Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мушкецёры рэжыма

У сярэдзіне 60-х гадоў беларускім падлеткам падабалася глядзець вясёлы фільм чэхаславацкіх кінематаграфістаў пра мушкецёраў. Стужку з цікаўнасьцю глядзелі б і сёньняшнія дзеці. Дынамічны сюжэт, элемэнты мульціплікацыі, кемлівыя героі – усё гэта падабаецца малым. Асабліва запамінаўся галоўны герой карціны, вынаходлівы Д’Артаньян у чэхаславацкай рэдакцыі. Ён меў капялюш з пяром і мундзір. Абодва элемэнты туалета былі чырвонага колеру, але з белай падкладкай. Калі наступалі “белыя”, мушкецёр хватка выварочваў сваю ўніформу і зьмешваўся з шэрагамі пераможцаў. Калі “чырвоныя” бралі рэванш, мушкецёр рабіў адваротную маніпуляцыю і бег у авангардзе, зьзяючы чырваньню. Пасярод крывавых бітваў хітрун ня толькі заставаўся жывым, але і камфортна харчаваўся на два пайкі.

Шырокая і стракатая шпалера беларускага палітычнага жыцьця прадстаўляе нам шэраг рознаплянавых герояў і безьліч пакручастых сюжэтаў. На працягу ўжо некалькіх гадоў у аўтарытэтных аналітыках нашай краіны ходзяць дзьве асобы, не пазбаўленыя кемлівасьці: Яраслаў Раманчук і Андрэй Вардамацкі. На першага больш, на другога менш, але менавіта на іх ўсьцяж спасылаецца фэномэн пад назовам “апазыцыя”, іх прадстаўляюць як незалежных экспэртаў. Нядаўна паведамілі нават, што ад “апазыцыі” у Брусэль на “Эўранэст” паедзе згаданы сп. Раманчук. З незалежнымі аналітычнымі праграмамі даволі рэгулярна выступае і сп. Вардамацкі.

Пра напружаную аналітычна-сынтэтычную працу сп. Вардамацкага рэгулярна паведамляла сярод іншых старонка навінаў “Naviny. By”. Вось, напрыклад, паведамленьне ад 9 лютага 2009 г. Цытуем на мове арыгіналу: “Директор исследовательской лаборатории “Новак” Андрей Вардомацкий 9 февраля на заседании круглого стола, организованном национальным комитетом Объединённых демократических сил Беларуси, сообщил: “Только 3-4% населения Беларуси прогнозируют смену власти из-за последствий экономического кризиса”, передаёт БелаПАН. В то же время, сообщил А. Вардомацкий, “в массовом сознании ощущение кризиса нарастает”. Однако у населения Беларуси “доминирует предположение, что кризис коснётся Беларуси в меньшей степени, чем других стран”. Крыніца: http://naviny.by/rubriks/society/2009/02/09ic_news_116_306027/

Памятаем, што ў той самы час А. Лукашэнка казаў тое ж самае, толькі іншымі словамі: “Какой крызіс? Крызіс у Амерыке. У нас крызіса нет і не будзет!..” Нават цікава пазнаёміцца з унісонам “незалежнай” і рэжымнай думкі праз год пасьля агучваньня гэтых думак. Трэба адзначыць, што ня толькі “чырвоныя”, але і “белыя” актыўна карыстаюцца паслугамі двух згаданых “незалежных экспэртаў”. Рэжым даволі даўно ацаніў іхныя інтэлектуальныя здольнасьці.
Тыя ж “Naviny.By” паведамілі 6 студзеня 2009 г. наступнае, цытуем на мове арыгінала: “Агенство БелаПАН сообщает, что независимые эексперты – руководитель Научно-исследовательского центра Мизеса Ярослав Романчук и директор исследовательской лаборатории “Новак” Андрей Вардомацкий – включены в состав межведомственной рабочей группы для выработки плана действий по развитию странового маркетинга Республики Беларусь. Распоряжение о её создании 31 декабря подписал премьер-министр Сергей Сидорский. Как сообщил Я. Романчук, руководителем рабочей группы назначен заместитель министра иностранных дел Евгений Евдоченко”. Крыніца: http://naviny.by/rubriks/politic/2009/01/06/ic_news_112_304144/

Яшчэ шмат карысьці прынясуць “соціалістіческому отечеству” два выдатных дзеяча незалежна-апазыцыйнай думкі! Прычым, калі ў вызваленай Беларусі ў рамках люстрацыі будуць разглядацца іхныя справы, то яны заявяць з “свяшчэнным гневам”: “Але ж мы папярэджвалі, што в массовом сознаніі ошчушченіе крізіса растёт!” І нічога ня зробіш, народнай уладзе трэба будзе пакінуць іх у спакоі.

У адрозьненьні ад кінагероя, нашым героям ня трэба пераапранацца пад сьвіст куль і бляск штыкоў. Рэгулярная маніпуляцыя адбываецца “в тиши кабинета”. Увечары папрадстаўляеш змагарную “апазыцыю”, а раніцай вып’еш кубачак кавы і ў новым мундзіры едзеш у палац да таварышаў Сідорскага з Евдоченко.
Але не пазайздросьціш і рэжыму. Бо як казалі ў антычным Рыме, “Mendax in uno, mendax in omnibus” (“Хто хлусіць у адным, хлусіць заўсёды”).

Янка Базыль

16/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024