Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Немцы ня хочуць жыць у султанаце Канцлер ФРГ Ангела Мэркель рыхтуецца да афіцыйнага візыту ў Турцыю. Турэцкі бок у сувязі з гэтым выступіў з “творчай ініцыятывай”. 25 сакавіка прэм’ер Турцыі Рэджэп Эрдаган публічна заявіў, што будзе весьці з нямецкімі гасьцямі перамовы наконт адкрыцьця на тэрыторыі Нямеччыны шэрагу школ з турэцкай мовай навучаньня. Там змогуць, маўляў, вучыцца дзеці турэцкіх грамадзянаў ФРГ. Гэта, маўляў, дапаможа ім засвоіцца ў Нямеччыне. Акрамя таго турэцкі ўрад зьбіраецца дамаўляцца з немцамі пра ўвядзеньне двайнога грамадзянства, каб ніхто з трох мільёнаў турак Нямеччыны (!) не адмаўляўся ад грамадзянства Турцыі, як яны гэта вымушаны рабіць зараз. Канцлер Мэркель апэратыўна заявіла, што турэцкамоўных школ у ФРГ ня будзе. Ня будзе таксама і двайнога грамадзянства. Немцы цудоўна разумеюць, што гэта азначала б: заснаваньне на нямецкай зямлі нейкага новага ўтварэньня, султаната ці што. Беларусь дэманструе народам Эўропы дэструктыўныя вынікі падобнай палітыкі. Татальная русіфікацыя Беларусі, нашай нацыянальнай адукацыі вядзе да падзеньня інтэлектуальнага ўзроўня, да заняпаду культуры і цяжкасьцяў у разьвіцьці новых пакаленьняў нашага народу. Агрэсіўная расейшчына пачуваецца ў Беларусі “как дома”, куражыцца і зьневажае наш народ. У пэрспэктыве русіфікатары маюць на мэце ліквідацыю беларускай Дзяржавы і поўнае апанаваньне Беларусі. Іхным ідэалам ёсьць ачыстка Беларусі ад беларусаў. Немцы, хаця і хаўрусьнікі Масквы ў гэтай палітыцы, але яны клапоцяцца пра свае нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы. Тры мільёны чужых людзей экзатычнай культуры без таго зьяўляецца сур’ёзнай праблемай для нямецкай дзяржавы. Цяпер немцам прапануецца “пакінуць у спакоі” турэцкіх грамадзянаў ФРГ і больш не прымушаць іх вучыць нямецкую мову, размаўляць і пісаць на ёй і г.д. Як кажуць мясцовыя русіфікатары, “не надо насілія над намі, не заставляйте нас учіть ваш белорусскій язык”. Мэркель і нямецкія эліты адэкватна ўбачылі змрочную пэрспэктыву асіміляцыі свайго народа. Немцы супраціўляюцца асіміляцыі чужынцамі. Юрка Марозаў 26/3/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |