Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Парушэньні брытанскай прасторы

26 сакавіка эўрапейская прэса пісала пра новыя эпізоды расейскай экспансіі ў Вялікай Брытаніі. Экспансія вядзецца ўсімі шляхамі і выклікае вялікую трывогу брытанскага грамадзтва. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла, што расейскі мільярдэр А. Лебедев купляе шырока вядомую брытанскую газэту “Independent” (па-ангельску “Незалежная”). Прычым, купляе яе ў холдынга за сымвалічную суму ў адзін фунт. Больш таго, холдзінг заплаціць Лебедеву 9,25 мільёнаў фунтаў як кампэнсацыю за частку даўгоў, што вісяць на газэце.
Уяўляем сябе, якая гэта цяпер будзе “Незалежная” газэта! Маскоўскі алігарх-мафіёза навучыць рэдакцыю “родіну любіть”. І гэта ўсё адбываецца пасьля шэрагу скандалаў, забойстваў, крымінальных злачынстваў, наладжаных у Брытаніі расейскай мафіяй і спэцслужбамі. Брытанія здаецца ў палон за адзін фунт. Будзе вам “фунт ліха”, як кажа растаптаны ўласнай алігархіяй расейскі народ.
Славацкая газэта “Novy Cas” напісала пра прарыў у паветранай прасторы Брытаніі. Вайсковае начальства скардзіцца, што за апошнія 15 месяцаў расейскія вайсковыя самалёты парушылі паветраную мяжу Брытаніі 10 разоў. Апошнім разам гэта сталася нядаўна каля берагоў Шатляндыі. Брытанцы вымушаны падымаць па трывозе свае самалёты і экскартаваць незапрошаных гасьцей прэч.
Аказваецца, ня толькі Беларусь, Грузія, Польшча і Летува спазнаюць на сябе агрэсіўныя фокусы чырвонай арміі. Крамлёўская імпэрыя гуляецца ў ваенныя гульні, запускае свае небясьпечныя самалёты на тысячы кілёмэтраў, адпрацоўвае чарговы “Дранг нах Вэстэн”. На тэрыторыі самой імпэрыі дзесяткі мільёнаў людзей жывуць у галечы, пакінутыя дзяржавай на волю лёсу. Але для Крамля, “первым делом самолеты…” Сюррэалістычнае шоў працягваецца на вачах у шакаваных народаў.

Юрка Марозаў

26/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024