Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 21 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Галоўнае – байкот. Галоўнае – з народам”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны павіншавалі сяброў Сойму з надыходзячым сьвятам – Днём Волі, пажадалі моцы духа і ўпэўненасьці ў перамозе нашай беларускай справы. За мінулы месяц становішча ў краіне не палепшылася, а наадварот працягваецца паглыбленьне эканамічнага крызісу і сацыяльна-палітычны распад рэжыму. Прыкметай часу стала ліхаманкавае раскраданьне нацыянальнай маёмасьці дзеячамі рэжыму на ўсіх яго ўзроўнях і непараўнальны размах карупцыі. У адкрытую, нахабна дзейнічаюць расейскія гастралёры, якія за бясцэнак (на самой справе за “адкат” для чынавенства дзяржаўнага і мясцовага маштабаў) захопліваюць найлепшыя беларускія прадпрыемствы. Такім чынам, крымінальныя паводзіны зрабіліся нормай у сыстэме рэжыму. Адчуваецца, што перад канчатковым крахам дзялкі імкнуцца ўзбагаціцца за кошт народа любым спосабам. Іхнае спадзяваньне палягае на тым, каб урэшце рэшт здаць у Расею разрабаваную і ўжо канчаткова акупаваную маскоўцамі Беларусь, ліквідаваўшы разам з акупантамі Беларускую Дзяржаву. Выратаваць народ і краіну можа толькі народная Беларуская Салідарнасьць. Рэжым працягвае бязглуздую пабудову сваіх аб’ектаў: каласальных лядовых палацаў і раскошных будынкаў для рэжымнай адміністрацыі ўсіх узроўняў. Грошы на гэта забіраюцца ў працоўных людзей. Напрыклад, нядаўна быў рэзка зьніжаны заробак кіроўцаў маршрутных аўтобусаў у Менску (з 1800000 рублёў да аднаго мільёна рублёў). Спроба працоўных пайсьці супраць гэтай несправядлівасьці выклікала цынічную рэакцыю начальства, якое заявіла: “Каму не падабаецца, той можа звальняцца”. Пакуль што пакрыўджаныя людзі вярнуліся да працы. Аднак незадаволенасьць людзей расьце. Цяжка сказаць, што Лукашэнка і ягоная групоўка маюць нейкую папулярнасьць і апірышча ў народзе. Беларусы ўжо пачынаюць ў адкрытую выказваць свой пратэст і незадаволенасьць. Трэба тлумачыць грамадзянам, што на дадзеным этапе неабходным спосабам супраціўленьня рэжымнаму злу ёсьць няўдзел у рэжымных псэўдавыбарах. Людзі мусяць адвярнуцца ад рэжыма і тым самым пазбавіць яго сацыяльнай глебы. Няхай з рэжымам гуляецца ў фальшывыя электаральныя гульні ягоная псэўдаапазыцыя, такая ж прамаскоўская, як і сам гэты рэжым. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра акты рэжымнага зьдзеку з працоўных людзей: пра нахабныя заявы начальства работнікам і работніцам, якія ўжо ня маюць чым карміць дзяцей, пра цынічныя адказы на калектыўныя лісты працоўных у “адміністрацыю прэзыдэнта”, пра развал у сацыяльна-культурнай сфэры і мэдычных установаў. Сойм пацьвердзіў свае рашэньні і зноў выказаўся за энэргічнае правядзеньне байкоту псэўдавыбараў, шырокую кампанію мабілізацыі людзей на салідарныя дзеяньні ў гэтым рэчышчы. Вельмі важна зьдзяйсьняць назіраньне за ходам “выбараў”, зьбіраць факты грубых парушэньняў заканадаўства і прадастаўляць іх беларускаму і міжнароднаму грамадзтву. Чарговая выбарчая афёра не павінна быць прызнана легальнай. Рэжым ня зможа больш беспакарана зьневажаць і падманваць людзей. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 23/3/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |