Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мікрараён на табліцы Мендзялеева Расейскія СМІ абмяркоўваюць чарговую лакальную катастрофу ў Расеі. Зусім нядаўна Медведев і Пуцін з помпай хвалілі тылавыя і жыльлёвыя службы свайго мініабароны за стварэньне жыльля для афіцэраў. І вось пачалі раскрывацца цікавыя дэталі. На фотаздымках мы бачым “сопкі Манджурыі” і на іх фоне даволі прыстойную шматпавярховую постсавецкую архітэктуру. Гэта яшчэ незаселеныя дамы мікрараёна з рамантычнай назвай “Снежная падь” ва Уладзівастоку. Але вайскоўцы ня будзь дурнымі ўзялі ды праверылі прыборамі зямлю, на якой міністэрства пабудавала для іхных сем’яў архітэктуру. Усе прыборы зашкалілі. Справа ў тым, што да 1992 года на гэтым месцы знаходзіліся склады-арсэналы ціхаакеанскага флёту. Дагэтуль глеба густа насычана стронцыям, зэзіем, мыш’яком і г.д. Паўсюль на невялікай глыбіні рассыпаны снарады і бомбы. Афіцэры і падафіцэры адмаўляюцца засяляцца на гэтую лабараторную тэрыторыю, дзе (як яны добра разумеюць) над імі і іхнымі дзецьмі будзе зьдзяйсьняцца экспэрымэнт, “карысны для навукі”. Ваенная пракуратура вымушана была завесьці справу па гэтым факце. (http://www.ng.ru/regions/2010-03-12/1_novoselie.html?mthree=9) Вырасла ўжо цэлае пакаленьне беларускіх мужчын, якія ня ведаюць, што такое ёсьць расейская армія і расейскі флёт. Яны толькі ў кіно бачылі расейскіх генэралаў, якія пасылаюць расейскую моладзь на сьмерць, а вэтэранаў войска засяляюць на атручаную зямлю. На жаль, ня ўсе ў нас разумеюць, што гэты няўдзел беларусаў у справах расейскай ваеншчыны здарыўся ня сам сабой. Яшчэ ў 1990 годзе (існавала саўдэпія!) дэпутаты Беларускага Народнага Фронту дамагліся вяртаньня беларускіх вайскоўцаў з так званых “гарачых кропак” (як называліся тады шматлікія зоны бунтоў і ваенных канфліктаў на тэрыторыі СССР). Дваццаць гадоў наш народ жыве без вайны. Трэба падкрэсьліць — без чужой вайны, за чужыя інтарэсы, інтарэсы Крамля. Многія звыкліся з фактам незалежнасьці Беларусі як з нечым натуральным, што здарылася само сабой. Але за гэтым правам беларускага народу жыць без вайны, не ваяваць пад камандай жудасных носьбітаў “русской военной доктріны” былі нацыянальна-вызвольнае змаганьне 1988-91 гадоў, уздым нацыянальнага духу, бяспрыкладная праява Беларускай Салідарнасьці. Свае нацыянальныя інтарэсы трэба абараняць заўсёды, штодня. Свабода, незалежнасьць, здаровая будучыня для нашчадкаў не даюцца дарэмна. Ачуняўшы ад паразаў 90-х гадоў на каўказкіх франтах, Масква зноў у адкрытую заяўляе пра свае “правы” на нашую зямлю і наш народ. Мясцовыя здраднікі носяцца з “саюзнай дзяржавай”, накідваюць нам на шыю ўдаўку русіфікацыі. Абараніцца ад гэтага патопу можна толькі спосабам, вядомым пакаленьню, якое аднавіла беларускую Незалежнасьць у 1991 – усенароднай Беларускай Салідарнасьцю. Першы этап салідарызацыі грамадзтва – гэта масавы няўдзел людзей у нелігітымных мерапрыемствах рэжыма, перш за ўсё у іхных “выбарах”. Беларусы павінны высьмейваць мітусьлівых дзеячыкаў псэўдаапазыцыі, якія разам з рэжымам спрабуюць загнаць-завабіць народ на выбарчы фарс, дзе нішто ўжо не вырашаецца галасаваньнем. Правалім справу электаральных балбатуноў і крымінальных начальнікаў, якія спрабуюць падмануць нас, — гэта будуць першыя крокі да аднаўленьня паўнавартаснага, нармальнага нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця ў Беларусі. Дазволім сябе запалохаць, завабіць, забалбатаць – будзем адкінутыя назад, яшчэ больш адстанем ад суседніх народаў. Безумоўна, начальства прымусіць расейскіх вайскоўцаў засяліць атручаную ядамі зямлю. Правядуць “дэзактывацыю”, “санацыю”, “рэабілітацыю” (беларусам усё гэта знаёма), у лепшым выпадку зальюць усё бэтонам. Вельмі важна, каб на “сопках Манджурыі” ніколі больш не хадзілі беларускія юнакі і мужчыны ў расейскіх шынялях… Юрка Марозаў 12/3/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |