Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Нюансы” і “нюансікі”

“Выбухі ў Маскве: “Палова людзей плакала, палова – нічога не разумела”. Так называецца тэкст у жанры агляду “незалежных мэдыяў за 8 красавіка” аўтарства журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча. Цытуем тэкст, які прагучаў у эфіры і зьмешчаны на сайце Радыё Свабода:

“Слуцкая газэта “Інфа-кур’ер” зьмяшчае ўражаньні мясцовай жыхаркі, якая аказалася ў маскоўскім мэтро падчас тэрарыстычных актаў. Калі шахідка ўзарвала сябе на станцыі “Парк культуры”, беларуска была на суседняй станцыі”.
Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/2005940.htlm

Прапануем учытацца ўважліва ў гэтую аўтарскую цытату. Асабліва фрагмэнт пра “падрыў шахідкі”. Як вядома, сьледства па справе выбухаў у Маскве яшчэ ня скончана. Нават калі яно будзе скончана, то чакаць ад надта ж відушчай лубянскай Фэміды праўды не даводзіцца (яны вунь праз 70 гадоў не прызнаюцца, што расстралялі тысячы людзей у Катыні). А журналіст Груздзіловіч упэўнена заяўляе, што на станцыі мэтро “Парк культуры” “шахідка ўзарвала сябе”. Сп. Груздзіловіч можа запярэчыць, што такое напісана ў правінцыйнай слуцкай газэце і ён проста пераказаў прачытанае ў “незалежнай мэдыі”. Нагадваем, што ў такім выпадку паводле правілаў журналістыкі (і кожнага жанру пісьменнасьці) трэба было б падкрэсьліць, што гэта ёсьць цытата з опуса слуцкіх пінкэртонаў. Прынамсі замкнуць сказ з гэтай інфармацыяй у двукосьсе, што азначае цытаваньне чужога тэксту. А яшчэ лепш падкрэсьліць сваімі словамі, што так думаюць слуцкія журналісты (бо выказаная інфармацыя надзвычай важная, можна сказаць, ключавая). Дык сапраўды, журналіст Свабоды забыўся пра гэты “нюансік”, або ён падзяляе думку пра аўтараў маскоўскіх выбухаў са слуцкімі калегамі і крыніцамі іхнай інфармацыі?
Нагадаем, што журналісты расейскай рэдакцыі Радыё Свабода аніразу не дазволілі сябе заяўляць ад свайго імя з двукосьсем або без двукосься пра аўтараў маскоўскіх выбухаў. Сваю інфармацыю на гэты ключавы момант трагедыі яны заўсёды суправаджаюць спасылкамі на крыніцу і адэкватнай пунктуацыяй, што тычыцца цытаваньня. Яны ведаюць, што такое ёсьць журналісцкая этыка і што такое ёсьць адказнасьць журналіста перад грамадзтвам. Гэтаму іх вучылі на журфаку ў МГУ. Беларусы, якія вучыліся ў імпэрскіх цэнтрах, добра памятаюць, якая там была грунтоўная школа прафэсійных ведаў.

Ёсьць неабвержныя законы ўспрыняцьця інфармацыі. Чалавек чытае тэкст. Ён або яна ўспрымаюць нейкія выразныя акцэнты, галоўныя думкі, выкладзеныя ў тэксьце. Але, акрамя акцэнтаў, у тэкст бывае непрыкметна ўплецена думка, хутчэй думачка, якую чытач-слухач паглынае аўтаматычна ў агульнай інфармацыйнай плыні. Гэта нават не нюанс прапанаванага тэксту, а гэткі “нюансік”. Але паводле так званага “закону 25-га кадра” гэты нюанс моцна замацоўваецца ў памяці, асабліва калі справа тычыцца нечага важнага. У тэксьце Груздзіловіча мы таксама ня бачым працягу або разьвіцьця думкі пра шахідку-самагубцу. Хаця заявіўшы свой “нюансік”, журналіст павінен быў бы паразважаць пра яе паходжаньне, спосаб, якім яна патрапіла на станцыю мэтро і г.д. Але журналіст перакрочыў праз гэты факт і пайшоў далей у сваім апавяданьні. Ён перакрочыў, а вось у сьведамасьці чытачоў засталося вельмі глыбака ў памяці наступнае: “Шанаванае ўсімі, незалежнае і аўтарытэтнае Радыё Свабода паведаміла, што ўзрыў зрабіла шахідка”.
Сп. Груздзіловіч — не малады або малавопытны журналіст. Беларускія патрыёты памятаюць яго з першых імгненьняў Народнай рэвалюцыі 1988 года. Ён заўсёды быў у цэнтры падзеяў, не баяўся рызыкаваць ня тое што кар’ерай, а нават галавой. Чалавек адукаваны і ўраўнаважаны. Што ж такое здарылася зь ім? Чаму дапушчаны такі прыкры “ляп” на такую нештодзённую тэму? Прызнацца, гэта ёсьць пытаньне з кола пытаньняў пра тое, што здарылася ў 1994 годзе і пазьней з шэрагам даволі яркіх і даволі дэмакратычных журналістаў. Часам складваецца ўражаньне, што гэта не яны самы робяць відавочную дэзу, а нехта іх змушае да гэтага. Не, “змушае” – слова грубае. Лепш інакш: нехта дае ім такое “рэдакцыйнае заданьне”. Хто ёсьць гэты нехта? Хто стаіць за плячыма прафэсіяналаў і арганізоўвае ім “нюансікі”?

Для беларусаў 29 сакавіка пачалося яшчэ 25 сакавіка. На пляцоўцы перад Акадэміяй навук у Менску начальнік менскай міліцыі Фармагей паведаміў у мэгафон сотням людзей, што “група расейскіх грамадзянаў зьбіраецца зрабіць у нас тое, што адбылося 3 ліпеня 2008 года”. Памятаем, што тады, уноч на 4 ліпеня адбыўся выбух, тэракт у цэнтры беларускай сталіцы з дзесяткамі параненых людзей. Радыё Свабода паведаміла 25 сакавіка сёлета пра цікавейшы факт – выказваньне сп. Фармагея. А 8 красавіка журналіст Груздзіловіч завершыў тэму слабым сьвістам у правінцыйны газэтны сьвісток. І такое не ўпершыню на вельмі сур’ёзныя тэмы (якія грунтоўна і доўгі час абмяркоўваюцца, напрыклад, у расейскай рэдакцыі Свабоды).

А слухачам радыё Свабода трэба было б пачуць пра вельмі важную заяву машыніста аднаго з цягнікоў мэтро, які апынуўся на месцы выбуха 29 сакавіка. Машыніст Белецкій распавёў журналістам: “Той дзень (29 сакавіка) пачаўся з нядобрых знакаў. Два машыністы ў нашым дэпо адмовіліся выводзіць цягнікі на лінію…” А таксама пра “няўвязачкі”, якія ўзьніклі ў лубянскага сьледства і лубянскай прапаганды з вобразам “шахідак-падрыўнікоў”. Абедзьвюх маладых жанчын шмат людзей бачылі ў родных мясьцінах у Дагэстане 28 сакавіка, гэта значыць за дзень да выбухаў у далёкай Маскве. Не паведаміла пра шмат чаго важнае.

Беларусы, якія прыязджаюць з Масквы, якраз распавядаюць: людзі ў Маскве перакананы, што выбухі арганізавала ФСБ, а жаночыя целы падкінула на разбомбленыя станцыі. Масквічы стаміліся ад выбухаў, хлусьні, крыві і ня хочуць лавіцца на вуду крамлёўскіх бонзаў, якія імкнуцца распаліць нянавісьць да “ліц кавказкой національності”. Людзі ў многіх краінах заўважылі, што гэтым разам у лубянскага начальства не атрымалася лёгка абвесьці грамадзтва вакол пальца. Надта прымітыўным быў абраны ход, надта лабавымі заявы розных патрушавых ды лужковых.

Імпэрыя Зла імкліва набліжаецца да свайго распаду. Гэта пачынаюць усьведамляць мільёны людзей ва ўсім сьвеце і ў самой Расеі. Ня можа існаваць доўга рэжым, палітыкай якога зьяўляецца дзяржаўны тэрарызм. Імпэрыя абавязкава лясьне. Але баюся, што журналісты мясцовай рэдакцыі Радыё Свабода могуць “не заўважыць”, празяваць гэты факт, топчучы ваду ў ступе наконт якіх-небудзь чарговых “выбараў” дыктатуры.

Юрка Марозаў

9/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024