, што ў 86-м усе мы разгубіліся, калі здарылася аварыя ў Чарнобыле, а цяпер навука гатовая да такога роду здарэньняў? Я.К. Безумоўна. – Раскажыце пра сябе. Я.К. Я нарадзіўся ў Менскай вобласьці. Ёсьць такі пасёлак – Межная Слабада. Паступіў на лячэбны факультэт Менскага мэдычнага інстытута. Закончыў яго на выдатна. Быў ленінскім стыпэндыятам. Усе шэсьць гадоў вучобы займаўся ў навуковым гуртку. Калі заканчваў інстытут, у жо меў 15 апублікаваных работ. Мне было дазволена ў выключным парадку адразу паступаць у аспірантуру, што я і зрабіў. Гэта быў Інстытут анкалогіі і мэдычнай радыялогіі. Маё навучаньне ў аспірантуры пачалося з таго, што мне даручылі стварыць сваю ўласную лабараторыю. Гэта я зрабіў. Абараніў кандыдацкую, а потым і доктарскую дысэртацыі. 18 гадоў працаваў у інстытуце, а потым перайшоў у Акадэмію навук. Адным словам, звычайны лёс навукоўца… – Звычайны лёс у незвычайных абставінах… Я.К. Кожнаму з нас прыпадае ў жыцьці нешта незвычайнае і грунтоўнае. І толькі ад нас самых залежыць, які шлях мы выбіраем. – Я памятаю, як у 86-м годзе з пашкоджаных раёнаў зьязджалі лекары і настаўнікі. Удалося спыніць гэты працэс? Я.К. Я лічу, што толькі адмысловага тыпу навукоўцы здольныя займацца наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Для таго, каб атрымаць вынікі, трэба працаваць на радыяактыўна заражанай тэрыторыі. Па-за яе межамі атрымаць такія вынікі проста немагчыма! Усе, хто працуе ў гэтым накірунку, езьдзяць у былыя населеныя пункты “зоны”, бяруць там узоры, атрымліваюць неабходныя дадзеныя. Магу сказаць, што, калі стала пытаньне аб пераезьдзе Інстытута ў Гомель, аб канцэнтрацыі там навуковых кадраў, зразумела, паехалі ня ўсе, але бальшыня супрацоўнікаў пераехала. І нам удалося стварыць дзьве лабараторыі, цудоўна абсталяваныя, сучасныя, на сусьветным узроўні. – Раскажыце пра радыёацыйны запаведнік. Што гэта такое? Я.К. Саракакілёмэтровая зона адчужэньня, зь якой былі адселены людзі ў 86-м годзе. Яна трансфармавана ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, які адмыслова ахоўваецца. Створана навуковае падраздзяленьне, якое вядзе дасьледваньні разам з нашым інстытутам па ацэнцы ўплыву радыяцыі. Там дастаткова высокія дозы апраменьваньня, складаная радыяцыйная сытуацыя. Дасьледуюцца розныя біялагічныя і расьлінныя аб’екты. Гэта ўнікальная тэрыторыя, якая ў першую чаргу прадназначана для навуковых дасьледваньняў. Вядуцца і вывучаюцца розныя спосабы рэабілітацыі тэрыторый. Навука атрымлівае дастаткова цікавыя дадзеныя. – Напрыклад? Я.К. Калі казаць пра вынікі работ нашага інстытута… Чатыры гады таму мы пачалі займацца праблемай уплыву радыяцыі на наступныя пакаленьні. Пачалі завозіць у зону экспэрымэнтальных жывёл, кормім іх тымі прадуктамі харчаваньня, якія там ёсьць. Адным словам, цалкам мадэлюем жыцьцё ў пашкоджанай зоне. Вывучаем бацькоў, наступныя пакаленьні… Экспэрымэнт, зразумела, унікальны, надзвычай важны. Справа ў тым, што ідзе накапленьне дозы, і гэта ўплывае на жывыя арганізмы. – І высновы? Я.К. Ужо можна сказаць, што першае пакаленьне больш востра рэагуе на радыяцыйную сытуацыю. Наступныя таксама рэагуюць, але ўжо менш… – Аказваецца, што жывая істота да ўсяго можа прызвычаіцца – нават да радыяцыі?! Я.К. Не, так казаць нельга… Усё значна складаней і не так відавочна, як можа падасца на першы позірк. – Я напісаў п’есу “Нявесты Чарнобыля”. Гэта пра лёс дзяўчатак, які перажылі катастрофу. Яны пасталелі і вымушаны хаваць, што патрапілі пад уздзеяньне радыяцыі, інакш ім цяжка будзе выйсьці замуж – яны сталі нібыта пракажоннымі… Вы назіралі нешта падобнае? Я.К. Я мяркую, рэпрадукцыйная, палавая сістэма найбольш адчувальная на ўздзеяньне радыяцыі. Тыя дадзеныя, якімі валодае наш інстытут, сьведчаць, што небясьпека існуе. Зразумела, гэта неабходна ўлічваць. Але ў асноўным, безумоўна, гэта псіхалогія. І яна ўздзейнічае на людзей. – У першыя дні аварыі лічылася, што малыя дозы стымулююць сэксуальную актыўнасьць людзей. Асабліва ў жанчын. Гэта так? Я.К. Я не магу пацьвердзіць гэтую гіпотэзу! Магчыма, што на першым этапе і ёсьць нейкая стымуляцыя ў арганізме, але яна заўсёды заснавана на пашкоджаньнях тых або іншых функцый. І пра гэта ня трэба забывацца! Я ўвесь час паўтараю: калі пры хранічным апраменьваньні на першых этапах ніякіх зьменаў не назіраецца, то гэта зусім ня значыць, што яны не прыдуць у больш позьнія тэрміны. Гэта адзін з важнейшых элемэнтаў уздзеяньня малых дозаў радыяцыі – аддаленыя наступствы абавязкава будуць! Гэта выразная заканамернасьць. – Прасьцей кажучы, Чарнобыль – гэта назаўсёды?! Я.К. Безумоўна. Хаця з гадамі ідзе распад ізатопаў і ачышчэньне тэрыторый будзе адбывацца, але на хуткі працэс разлічваць нельга. У Палескім радыёэкалагічным запаведніку і паўднёвай частцы Гомельскай вобласьці, сумежнай тэрыторыі Расеі, выпалі ня толькі стронцый і цэзій, але і трансуранавыя элемэнты. А гэта ўжо забруджваньні на тысячагоддзі… У першыя гады пасьля аварыі мы ня ўлічылі яшчэ адзін чыньнік. Гэта плутоній-241. Пэрыяд яго паўраспада 14 з нечым гадоў. Ён не такі таксічны, як амэрыцый-241, які атрымліваецца пры яго распадзе. – Гэта значыць, што плутоній-241 нараджае небясьпечнага “сынка”? Я.К. Прычым пэрыяд паўраспада амэрыцыя ўжо 300 гадоў, і ён паводзіць сябе ў навакольным асяроддзі вельмі агрэсіўна. Ён лёгка ўключаецца ў харчовы ланцужок, пераходзіць з глебы ў расьліны, адтуль трапляе ў арганізм жывёл. Максімальная колькасьць амэрыцыя будзе дасягнута да 2056 года, а да гэтага часу ягоная прысутнасьць будзе нарастаць. У арганізме чалавека амэрыцый пранікае ва ўсі ворганы, а ня толькі, напрыклад, у лёгкія, як было паводле ўсіх мадэляў, створаных раней навукоўцамі і мэдыкамі… Ня буду ўдавацца ў дэталі, скажу толькі: чым больш мы вывучаем наступствы аварыі ў Чарнобыле, тым складаней праблемы, што ўстаюць перад дасьледчыкамі. Гэта вынікі, якія маюць прынцыповае значэньне, калі мы ацэньваем наступствы Чарнобыльскай катастрофы. – Сапраўды: “чым далей у лес, тым больш дроваў”… Я.К. У прыслоўях і прымаўках сканцэнтравана народная мудрасьць… Напрыклад, тыя ж стронцый і цэзій. Калі раней лічылася, што яны знаходзяцца ў глебе ў зьвязаным стане, то цяпер ацэнкі зьмяніліся. Прыкладна сем гадоў таму стронцый пачаў пераходзіць у вольны стан. Ён пачаў лёгка ўключацца ў харчовыя ланцужкі, а таму яго прысутнасьць у прадуктах стала нашмат вышэй. Спатрэбіліся новыя дадатковыя абарончыя захады. Такія паводзіны стронцыя ня ўлічваюцца ніякімі мадэлямі, што існуюць у сусьветнай практыцы. А зараз жа да 70% пашкоджваньня ідзе за кошт унутранага апраменьваньня. Гэта значыць, што гэта зьвязана з выкарыстаньнем чыстых прадуктаў. Так што сытуацыя ў гэтай дзялянцы не паляпшаецца, а ўскладняецца. – А ці ёсьць жосткі кантроль за прадуктамі? Я.К. Ён трохпрыступкавы. Пачатак бярэцца ў вытворцы, а потым яшчэ колькі разоў зьдзяйсьняецца праверка. Так што небясьпека таго, што прадукты з заражаных раёнаў патрапяць на паліцу, мінімальная. “Брудная” прадукцыя ідзе на тэхнічную перапрацоўку. Напрыклад, “бруднае зерне” паступае на прадпрыемствы, што выпрацоўваюць спірт. Натуральна, што ён ужо чысты. – А раней шкодныя якасьці стронцыя былі вядомы? Я.К. Не. Мы маем масу новых унікальных дадзеных, якія прымушаюць перагледзець тую ідэалогію барацьбы з наступствамі радыяцыйных пашкоджаньняў, якія ёсьць у сусьветнай практыцы. – Чаму ж навукоўцы ня б’юць у званы? Я.К. На пачатку нам ня верылі. Больш таго, нават абвінавачвалі ў непісьменнасьці, маўляў, досьведу навукоўцы Беларусі ў гэтай дзялянцы ня мелі. Сапраўды, досьведу не было, але навуковая інтуіцыя існавала. І кваліфікаваных спэцыялістаў было нямала, і ва ўменьні працаваць сумневу не было. А цяпер кожны кіраўнік гаспадаркі ў Магілеўскай, Гомельскай і Берасьцейскай вобласьцях ведае, чаму пачало павышацца ўтрыманьне стронцыя ў прадуктах. Ён вам падрабязна пра гэта раскажа. Дарэчы, многія замежныя навукоўцы пра гэта яшчэ нічога ня ведаюць… Так што казаць пра тое, што мы “ня б’ем у званы”, няправільна. Іншая справа, ці хочуць нас пачуць. – Ужо ў траўні 1986 года была створана першая праграма сумесных работ навукоўцаў Беларусі і Украіны. Гэтыя сувязі захоўваюцца. На жаль, зараз з Украінай сумесных праграм няма, але абмен інфармацыяй існуе. Пераклад з рускай мовы 6/3/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |