Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Андрэй Піанткоўскі пра 10-ю гадавіну прэзыдэнцтва Пуціна Пакуль беларуская рэдакцыя Радыё Свабоды штодня транслюе бясконцы канцэрт балалаечнікаў ад псэўдаапазыцыі на тэму “хто каго на мясцовых выбарах”, беларусы вымушаны шукаць актуальную інфармацыю і сапраўдную аналітыку на хвалях расейскай рэдакцыі Радыё Свабоды. Дарэчы, прафэсійны ўзровень журналістыкі праяўляецца менавіта ў такія моманты, калі адбываюцца драматычныя падзеі, калі нельга прыкрыцца фігавым лістком і тлумачыцца, што “мы ня ведалі” або “ня скемілі”. Узровень бачны як на далоні. 10 гадоў таму, амаль дзень у дзень, 26 сакавіка 2000 года, яшчэ аглушаныя выбухамі дамоў у Маскве і ў Валгадонску, мы ўручылі лёс сваёй краіны невядомаму дагэтуль і нічым не прыкметнаму чалавеку, які меў толькі адну добрую якасьць. Як нам патлумачылі па тэлевізару лепшыя людзі горада, менавіта ён абароніць нас ад тэрарыстаў, якія падрываюць нашы дамы, і забясьпечыць нашу бясьпеку. Малады, энэргічны афіцэр спэцслужбаў, які пасылаў расейскія палкі ўглыб Каўказа, аддаваў рэзкія і выразныя каманды, якія несьлі жах і сьмерць тэрарыстам і ўсім ворагам Расеі, якая ўставала з кален. Мы з гатовасьцю пагадзіліся аддаць яму за наша выратаваньне спачатку зусім няшмат – незалежныя СМІ. З тае пары ў нас усталяваўся патрыятычны звычай: штораз, калі гледачы паміралі, атручаныя газам у тэатры, або дзяцей спальвалі жыўцом у школе, наш выратавальнік выдаваў новы ўказ і забіраў сабе ўсё больш улады над намі. А на Каўказе ён аддаваў усё больш улады мясцовым карупцыянэрам і бандытам. (пераклад з расейскай мовы) Крыніца: http://www.swobodanews.ru/content/article/1997478.html 1/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |