Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фашысты ахоўваюць “патрыятычную моладзь” у Маскве

Расейская “Новая газета” 2 красавіка раскрыла чарговую тайну палішынэля. Многія інтэрнэт-выданьні пакарысталіся гэтай цікавай інфармацыяй. Парапануем вашай увазе тэкст, апублікаваны на Lenta.ru пад тытулам “Новая газета” знайшла нацыстаў на крамлёўскім мітынгу супраць тэрора”.

***
У ахове мітынга пракрамлёўскіх маладзёвых арганізацый “Молодая гвардія” і “Россія молодая” 31 сакавіка на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве бралі ўдзел актывісты нацыяналістычнага руху “Славянскій Союз”, сьцьвярджае “Новая газета”.

Выданьне апублікавала фотаздымкі з мітынга, на якіх паказаны людзі, вядомыя сваёй прыналежнасьцю да акцыяў “СС”. У прыватнасьці, на фотаздымках фігуруюць Віталій Грішін і Владімір Максімов па мянушцы “Портос”. Некаторыя зь іх носяць бэйджы “Дружына” – гэта арганізацыя была заяўлена ў якасьці забеспячальніка парадку на мітынгу.

Генэральны пракурор РФ Юрій Чайка называл створаны ў 1999 годзе “Славянскій Союз” у ліку найбольш актыўных экстрэмісцкіх арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расеі.

26 сакавіка 2010 года Генпракуратура РФ прыпыніла дзейнасьць сталічнага аддзяленьня “СС”. Дзейнасьць арганізацыі прыпынена пракуратурай да рашэньня суда, якому належыць альбо дазволіць арганізацыі працягнуць дзейнасьць, альбо канчаткова закрыць яе. Адпаведная заява ўжо накіравана ў Масгарсуд.

Масквіч Ніколай Королёв, які зьяўляўся членам “Славянского Союза”, у 2008 годзе быў прыгавораны да пажыцьцёвага заключэньня за зьдзяйсьненьне цяжкіх злачынстваў на нацыянальнай глебе. У прыватнасьці, Королёв быў прызнаны вінаватым у арганізацыі выбуха на Чаркізаўскім рынку ў Маскве. У выніку гэтага тэрарыстычнага акта загінулі 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, і каля 50 чалавек былі паранены. (У тым выбуху на Чаркізаўцы загінула таксама жанчына-беларуска – заўвага рэдактара).

Мітынг “Молодой гвардіі” і “Россіі молодой”, які праводзіўся 31 сакавіка 2010 года на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве пад лёзунгам “Пакаленьне супраць тэрора”, быў прысьвечаны памяці загінуўшых у выніку тэрактаў 29 сакавіка на станцыях сталічнага мэтро “Лубянка” і “Парк культуры”-радыяльная.
(пераклад з расейскай)

Крыніца: http://lenta.ru/news/2010/04/02/soyuz/

****
Наш камэнтар: Памятаем і мы вельмі добра існаваньне ў Беларусі мясцовага “СС”. На прыканцы 1990-х – на пачатку новага тысячагоддзя шмат шуму нарабіў у нас такі “Славянскій Союз – Белая Русь”. Структурка надзьмувалася з дапамогай у тым ліку і “незалежных” журналістаў (на самой справе на піку яе дзейнасьці “СС” мела 170 зарэгістраваных членаў). “СС” зьвягала на беларускіх патрыётаў, на Беларускі Народны Фронт, прэтэндавала быць авангардым “воссоедіненія народов РФ і РБ в союзное государство”. У некаторых беларусаў нават склалася ўражаньне, што мясцовае расейскае “СС” сапраўды складае сур’ёзную палітычную канкурэнцыю Народнаму Фронту. Але ўсе бачылі, што антыбеларускі, фашыстоўскі стыль лексікі і паводзінаў не прываблівае ў “СС” людзей і што там круцяцца выключна заангажаваныя лубянскай канторы дзеячыкі. Зянон Пазьняк прызнаваў небясьпеку любой праявы расейскага фашызма ў нашай краіне, але прадказваў тады, што як толькі Масква спыніць фінансаваньне гэтай крэатуры, эсэсманы адразу ж разьбягуцца. Так яно і здарылася недзе ў 2001 годзе.

У Расеі з фашызмам усё значна маштабней і грунтоўней. Там ёсьць цэлыя легіёны аматараў гітлершчыны-сталіншчыны, там шмат хто арганізавана крычыць “Хайль!” Аматараў ачольваюць прафэсіяналы з лубянскімі пагонамі пад чорнымі і карычнявымі кашулямі. Час ад часу даходзіць да жудасных злачынстваў і крывавых эксцэсаў. Фашысты зрываюцца з лубянскага ланцуга і робяць клопат сваім гаспадарам. Некаторых зь іх судзяць і саджаюць, але іхная справа жыве і квітнее на рускіх прасторах.

Вось і гэтым разам нібыта прыпыненыя-забароненыя да вэрдыкта суда фашысты засьвяціліся на афіцыйным мітынгу “супраць тэрора”. Кур’ёзна, арганізатары вышэй згаданага выбуха 23 лютага 2008 года на Чаркізаўцы ў Маскве наляпілі на сябе бэйджы “Дружына” і ахоўвалі пуцінскую моладзь. Такога, здаецца, не было ў гісторыі чалавецтва: тэрарысты ахоўвалі мітынг “супраць тэрора”. Але ў Расеі ўсё магчыма…

Нават прызвычаяныя да ўсяго масквічы былі шакіраваны. Сапраўды многія людзі пайшлі на месцы тэрактаў, каб памянуць ахвяраў. Ускладалі кветкі, маліліся з апушчанымі галовамі, перажывалі агульную бяду няшчаснага народа. А Пуцін-Медведев па сьвістку сабралі на Трыюмфальнай плошчы некалькі тысячаў сваіх гопнікаў, якія пад роў музыкі віхляліся і гукалі нешта аптымістычна-агрэсіўнае. Дык вось, гэтых ахоўвалі ня толькі міліцыя і гэбэ, але і засьведчаныя расейскія фашысты з “СС”. Супадзеньне, выпадковасьць? Наўрад ці. Кантора мабілізавала сотні “своіх ребят” з шэрагаў мясцовых фашыстаў на сваю блюзьнерскую масоўку. “Ребята” ня крыюцца, не хаваюцца пад маскамі. На фота бачна, як яны сьмяюцца і як задаволены сабой. Гэта ёсьць іхная ўлада і іхная краіна.

Па сігналу з Масквы ўсе без выключэньня СМІ сьвету пачалі друкаваць фота і тэксты пра маладзенькіх чачэнскіх удоваў, якія нібыта зрабілі выбухі ў маскоўскім мэтро. Сэнсацыйная экзотыка пайшла, як прывабны тавар з малатка. Толькі рэтранслятары маскоўскай інфармацыі забыліся паведаміць сваім суграмадзянам адно вельмі важнае: хто вядзе гэты аўкцыён сэнсацыяў. Няхай бы яны задаліся пытаньнем: чаму тэрарысты ў адкрытую ахоўваюць афіцыйную акцыю нібыта “супраць тэрору”? І адкуль такая “апэратыўнасьць на чачэнскім сьледзе”, у слаўных ворганаў РФ, якія “не заўважылі” тэрарыстаў на Трыюмфальнай плошчы?

Юрка Марозаў

3/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024