Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Як заўсёды…

Увесь сьвет даведаўся 29 сакавіка пра выбухі ў маскоўскім мэтро і пра тое, што загінула і паранена шмат людзей. Але сьвет даведаўся пра гэта не з расейскіх теле- або радыёканалаў. Калі з разбомбленых станцыяў мэтро валіў дым, выносілі пацярпелых людзей, на гэтых СМІ гучала жвавая музыка, ішла праграма “Доброе утро” з усьмешкамі і жартамі, забаўляльнымі нумарамі, круціліся тэлебаевікі і камэдыі. Так, дарэчы, было на працягу ўсяго дня пасьля страшнай трагедыі. У тым жа стылі паводзілі сябе рэжымныя СМІ ў Беларусі. З адной, але вельмі істотнай розьніцай. Калі расейскае тэлебачаньне давала рэпартажы пра выбухі прынамсі ў традыцыйны час сваіх праграмаў навінаў, то БТ і іншыя ад антыбеларускага рэжыму рабілі выгляд, што нічога ў Маскве ня здарылася. Паказвалі надзьмутыя “успехі белорусской экономікі”, Лукашэнку ў купальным строі на лацінаамэрыканскім пляжы, дзе ён даваў інтэрвію, і г.д. Беларускія тэлегледачы вачам сваім не маглі паверыць. А трэба, мабыць, прызвычайвацца да такой трактоўкі падзеяў у сьвеце майстрамі ад рэжымнай інфармацыі-прапаганды.

З першых імгненьняў трагедыі асноўныя тэлеканалы цывілізаваных краінаў сьвету спынілі свае звычайныя перадачы і зрабілі ўключэньне пад грыфам “надзвычайная падзея”. На працягу ўсяго дня яны дэманстравалі кадры з месца падзеяў, аналітыку сваіх рэпарцёраў (зь іх, хто быў у Маскве, усе ўжо праз паўгадзіны пасьля выбухаў давалі рэпартажы каля месца падзеяў). І была гэта ня толькі звычайная для любога журналізма прага сэнсацыі. Безумоўна, сэнсацыя адбылася. Але заявіла аб сябе яшчэ адна важная тэма для кожнай краіны, якая атрымала зьвесткі з разбомбленай Масквы. Усе журналісты абавязкава згадвалі: “Пакуль не вядома, ці пацярпеў нехта з немцаў… (адпаведна: з французаў, палякаў, іспанцаў і г.д.)”. Журналісты выконвалі свой прафэсійны абавязак: распавядалі пра падзеі ў чужой краіне і вялі сваё рассьледваньне, ці не апынуўся нехта з суграмадзянаў у бядзе ў гэтай чужой краіне. Гэтаму ня проста вучаць на першым курсе журфакаў. Такое ведае кожны нармальны чалавек.

Гэтыя прафэсійныя і маральныя нормы не існуюць для лукашысцкай “журналістыкі”. Сотні тысячаў беларусаў знаходзяцца ў Расеі і ў самой Маскве, загнаныя туды здрадніцкай антынацыянальнай палітыкай рэжыма. Безьліч беларускіх сем’яў, выпадкова даведаўшыся пра маскоўскую трагедыю, усхваляваліся за лёс блізкіх. А па БТ – музычка і лялькавыя твары русскоязычных тэлевядучых. Рэжым яшчэ раз прадэманстраваў свае адносіны да нашых людзей. Русскоязычны, вечна правінцыйны тэлемонстр яшчэ раз выканаў функцыю рупара ўзурпатараў улады.

На прыканцы дня стала вядома (зразумела, не ад рэжымных “журналістаў”), што сярод параненых у маскоўскіх выбухах ёсьць беларуска. Гэта 30-гадовая Вольга Аляксандраўна Рудэнка. Яна знаходзіцца ў Боткінскім шпіталі (сьведчаньне таго, што жанчына моцна пацярпела). Прафэсійная і сумленная журналістыка ўжо адшукала б яе сям’ю, дапамагла разам з уладамі наладзіць кантакт паміж блізкімі людзьмі, заклікала беларускае грамадзтва да праяваў спагады і салідарнасьці.

Нічога гэтага няма і ня можа быць пад уладай, якая ненавідзіць Беларусь, нашу культуру, мову, эксплуатуе і падманвае наш народ. І нічога ня трэба чакаць ад рэжымнай нечысьці. Беларусы павінны самы падтрымліваць адзін аднаго, дапамагаць адзін аднаму, не спадзявацца на акупацыйных начальнікаў. Трагедыя яшчэ раз паказала нам, што неабходна наладжваць паралельнае, незалежнае ад рэжыма народнае беларускае жыцьцё.

Алесь Хадасевіч

30/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024