Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшыўка

25 сакавіка Радыё Свабода зрабіла сэрыю кароткіх рэпартажоў пра сьвяткаваньне Дня Волі ў розных рэгіёнах краіны. У нізцы інфармацыяў быў і рэпартажык з Зэльвы аўтарства карэспандэнта Свабоды па Гарадзеншчыне Міхала Карневіча. Сп. Карневіч паведаміў у эфір: “Актывіст БХД Юры Качук…” І потым згаданы актывіст распавёў слухачам, як патрыёты адзначалі нацыянальнае сьвята ў родным горадзе. Рэпартажык Карневіча з працытаваным фрагмэнтам быў таксама зьмешчаны на сайце Радыё Свабоды ў сеціве. На працягу амаль сутак яго праслухоўвалі і чыталі тысячы людзей.

У сувязі з гэтым паведамляем, што сп. Юры Качук зьяўляецца сябрам Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. У Фронце і КХП-БНФ Юры Качук працуе для беларускай адраджэнскай справы ўжо больш за 20 гадоў, з самага пачатку фронтаўскага рушаньня ў 1988 годзе. Зянон Пазьняк, фронтаўскае і партыйнае кіраўніцтва, сябры-аднадумцы ставяцца з вялікай павагай да Юры Качука, ахвярнага чалавека, які так шмат зрабіў і робіць для нашай Айчыны. Юры Качук ніколі ня меў і ня мае нічога агульнага з (яшчэ ня створанай) арганізацыяй пад абрэвіятурай БХД, а таксама з дзеячамі кшталту П. Севярынца або В. Рымашэўскага. Юры Качук ніколі не пісаў (і не напіша) заявы на ўступленьне ў гэтую структуру.

Што гэта было? Памылка правінцыйнага спэцкора Радыё Свабоды? Наўрад ці. Спэцкор Карневіч жыве якраз у гэтай правінцыі і лепш за іншых ведае, хто такі Юры Качук і сябрам якой партыі ён зьяўляецца.

Мяркуем, што прычына не ў раптоўнай амнэзіі сп. Карневіча ды і ня толькі ў ім. Ня першы раз ужо слухачы Радыё Свабоды ловяць журналістаў гэтага радыё на фальшыўках, прычым вельмі часта на грубых фальшыўках. То падчас выбарчай кампаніі, калі КХП-БНФ заклікае да байкоту выбарчага фарса, Свабода паведаміць, што на правінцыі “дзесяць сяброў КХП балатуюцца ў дэпутаты”. То распавядаючы пра праграмы розных партыяў, Свабода заявіць, што “КХП ставіць задачу хутчэйшага ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз”. На самой справе, ніводзін з сяброў КХП-БНФ не парушаў на тых выбарах партыйнага рашэньня пра байкот, а ў партыйнай праграме КХП-БНФ няма такой задачы. Яшчэ больш часта карэспандэнты свабоды дапускаюць фальш “у нюансах”. Напрыклад, пры правядзеньні мерапрыемстваў, арганізаваных КХП-БНФ, называюцца імёны арганізатараў з зусім іншых структураў. І г.д.

У прынцыпе з-за такога ставяць двойкі і вытурваюць з першага курса нават правінцыйных журфакаў. Даволі рэгулярнае перакручваньне фактаў стала нейкай дзіўнай завядзёнкай беларускай рэдакцыі Радыё Свабоды. Дзіўны непрафэсіяналізм журналістаў, якія працуюць у такой нешэраговай рэдакцыі? Быць можа… Тады, што яны там робяць? Можа ім лепш супрацоўнічаць з раёнкай “Шлях Ільіча”? Або падвучыцца рамяству на якіх-небудзь курсах? Або саступіць сваё (даволі “злачнае” месца) больш прафэсійным і сумленным прафэсіяналам?

На наступны дзень пасьля выйсьця рэпартажа М. Карневіча ў эфір і публікацыі яго на сайце Радыё Свабода “памылка” была выпраўлена. Але, па-першае, пасьля вельмі рэзкай заявы пратэсту сп. Юры Качука. І, па-другое, пасьля таго, як з фальшыўкай пазнаёміліся шматлікія слухачы і чытачы Радыё Свабода. 26 сакавіка выпраўленнае паведамленьне зрабілася ўжо “учорашнім сьнегам”.

Вядома, што ў БХД ёсьць сур’ёзныя праблемы з прыёмам новых сяброў у іхную структуру, тым больш што тычыцца шанаваных і салідных людзей. З большага людзі зразумелі, што гэта за такія “хрысьціяне-дэмакраты” і навошта ўсё гэта прыдумана. Вось і вымушаны некаторыя дзеячы карыстацца грубымі падтасоўкамі і дэзынфармацыяй для “папаўненьня партыйных шэрагаў”. Ім можна толькі паспачуваць. Нічога добрага з гэтага ня выйдзе. Фальш – вельмі хісткі і ненадзейны грунт для любой дзейнасьці.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

28/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024