Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Раскрываецца яшчэ адно злачынства Крамля

У Малдове днямі пачала працу дзяржаўная камісія па рассьледваньню генацыду малдаўскага народу паводле загаду Крамля ў 1945-56 гадах. У сувязі з гэтым зьняты грыф сакрэтнасьці з архіўных дакумантаў, якія знаходзяцца ў архівах службы бяспекі Малдовы. Цяпер з сотнямі тысячаў тэчак будуць працаваць гісторыкі і крыміналісты. У пэрспэктыве часу доступ да адпаведных дакумантаў атрымаюць таксама тыя, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў, і сем’і ахвяраў. Аказваецца, для адкрыцьця гэтых архіваў спатрэбілася амаль 19 гадоў існаваньня незалежнай малдаўскай дзяржавы. Архівы былі б і надалей недаступнымі для дасьледваньняў, калі б пры ўладзе заставаліся камуністы. Але іх пацясьнілі ад улады, і яны ўжо больш ня могуць ахоўваць свае таямніцы.
Пра Галадамор у малдаўскіх правінцыях Бесарабіі і Букавіне было вядома раней. Пры саветах людзі распавядалі пра гэтую трагедыю шэптам. У гарбачоўскі пэрыяд зьявіліся першыя публікацыі тэкстаў і жудасных фотаздымкаў. Некалькі гадоў таму выйшла ў сьвет апошняя кніга, прысьвечаная малдаўскаму Галадамору. Яе аўтар Валерыў Пасат называе лічбу памерлых ад голада – 200 тысячаў (вельмі шмат для невялічкай Малдовы). Малдаване старэйшага пакаленьня ўспамінаюць, што яны разумелі тады: Сталін і расейскія акупанты ненавідзяць “румынаў”. Рэпрэсіі, расстрэлы і калектывізацыя пачаліся ў Малдове яшчэ ў 1940 годзе, калі саветы “вызвалілі” гэтую правінцыю Румыніі і далучылі яе да СССР. Адразу ж пасьля заканчэньня ІІ Сусьветнай вайны расейскія акупанты працягнулі справу зьнішчэньня. НКВД нават вылоўлівала і арыштоўвала тых малдаванаў, якія пасьля верасьня 1944 года (заняцьце Малдовы чырвонай арміяй) уцяклі ў Румынію. Гэтых людзей вярталі ў СССР, расстрэльвалі альбо высылалі ў ГУЛАГ.
Галадамор быў арганізаваны Масквой паводле ўкраінскага сцэнару. Ураджай 1946 года быў даволі добрым. Але камісары забіралі ў малдаўскіх сялян “усё да апошняга зярнятка”, як кажуць сьведкі трагедыі. Голад хутка ахапіў сельскія раёны Бесарабіі і Букавіны. Штодня ў кожнай вёсцы паміралі ад голаду па 20-30 чалавек. Некаторым людзям удавалася прарвацца ў гарады. Яны натоўпамі стаялі на вуліцах, паміралі на ходніках. Гэтага акупантам падалося мала. Да 1953 года НКВД праводзіла расстрэлы тых людзей, якія былі западозраны ў сімпатыях да былых парадкаў і антысаветчыне. Бывала расстрэльвалі па 300 чалавек у дзень. Усё гэта адбывалася пад прапагандысцкую шуміху аб “шчасьлівым жыцьці савецкіх людзей”.
Дзяржаўная камісія павінна зрабіць справаздачу аб сваёй працы да 1 чэрвеня 2010 года. Але ўжо цяпер яе сябры заяўляюць, што лічба ахвяраў Галадамору 1946-47 гадоў, паводле аналізу, дасягае 300 тысячаў. Чаму толькі цяпер была ўтворана гэтая камісія і пастаўлены гэтыя пытаньні? Залежная ад Масквы камуністычная кліка Вароніна не магла дазволіць сябе парушыць абет маўчаньня, які яны заключылі са сваімі крамлёўскімі гаспадарамі. Праца па высьвятленьню праўды вядзецца ня толькі ў імя навукі і чалавечай памяці. Безумоўна, што малдаўскае грамадзтва, даведаўшыся пра маштабы маскоўскіх злачынстваў, запатрабуе ад Крамля кампэнсацыяў за каласальную шкоду, нанесеную Малдове за гады расейскага валадараньня. Можна быць упэўненым, што Крэмль не адкруціцца ад крымінальнай адказнасьці.
У вызваленай Беларусі таксама будзе працаваць аналагічная камісія і Маскве будуць высунуты патрабаваньні кампэнсацыі за разбурэньні і злачынствы часоў расейскай акупацыі нашай краіны.

Юрка Марозаў
(падрыхтавана паводле малдаўскіх і румынскіх СМІ)

24/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024