Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусь перажывае адзін з найбольш драматычных пэрыядаў у сваёй гісторыі. За 15 гадоў панаваньня чужынскай антыбеларускай улады насельніцтва Беларусі зьменьшылася на 650 тысячаў чалавек. Хварэюць дзеці. Гэта ёсьць вынік таго, што рэжым загадвае працягваць сельскагаспадарчую дзейнасьць у чарнобыльскіх раёнах краіны. Вырабленыя там прадукты ідуць у гандлёвую сетку па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Чыстыя прадукты рэжым вывозіць у Расею. Рэжым распрадае зямлю ў цэнтры нашай сталіцы Менску і нашы лепшыя, прыбытковыя прадпрыемствы расейскім крымінальнікам і арабскім “інвэстарам”. Афіцыйна народная маёмасьць нібыта прадаецца за бясцэнак, але на самой справе - за хабар, які забіраюць Лукашэнка ды ягоныя хаўрусьнікі. Антыбеларуская ўлада ўжо агучыла пляны высяленьня жыхароў сталіцы з тэрыторыі Менску у так званыя “гарады-спадарожнікі”. Такім чынам Менск плянуюць ператварыць у злачыннае месца з казіно, ігравымі ды публічнымі дамамі для абслугоўваньня багатых чужынскіх прыблудаў і крымінальнікаў. Замест нармальнай працы і годнага жыцьця нашым дзецям рыхтуюць ролю прастытутак ды абслугі ў гэтых чужынскіх гадзюшніках. Але гэта ёсьць пляны чужынцаў, якія дзейнічаюць усё больш нахабна і цынічна. Антыбеларускі рэжым сваёй акупацыйнай палітыкай душыць беларускую мову, разбурае нашу культуру, нішчыць нацыянальную эканоміку. А бальшыня беларусаў церпіць і маўчыць. Можа хопіць маўчаць ды пакорліва выконваць злачынную волю чужынцаў? Нам трэба ажыцьцяўляць свае, беларускія пляны. Першае, што неабходна рабіць: ня ўдзельнічаць у фальшывых “выбарах” рэжыму STRONG>, не дапамагаць нелегітымнай ўладзе і чужынцам надаваць выгляд законнасьці іхняму крымінальнаму панаваньню. Другое: трэба салідарна, усім народам змагацца супраць гэтай антыбеларускай навалы, адраджаць нашу мову, дапамагаць адзін аднаму. Беларуская мова - сродак да выратаваньня будучыні нашых дзяцей, шлях да нармальнага жыцьця ва ўласнай краіне. Ёсьць неабвержны Закон чалавечага існаваньня: страціш мову - страціш свабоду. Крымінальнік-чужынец будзе пачувацца гаспадаром у тваім доме. (Нездарма русіфікацыя ёсьць галоўнай задачай і мэтадалёгіяй акупацыйнай усходняй палітыкі.) Пасьля мовы страціш народную маёмасьць, якую забярэ чужы капітал. А потым акупант забярэ волю і жыцьцё народа. Такое было ўжо, калі беларусы траплялі ў няволю і расплочваліся мільёнамі жыцьцяў. Трэба пазьбегнуць гэтага. Беларусы, будзьма салідарныя, будзьма разам! Рух Беларуская Салідарнасьць. STRONG> > ет 5/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |