Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Днямі ў Сочы прызямляліся самалёты, хадзілі статкамі людзі ў яркіх строях, шмат махалі сьцягамі, у мегафоны раўла маршавая музыка. Прылятаў нават прэзыдэнт Медведев, які “пожуріл, но і похваліл” падрыхтоўшчыкаў зімовай Алімпіяды-2014. Адным словам фасад быў арганізаваны і размаляваны на зайздрасьць сьвятлейшаму князю Пацёмкіну. Як заўсёды ў Расеі, за бліскучым фанэрным фасадам адбываюцца брыдкія па сваёй дзікасьці рэчы. Хаця і назіраецца пэўная эвалюцыя крыміналу агульнаімпэрскага і лакальнага маштабаў. На пачатку новага тысячагоддзя мафія ўсіх узроўняў раскрадала шалёныя грошы прынамсі на першым этапе будаўнічых працаў. Класічным прыкладам стаў самы вялікі ў Эўропе катлаван, выкапаны пад нейкую манумэнтальную канструкцыю ў Пецярбурзе, непадалёк ад Маскоўскага вакзала. Тады высьветлілася, што каб выкапаць яго, мафійныя фірмы і фірмачкі выдаткавалі роўна 100 мільёнаў даляраў грошай, прадназначаных на будаўніцтва. Той, хто бачыў гэтую жудасную яму, той ніколі не забудзе яе. Цяпер мафійныя структуры не сьпяшаюцца з выкананьнем нават гэтага этапу будаўнічых працаў. Мабыць, паводле прынцыпу “галоўнае не нашкодзіць”. Як вядома, самы дорогіе россіяне няздольныя будаваць аб’екты для сваёй алімпіяды, яны павыміралі, пасьпіваліся або запісаліся ў крымінальныя кодлы. Яны мабілізуюць на гэтую справу так званых гастарбайтэраў з постсавецкіх краінаў. Тысячы мужчын у чарговы раз паверылі ў казачныя абяцанкі высокіх заробкаў і чалавечых умоваў пражываньня і працы ды паехалі ў Сочы. Зразумела, што расейскія дзяржбандыты жорстка падманулі людзей. Малдаване, узбэкі і ўкраінцы пражывалі ў жывёльных умовах у бараках. Кармілі людзей пустымі макаронамі і крупой. Працаваць прымушалі па 10—12 гадзінаў у суткі. І ўсьцяж абяцалі за гэта заплаціць па 10 тысячаў рублёў у месяц. Праз некалькі месяцаў адміністрацыя вырашыла замяніць зьнясіленых рабоў на новую партыю чалавечага матэр’яла. Кожнаму з будаўнікоў раздалі па адной тысячы рублёў за месяц працы і параілі хутчэй ад’язджаць на радзіму (“пока жівой”). На прэтэнзіі дзяржмафія адказала людзям, што грошы ў іх вылічылі за пражываньне і харчаваньне (!). Агаломшаныя нахабным падманам людзі ходзяць цяпер па сваіх вёсках, мястэчках і кішлаках, паказваюць землякам крывавыя мазалі і праклінаюць эксплуататараў. Як заўсёды пасьля сустрэчы з расейскай мафіяй, людзі перажываюць таксама шчырую радасьць ад таго, што выйшлі з гэтай сустрэчы жывыя і цэлыя. Было нават яшчэ кур’ёзьней. На працягу мінулага года па акупаванай расейцамі малдаўскай правінцыі Трансністрыі (Прыднястройю) хадзілі і распаўсюджвалі свае рэклямы сочынскія алімпійскія агенты. За працаўладкаваньне яны зьбіралі з людзей даволі вялікія сумы грошай. Цяпер нікога з гэтых агентаў з грашыма знайсьці немагчыма. У чарговы раз маскоўскі малох падмануў і прынізіў тысячы людзей у розных краінах. Невядома пакуль, колькі беларусаў сталі ахвярамі мафійнай расейскай алімпіады. На так званых алімпійскіх аб’ектах у Сочы згаданыя рабы не пасьпелі нават выкапаць катлаваны. Яны займаліся лесапавалам (ліквідавалі запаведныя паўднёвыя лясы). Такім чынам, сотні мільёнаў даляраў былі выдаткаваны на гулагаўскія працы калымскага жанру. У Расеі зьявяцца чарговыя мільянэры і мільярдэры, якія ўвойдуць у ганаровыя сьпісы, будуць скупляць яхты, казіно, заходнія газэты і заводы. Будзе нагода гукнуць яшчэ раз пра “велічіе Россіі”. Але мільёны разумных людзей ва ўсім сьвеце, тысячы спэцыялістаў па арганізацыі алімпійскага руху ўжо бачаць правальнасьць расейскай алімпіяды. Паўднёвая Карэя ўжо заявіла, што яна мае пабудаваныя алімпійскія комплексы і гатова прыняць Алімпіяду-2014, калі Масква заваліць усю справу. Можна не сумнявацца, што так яно і будзе. Сочынскі рэгіён – даўняя грузінская зямля, акупаваная расейцамі. На грузінскай мове Сочы азначае “густы лес”. Гэта той самы лес, які зьнішчае цяпер маскоўская мафія. Але ня будзе шчасьця зьнішчальнікам на чужой, захопленай імі зямлі. Валеры Буйвал 28/3/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |