Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Шукаюць “сьлед” і блытаюцца

Пасьля выбухаў у Маскве расейскае грамадзтва і людзі ў розных краінах са зьдзіўленьнем назіраюць за новым відам спаборніцтва. Спаборнічаюць між сабой маскоўскія чыноўнікі рознага ўзроўню і калібру. Сутнасьць спаборніцтва: хто хутчэй назаве арганізатараў і выканаўцаў тэрактаў на станцыях мэтро 29 сакавіка. На разбомбленых станцыях яшчэ аказвалі дапамогу параненым і зьбіралі трупы, а начальства ФСБ і мэр Лужкоў ужо абвясьцілі, што выкарыстоўваўся гэксаген, знайшлі “пас шахідаў” і ўсё зьдзейсьнена чачэнскімі жанчынамі-тэрарысткамі. Многія паверылі гэтым пасьпешлівым заявам, зробленым не ў выніку сьледчых мерапрыемстваў і пэдантычнай працы экспэртаў розных галінаў, а як кажуць студэнты-двоечнікі, “по наітію”. У Маскве 29 сакавіка не было бачна на вуліцах аніводнага “ліца кавказской національності”, людзі сапраўды апасаліся нападаў і правакацый. А ў многіх СМІ сьвету (найбольш грунтоўна і пераканана ў Нямеччыне, Францыі і скандынаўскіх краінах) пачалі тэарэтызаваць на аснове антычачэнскіх заяваў крамлёўскіх і лубянскіх начальнікаў. Газэты надрукавалі безьліч архіўных фота, правялі шматслоўныя “аналізы” расейска-каўказкіх дачыненьняў. Пасыпаліся “факты”, “тэндэнцыі”, адкрылася “лагічная сувязь” і г.д. Стан некаторых заходніх журналістаў і аглядальнікаў можна вызначыць дэфініцыяй з расейскай раманічнай класікі – “Остапа понесло…” Часам складваецца такое ўражаньне, што гэтая публіка ад пяра і кампутара спрэс на ўтрыманьні афіцыйнай Масквы. З такім энтузіязмам яны паўтаралі ды яшчэ й раздзьмувалі кінутыя ў інфармацыйную прастору заявы маскоўскага эстэблішмэнту. На гэтым фоне амаль губляліся рэдкія прафэсійныя работнікі журналістыкі, які спакойна паведамлялі пра падзеі і рабілі свае, лагічныя высновы з падзеяў.

Зьдзіўляе ўпэўненасьць, зь якой многія журналісты паўтаралі і “разьвівалі” сказанае ў Крамлі. А за два дні было сказана столькі, і столькі рознага, супярэчлівага, што з гэтага можна рабіць кароткую энцыкляпэдыю альбо шматстаронкавы цытатнік. Генэрал ФСБ Патрушаў заявіў, напрыклад, што “ў маскоўскіх тэрактах ёсьць грузінскі сьлед”.

31 сакавіка расейская рэдакцыя Радыё Свабода паведаміла пра вельмі адэкватную рэакцыю грузінскіх палітыкаў і аналітыкаў на крамлёўскія заявы (сюжэт “Генерал Патрушев сплотил грузинских политиков”). Вядомы тбіліскі палітолаг Іосіф Цынцадзэ сказаў Радыё Свабода, што заявы Патрушава “сьведчаць пра нарастаньне хаоса ўнутры расейскай вэртыкалі ўлады”. Цытуем сп. Цынцынадзэ: “Спачатку была інфармацыя, што інгушскі сьлед, потым – чачэнскі сьлед, потым – ужо талібскі. А зараз знайшлі грузінскі. Гэта проста несалідна. Калі на нарадзе ў прэзыдэнта Шайгу (міністар МНС РФ) называе адну колькасьць ахвяраў, а Патрушаў – іншую, гэта таксама ўражвае. Патрушаў сваімі заявамі, мабыць, хоча даказаць сваім гаспадарам, што ён католік большы за Папу Рымскага. Цяпер яго адсунулі на другі плян, вось ён і намагаецца неяк нагнаць згубленае”.
Крыніца: http://www.swobodanews.ru/content/article/1998742.html)

Дарэмна пакуль шукаць адэкватнай аналітыкі пра жудасныя падзеі ў Маскве на хвалях беларускай рэдыакцыі Радый Свабода. Ну, а рэжымную “аналітыку” і чаго яна вартая ўсе ўжо даўно ведаюць.

Лепш за ўсё, на наш погляд, пазнаёміцца з “голасам народа”: пачытаць камэнтары на паведамленьні той жа Свабоды пра трагедыю ў Маскве. З першых хвілінаў пасьля зьяўленьня гэтых паведамленьняў у камэнтарах пачалі выказвацца людзі. Большасьць зь іх называлі і называюць арганізатарам і выканаўцам тэрактаў 29 сакавіка менавіта ФСБ, праклінаюць крамлёўскі рэжым і выказваюць яму недавер. Адчуваецца. Што людзей стамілі афіцыёзная хлусьня, дзікія забойствы мірных грамадзянаў, вырабленая крамлёўская дэмагогія. Людзям брыдка ад таго, што рэжым лічыць іх дурачкамі. Ніхто, аднак, не насьмельваецца сказаць гэта ў адкрытую ў краіне, якая знаходзіцца пад уладай гэбізма. “Руская дэмакратыя” эфэктыўна заткнула рот мільёнам людзей на падпарадкаванай тэрыторыі. Але рэжым фальшы і гвалту ня можа існаваць вечна. Абавязкава раскрыецца праўда пра сапраўдных арганізатараў антычалавечых злачынстваў.

Янка Базыль

31/3/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2010
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024