Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Набліжаецца 65-я гадавіна перамогі над гітлерскай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне. У многіх краінах рыхтуюцца выставы, прэм’еры фільмаў на гэтую тэму, распрацоўваюцца пляны мемарыяльных мерапрыемстваў. У Расеі што-нішто робіцца ў гэтым сэнсе, паасобныя людзі займаюцца творчай распрацоўкай гэтай тэмы. Але на ўзроўне дзяржаўнай імпэрскай сістэмы разгортваецца чарговы манумэнтальны маразм, ад якога ў нармальных людзей кроў стыне ў жылах. Галоўным героем і пераможцам у вайне канчаткова абвешчаны Сталін. Ён “геніяльны палкаводзец, выдатны арганізатар, натхняльнік” і г.д. Зноў па ўсёй Расеі зьяўляюцца выявы і помнікі крамлёўскаму сатане. Людзі, якія перажылі жахі сталінізма, пратэстуюць супраць чарговай рэанімацыі культу шалёнага дыктатара. Іхныя галасы гучаць надта ж слаба пасярод рову афіцыйных фанфараў. У Беларусі распаўсюджваецца і гэтая форма маскоўскага ідыятызму. Адчуваецца рэжымная падтрымка хвалі сталінізацыі. Аказалася, што без Сталіна ня можа пражыць любая нэабальшавіцкая дыктатура, як без Гітлера ня можа пражыць любы нэафашызм. Сярод розных панегірычных міфаў пра Сталіна апошнім часам актыўна рэанімуецца няўклюдна зьляпанае на Лубянцы “жітіе святого”. Заўважана, як у Беларусі замітусіліся стукачы і стукачыкі, розныя шаптуны і крыкуны. У размовах з беларусамі, у грамадзкім транспарце, у працоўных калектывах і іншых грамадзкіх месцах яны актыўна залапаталі: “Знаете, Сталин был хороший, хотя и делал ошибки. Москву в 1941 году отстояли только потому, что Сталин усердно молился за победу над врагом…” Балбатуны нагадаюць вам аб тым, што не адзін ужо раз прагучала па каналах расейскай прапаганды і па БТ. Напрыклад, як вакол Масквы ў лістападзе 1941-га і вакол Сталінграда ў лістападзе 1942-га вазілі на самалёце “чудотворную ікону”, якая маўляў, і забясьпечыла перамогу. Або як прычашчаўся маршал Жукаў. Яны раскажуць вам, што Сталін “был в душе глубоко веруюшчім” і г.д. Трэба прызнаць, што калі крывавы маскоўскі дыктатар і быў “веруюшчім”, то настолькі “глубоко”, што гэтага ніхто неяк не заўважыў. Ваяўнічы атэізм і вайна супраць хрысьціянскай духоўнасьці і культуры былі асноўнымі пазыцыямі афіцыйнай імпэрскай ідэалогіі. Аднак, Сталін і сталіністы ўмелі гуляцца з рэлігійнымі пачуцьцямі людзей, як кот з мышкай. У 1927 годзе яны стварылі сваю, бальшавіцкую РПЦ начале з мітрапалітам Сергіем. Гэтая “церковная організація” прызнала сатанінскі бальшавіцкі рэжым, заклікала маліцца за яго і запатрабавала ад сьвятароў вернападданасьці да гэтага богапраціўнага рэжыму. Гэтая арганізацыя дагэтуль існуе пад той жа назвай і працягвае сваю палітыку, крыху зьмяніўшы ў апошнія 20 гадоў сваю лексіку. У 1927-м тыя вернікі і сьвятары, якія не прызналі сергіянскай капітуляцыі перад сатаной, стварылі таемную “катакомбную Царкву”. Яна таксама існуе ў Расеі дагэтуль і раскрывае людзям праўду пра манумэнтальную пракрамлёўскую сэкту РПЦ. Вядома, што ў верасьні 1943 года Сталін і члены Палітбюро сустрэліся з мітрапалітам Сергіем і ягонымі калегамі ў Крамлі. Аказалася, што без хрысьціянскай веры і рэлігійных пачуцьцяў ваяваць немагчыма. Сатаністы запрапанавалі бацюшкам афармленьне афіцыйнага статусу і палёгку ў зьдзяйсьненьні царкоўнай працы. Вакол гэтага было шмат шуму. Адкрыліся некаторыя храмы, дазволілі некалькі праваслаўных навучальных установаў і друкарняў. Але менавіта з гэтай пары была наладжана сістэма татальнай вярбоўкі ў супрацоўнікі і стукачы сьвятароў і вернікаў. Сістэма гэтая дзейнічае дагэтуль. Гэта былі выключна павярхоўныя жэсты дыктатуры. Камісары як зрывалі з грудзей жаўнераў нацельныя крыжыкі, так і працягвалі зрываць, праклінаючы імя Хрыста. (Праўда, вэтэраны ўспамінаюць, як тыя ж камісары падчас артабстрэлаў кідаліся на калені, білі паклоны і апантана жагналіся…). Усе праявы рэлігійнага жыцьця былі забаронены ў чырвонай арміі, на флёце і ў вайсковых шпіталях. Тое ж тычылася падсавецкіх мусульман і будыстаў. Адіным малохам, на якога дазвалялася маліцца, быў Сталін. Дарэчы, уся гэтая практыка была люстраным адбіткам таго сатанізму, які тварыўся ў гітлерскай арміі, дзе таксама забаранялася рэлігія. У войсках антыгітлераўскай кааліцыі, наадварот, існавала традыцыйная структура вайсковых сьвятароў. Адбываліся маленьні ў храмах, у полі, на караблях. Сьвятары ішлі з жаўнерамі ў бой, духоўна падтрымлівалі іх, прымалі апошнюю камунію ў сьмяротна параненых на полі боя. Вайна не перапыняла духоўнае жыцьцё народаў. Агентура рэжыму ў чарговы раз хоча падмануць беларусаў маскоўскімі байкамі. Рэакцыяй здаровага сацыяльнага арганізма на гэтую лухту павінна быць непрыняцьце і адмаўленьне. Няхай рэжымшчыкі разам з сваёй РПЦ, з калякінцамі і стукачамі носяцца з партрэтам Сталіна, выкананым у іканапісным стылі. Разумны беларус ня пойдзе глядзець іхную псэўдамузэйную “Лінію Сталіна” і дзяцей сваіх ня пусьціць туды і на іншыя сатанінскія скокі. Разумны беларус не дазволіць правесьці сябе на мякіне. Янка Базыль 24/3/2010 › Навіны, Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |