Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Подзьвіг дзядоў. 1939-1945) Пасьля разгрому Францыі гітлерскай арміяй у чэрвені 1940 года часткі Войска Польскага (там служыла шмат беларускіх афіцэраў і жаўнераў) былі перавезены марскім шляхам у Сірыю, якой тады валадарыла Францыя. Меркавалася паслаць гэтыя войскі ў Грэцыю, але ад гэтага пляну давялося адмовіцца, бо Грэцыя была захоплена немцамі і італьянцамі, брытанская армія была вывезена на караблях у Эгіпет. Польскія часткі былі перавезены ў Палестыну, дзе на працягу некалькіх месяцаў адбывалася перафармаваньне, пераўзбройваньне і баявая вучоба. Пазьней нашых дзядоў паслалі ў Эгіпет. Вайскоўцы будавалі фартыфікайцыйныя лініі (пазьней яны саслужылі добрую службу падчас атакаў на Александрыю і Каір нямецкіх войскаў маршала Ромэля), праводзілі манеўры і ахоўвалі пазыцыі ў раёне Дзікхэйла і Сідзі-Ганэйш. У сакавіку 1941 года ў Кірэнаіцы (рэгіён Лівіі) пачалася бітва за горад-крэпасьць Табрук. Партовы горад Табрук меў тры паласы абарончых умацаваньняў, якія абаранялі брытанскія, аўстралійскія і індзійскія часткі ад нямецкіх і італьянскіх войскаў пад фактычным камандваньнем Эрвіна Ромэля (італьянскі камандуючы быў фігурай намінальнай). На сушы Табрук быў цалкам абкружаны варожымі войскамі, сувязь са зьнешнім сьветам зьдзяйсьнялася толькі праз марскі порт. Абаронцы з цяжкасьцю адбівалі штурмы варожых войскаў, якія мелі значную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы. У жніўні 1941 года марскім шляхам у Табрук былі перакінуты польская Аўтаномная Брыгада карпацкіх стралкоў са сваёй артылерыяй і прыдадзены да яе чэхаславацкі батальён пяхоты. Камандвалі аддзеламі генэрал С. Капаньскі, палкоўнік В. Пешка і падпалкоўнік С. Глівіч. Часткі занялі пазыцыі на заходнім участку абароны і прыкрылі фланг аўстралійскіх войскаў. Ваяваць у гэтых мясьцінах было надзвычай цяжка. Бязьлітасна пякло афрыканскае сонца, не хапала вады. Нямецкая авіяцыя дамінавала ў паветры і рэгулярна бамбіла абаронцаў. Мацнейшую бамбардоўку за ўвесь час шматмесячнай бітвы немцы наладзілі 1 верасьня 1941 года, адзначаючы такім чынам другую гадавіну пачатку вайны. Удзень абаронцы адбівалі атакі ворага. Па начах рабілі сьмелыя вылазкі з мэтай разьведкі і здабыцьця “языкоў”. Жаўнеры польскіх частках даліся ў знакі немцам і італьянцам за свае дзёрзкія начныя рэйды. Ворагі празвалі іх “шчурамі пустыні”. 18 лістапада 8-я брытанская армія зрабіла магутны ўдар звонку, у плечы войскам аблогі, завязалася танкавая бітва пры Сідзі-Рэзэх. 20-21 лістапада польская брыгада выканала ўдалы прарыў паўз шашу на Дэрмэ. Супольнымі намаганьнямі хаўрусьнікі зрабілі “калідор” у варожых баявых парадках. Але Ромэль праз некалькі дзён зноў адрэзаў Табрук ад брытанскіх частак. Польская брыгада вызначылася ў апошняй фазе абароны Табрука. Заключная бітва працягвалася тры тыдні. Уноч на 10 сьнежня 1941 года брыгада атакавала немцаў і захапіла дамінуючую вышыню Мэдаўвар, а таксама вышыню, называную брытанскім камандваньнем “White Knoll” (“Белы Пагорак”). Наступ разьвіваўся пасьпяхова. Брыгада пагнала немцаў і захапіла мястэчка Акрамэ ў 10 кілёмэтрах ад варожых пазыцыяў. Удзень 10 сьнежня войскі гітлерскай кааліцыі былі адкінуты, аблога Табрука скончылася. Баі працягваліся па ўсёй Кірэнаіцы. У Польшчы заўсёды захоўвалася памяць пра подзьвіг абаронцаў Табрука. Значныя мэмарыяльныя мерапрыемствы з удзелам вэтэранаў бітвы і дзяржаўнай дэлегацыі Польшчы адбыліся ў Табруку ў 2006 годзе. Для антынацыянальнага рэжыму РБ ніколі не існавала гэтага подзьвігу і гэтай памяці. Памятаю, як у 1994 годзе на мітынгу ў Маладэчне я разгаварыўся з беларускім вэтэранам, які ваяваў пад Табрукам (я нават не спытаў яго прозьвішча). Ён паскардзіўся мне, што ніхто ня хоча друкаваць ягоныя мэмуары. Рэжым і дзялкі ад псэўдаапазыцыі не цікаваліся такім матэр’ялам, у іх былі і ёсьць зусім іншыя тэматычныя прыярытэты. Абавязкава трэба дасьледваць гэтую тэму, высьветліць імёны ўсіх нашых дзядоў, што ваявалі ў Паўночнай Афрыцы. Трэба апублікаваць у Беларусі фотаздымкі тых гадоў, многія зь якіх ужо апублікаваны ў Польшчы і іншых краінах: беларусы разам з польскімі вайскоўцамі ў Ерусаліме каля Храма Гроба Гасподняга, у Гізе на фоне Сфінкса і Вялікіх Пірамід, атакі пасярод агня і пяскоў пустыні… *** Блакада Тысячы беларускіх вайскоўцаў змагаліся на Ленінградзкім фронце і пакутвалі падчас блакады Ленінграда (верасень 1941 – студзень 1944). Два найбольш вядомых зь іх загінулі ў віры гэтай каласальнай чалавечай трагедыі. Валянцін Дрозд нарадзіўся на станцыі Кашалёва (цяпер – горад Буда-Кашалёва на Гомельшчыне). Скончыў Ваенна-марскую вучэльню імя Фрунзе ў Ленінградзе (1928), служыў на Балтыйскім флёце. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936-39) быў інструктарам-дарадчыкам рэспубліканскага флёту. З 1938 г. камандваў Паўночным флётам, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне (1939-40). Атрад караблёў пад ягоным камандваньнем у жніўні 1941 года зрабіў трагічны пераход з Таліна ў Кранштадт, калі флёт панёс вялікія страты. У лістападзе-сьнежні 1941 г. ягоны атрад караблёў правёў эвакуацыю абаронцаў паўвыспы Ханка. Загінуў беларускі флётаводзец на лядовай трасе пад Кранштадтам у студзені 1943 г. Хвядос Смалячкоў (1923-1942) быў лепшым снайперам Ленінградскага фронта. Адным з першых у чырвонай арміі беларус пачаў весьці прыцэльны агонь па гітлерцах. Яму даручылі адбор жаўнераў і іх спэцыяльную падрыхтоўку. Смалячкоў за некалькі месяцаў падрыхтаваў 10 снайпераў і сам зьнішчыў 125 нямецкіх жаўнераў і афіцэраў, прычым страляў толькі 126 разоў. Немцы загадалі сваім лепшым снайперам паляваць на яго. Герой загінуў у студзені 1942 г. Хвядос Смалячкоў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Падгор’е Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Паехаў у Ленінград, дзе скончыў школу ФЗУ. Да вайны працаваў каменшчыкам на будоўле. На мой погляд, у супярэчлівай і кан’юнктурнай творчасьці скульптара Заіра Азгура пластычны партрэт беларускага жаўнера Хвядоса Смалячкова ёсьць найвышэйшым дасягненьнем і сапраўдным творчым посьпехам. Зроблены паводле фотаздымка, партрэт атрымаўся поўны жыцьцёвай выразнасьці. Твар юнака, ягоная цёплая ўсьмешка ёсьць люстрам душы беларуса. Валеры Буйвал 10/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |