Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Інфармацыя з Масквы. Шмат пытаньняў “У Маскву вярнуўся тэрор”. – як сфармулявалі сутнасьць падзеяў расейскія журналісты. У выніку двух выбухаў на дзьвюх станцыях маскоўскага мэтро загінулі і былі паранены дзесяткі людзей. Выбухі адбыліся раніцай 29 сакавіка, калі шмат пасажыраў едуць на працу. Начальнік ФСБ Бортнікаў і мэр Масквы Лужкоў ужо праз пару гадзінаў заявілі публічна, што тэракты зьдзейсьнілі каўказкія жанчыны-шахідкі. Маўляў, знайшлі фрагмэнты целаў, непашкоджаную галаву і г.д. У гэтай сувязі адразу ўзьнікае пытаньне. Адкуль такая апэратыўнасьць высноваў гэтых начальнікаў? Чаму, нават як сьлед не пачаўшы рассьледваньне (са станцыяў яшчэ выносілі забітых і параненых), яны ўжо такія ўпэўненыя? На інтэрнэт-выданьні французкай газэты “Le Monde” за 29 сакавіка 2010 г. дэманструецца відэазапіс інтэрвію (на расейскай мове) з маладым маскоўцам, які стаў сьведкам другога выбуха, на станцыі мэтро “Парк культуры”. Ён расказвае, што зайшоў у мэтро на ст. “Біліятэка імя Леніна”. Па громкай сувязі людзей заклікалі карыстацца наземным транспартам, але не заклікалі да эвакуацыі (хаця ўжо было вядома, што адбыўся першы выбух на ст. “Лубянка”). Цягнік паехаў. Пастаяў хвілін пяць перад ст. “Парк культуры”. Потым заехаў на станцыю, там адбыўся выбух. Чаму пасьля першага выбуху не эвакуіравалі людзей з падземкі? Чаму цягнік чакаў перад станцыяй, дзе павінен быў адбыцца выбух? Ад першага да другога выбуха быў інтэрвал у сорак (!) хвілін. Чаму выбухі адбыліся менавіта ў тых месцах, дзе знаходзяцца галоўныя цэнтры ФСБ і Міністэрства Унутраных Справаў РФ? Камусьці трэба было, каб выбухаў было два? Гэта не апошнія пытаньні і не апошнія дзіўныя супадзеньні з папярэднімі выбухамі ў Маскве і іншых гарадах Расеі. Медведев, Пуцін, Бортнікаў, Лужкоў і іншыя начальнікі не сьпяшаюцца адказваць на гэтыя пытаньні. Расейскае тэлебачаньне не сьпяшаецца ставіць іх. Алесь Хадасевіч 29/3/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |