Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Памяць пра вялікага беларуса

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ працягваюць мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню Волі. 27 сакавіка група сяброў Партыі накіравалася з Менску ў горад Талачын, што на Віцебшчыне. Людзі наведалі магілу Лявона Баразны (1928-1972), які пахаваны ў родных мясьцінах. Фронтаўцы ўзьнялі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і засьпявалі гімн “Магутны Божа”, запалілі зьнічкі і ўсклалі кветкі з бел-чырвона-белай стужкай. Выступоўцы казалі пра яркае жыцьцё вялікага беларуса, якое служыць прыкладам для сёньняшніх адраджэнцаў. Выдатны мастак і дасьледчык культуры, Лявон Баразна вывеў маладзейшае пакаленьне на беларускі шлях. Ён натхняў маладых беларусаў нацыянальнай ідэяй у часы, калі над нашай краінай панавала цемра маскоўска-савецкай акупацыі і адбывалася адкрытае зьнішчэньне ўсяго сьвятога і нацыянальнага. Гэбоўскі рэжым арганізаваў у Менску забойства патрыёта ў жніўні 1972 года. Але ягонае ахвярнае жыцьцё не прайшло дарэмна. Менавіта ягоныя вучні сталі праз гады тым авангардам, які ўтварыў Беларускі Народны Фронт і павёў Беларусь да аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці. Творчая спадчына Лявона Баразны зьяўляецца каштоўнейшым унёскам у разьвіцьцё нацыянальнай культуры. У Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску адбываецца выстава твораў мастака, яна працягнецца да 8 красавіка 2010 года.

Патрыёты прайшлі па вуліцах старажытнага Талачына (першая згадка аб горадзе – 1433 год), паразмаўлялі з людзьмі, адчулі паэзію краявідаў. Вялікае ўражаньне пакінула наведваньне комплексу былога базыльянскага кляштара і ўніяцкай царквы, шэдэўра беларускага барока.

Вясна пераможна крочыць па нашай зямлі. З зімовага палону абуджаецца ўсё жывое. Беларусь – прыгажэйшая ў сьвеце краіна…

Валеры Буйвал

28/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024