Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
…На галоўным фота 36-гадовы кандыдат абдымае правай рукой пародзістага калматага сабаку. Побач з усьмешкай героя сьвеціцца вясёлы ашчэр сабачкі. “Шуткі раді” кандыдат начапіў на жывёліну модны гальштук, і зусім зьліўся зь ёй у анімалістычна-гуманістычным суладдзі. У прынцыпе так яно працягвалася амаль без фармальных зьменаў праз брэжняўскую эпоху і захавалася на некалькі гадоў пры кароткажывучых генсеках і нават пры раньнім Гарбачове. Па ўсёй імпэрыі віселі строга стандартныя плакацікі з партрэтамі кандыдатаў. З бела-шэрага аркуша аднолькава казённа глядзелі на выбарцаў балярына і сталевар, дацэнт і афіцэр, намэнклятуршчык і паэт-песеньнік. Ніхто зь іх не ўсьміхаўся, захоўваючы містычны спакой непарушнага “блёку камуністых і беспартыйных”. Прывабліваць навыперадкі выбарцаў не было патрэбы. Кандыдаты паўсюль былі безальтэрнатыўныя – хто кандыдаваў, таго й “абіралі”. Ды яшчэ якім “працэнтам” – ад 98,8 да 99,9%! Першыя вясёлыя выбары адбыліся ўвесну 1989 года. Экспрэс “перастройкі і галоснасьці” імкліва імчаўся ў нейкія невядомыя прасторы. Мільёны яго пасажыраў глядзелі з вокнаў на нябачаныя дагэтуль краявіды. Многія верылі, што канцавой станцыяй будзе нешта сьветлае і чыстае. Адбываўся нейкі ўсеагульны парафраз вядомага бальшавіцкага шлягера: “Наш паровоз вперёд лети, в коммуне остановка…” Замест песеннай вінтоўкі грамадзяне на тых выбарах на Зьезд народных дэпутатаў СССР імпэтна бралі ў рукі перадвыбарчыя матэр’ялы. Знаёмы пакаленьням савецкіх людзей бела-шэры выбарчы фасад абваліўся. Упершыню адбывалася рэальная канкурэнцыя паміж кандыдатамі, якія штурхаліся лакцямі на адным дэпутацкім месцы. Іхныя выбарчыя групы наладжвалі стракатыя шоў, часам не пазбаўленыя артыстызму. Генэралы-кандыдаты забаўлялі людзей канцэртамі з жаўнерскай самадзейнасьці проста ў дварах жылых кварталаў. Лекары-кандыдаты мацалі выбарцам пульс, зазіралі ў гланды, не раілі піць і паліць і г.д. На платах і мурах расквітнелі яркімі фарбамі кандыдацкія рэклямкі. Часта кандыдаты фатаграфаваліся разам з сваімі дзецьмі або з усёй сям’ёй: усе сімпатычныя, хораша (але сьціпла) апранутыя. Модным стала правакаваць у выбарцаў праявы сэнтымэнту і лірычныя пачуцьці. Мне з усяго найбольш запомніўся гэткі постімпрэсіяністычны плакацік аднаго кандыдата-лётніка грамадзянскай авіяцыі. Ён нават не адлюстраваў на плакаціку сваю фізіяномію. На фотаздымку пасярод травы і яркіх жоўтых кветак сядзела маленькае дзіця і шчыпала рамонак. Усё тут было пабудавана на “асацыятыўным мысьленьні”. Ня памятаю, ці гэтага лётніка абралі ці не. Так яно ўсё гэта і не вярнулася на старыя агітатарскія рэйкі. Кожная з наступных выбарчых кампаніяў у прынцыпе існавала ў формах, заяўленых у 1989 годзе (з пэўнымі нюансамі, зразумела). Хутчэй працягвалася сэрыя фармальных паўтораў. Хаця некаторыя з перадвыбарчых “распусканьняў прапаганды” запомніліся назаўжды. Напрыклад, агіткі на некалькіх старонках мадам Абрамавай, начальніцы мясцовага аддзелу маскоўскай партыі “Яблоко”. Акрамя мадам Абрамавай-дзяячкі і Абрамавай-сямейніцы быў адлюстраваны вобраз Абрамавай-паэтэсы. Прычым, падаваліся факсімільныя (як у акадэмічных выданьнях Пушкіна і Лермантава) старонкі яе опусаў. “Нежные грёзы…” у іх рыфмаваліся з “шелест берёзы” альбо з “запах мимозы”, я дакладна ня памятаю. Шмат шуму ў сталіцы нарабілі давыбары ў дэпутаты на пачатку 1990-х вядомага намэнклятуршчыка Таразевіча (празванага ў народзе Таразіні). Каманда кандыдата завабіла вялікую колькасьць выбарцаў буфэтнай гарэлкай па вельмі нізкіх, проста нікчэмных коштах. Але гэтым разам даўні буфэтны прыём чамусьці не спрацаваў. Народ выпіў, закусіў, але за намэнклятуру галасаваць ня стаў. На фронтаўскім мітынгу ў цэнтры сталіцы сьведкі падзеяў распавядалі пра гэты кур’ёз, тысячы людзей рагаталі, выціраючы сьлёзы. З 1994 года ўсё было пастаўлена на канвэер, грунтоўна, хаця і не ў сталінскіх мэгалітычных маштабах. Начальнік рэжыму фатаграфаваўся з начальнікам РПЦ, Пуціным і дзецьмі рознага ўзросту. Нікому зь ягонай камарыльі не дазвалялася паўтараць шматколернасьць ягоных плакатаў. У 2001 годзе яму супрацьстаяў “агульны дэмакрат” намэнклятуршчык Ганчарык з сваім няўклюдным плакатам, на якім партрэтуемы выстаўляў наперад свае далоні. Народ адразу надаў ганчарыкаваму плакату нефармальны назоў: “Я рукі мыў”. У верасьні 2008 года беларускі народ упершыню заявіў дыктатуры, што не жадае ўдзельнічаць у яе жульніцкіх выбарчых гульнях, на якіх усё даўно вырашана начальствам. Людзі масава не пайшлі на выбарчыя ўчасткі. На заклік Беларускага Народнага Фронту і ягонага лідэра Зянона Пазьняка адбыўся байкот псэўдавыбараў у “палаткі”. Электаральныя справы рэжыма і прысьцёбнутай да яго псэўдаапазыцыі ўскладніліся. Цяпер людзей не падымеш у выбарчую атаку пагрозамі звальненьня з працы або заклікамі “Іді і скажі ему НЕТ!” Народ убачыў падчас байкоту верасьня 2008 года сваю сілу і слабасьць фальшывага рэжыму. Беларусы доўга трымалі сваю дулю ў кішэні, а цяпер выцягнулі яе адтуль і падсунулі пад нос намэнклятуршчыкам ад рэжыму і псэўдаапазыцыі. Цяперашняя перадвыбарчая кампанія дэманструе ўсеагульную пасыўнасьць нават з боку яе арганізатараў. Ніхто нават асабліва ня хоча балатавацца ў бяспраўныя мясцовыя саветы. І амаль усе кажуць, што ня пойдуць за іх галасаваць. Амаль усе шчыты для выбарчай прапаганды стаяць пустыя. На некаторых зь іх фігавым лістком прылеплена нешта прапагандысцкае ў вельмі мізэрным выкананьні. На гэтым фоне выразна чытаюцца спробы пэўнай групкі асобаў рэанімаваць выбарчы працэс. У сталіцы заўважана пэўная актыўнасьць “маладых палітыкаў” ад мясцовага жырыноўца (ЛДПР) С. Гайдукевіча. Гайдукевіч вядомы як суаўтар некалькіх “элегантных перамогаў” Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх псэўдавыбарах. Ён заклікаў людзей ісьці на выбарчыя ўчасткі, атрымліваў свае 3-4% галасоў і першым віншаваў дыктатара з “победой”. Выступаючы на цяперашніх агітацыйных лістках сваіх маладых аднапартыйцаў, С. Гайдукевіч дадае-падкрэсьлівае: “Не забывайте в этом году Президентские выборы” (“асаблівасьці” ягонай рускай мовы мы пакідаем некранутымі). Ён не хавае, што цяперашняя кампанія ёсьць для ягонай структуры толькі рэпэтыцыяй галоўнага спэктакля. На Лагойскім тракце ў сталіцы студэнтачкі раздаюць мінакам плакацікі аднаго са згаданых “маладых палітыкаў” ад Гайдукевіча. На галоўным фота 36-гадовы кандыдат абдымае правай рукой пародзістага калматага сабаку. Побач з усьмешкай героя сьвеціцца вясёлы ашчэр сабачкі. “Шуткі раді” кандыдат начапіў на жывёліну модны гальштук, і зусім зьліўся зь ёй у анімалістычна-гуманістычным суладдзі. Выбарчым дэвізам унізе на плакаце пададзена наступнае: “Депутат – друг человека!” Зразумела, што абыгрываецца вядомы эпізод з савецкай камэдыі “Брыльянтавая рука”, дзе Нона Мардзюкова кажа: “Может на Западе собака друг человека, а у нас управдом – друг человека”. Такога мы яшчэ ня бачылі. Якая глыбіня асацыятыўнага мысьленьня, пранікненьня ў падкорку мазгоў! Проста з лабараторыі акадэміка Паўлава зь ягонымі ўмоўнымі рэфлексамі. Гэта вам не лепетаньне з дзецьмі пасярод паляны з кветкамі, тыя формы даўно ўжо састарэлі. Іншыя фотаздымкі і тэксты “маладых палітыкаў”, што праўда, больш стрыманыя. Усе гэтыя “палітыкі” нібыта сышлі з аднаго канвэера: “образованіе юрідіческое”, “закончіл Академію управленія прі Презіденте Республікі Беларусь”, коратка стрыжаныя галовы і на дзіва падобныя рысы твараў – нейкія “надта правільныя”, з намэнклятурным халадком у вачах. Мы становімся сьведкамі выйсьця на дзяржаўную арэну новага пакаленьня намэнклятуры. У яго людзей “правільная” зьнешнасьць, знаёмая нам з камсамольскіх узораў савецкай эпохі. Яны энэргічныя, спартовыя, у іх няма комплексаў, у іх свой “гумар”. Яны зусім не падобныя на атачэньне дыктатара, дзе на поўніцу адчуваецца калгасна-саўгасная загартоўка. Гэтыя ўжо скончылі лукашысцкія “акадэміі”, некаторыя нават замежныя мовы ведаюць і ў Лёндане стажыраваліся. У іх не засталося нічога беларускага, нашай мовы яны ня ведаюць. Для іх Беларусь – лакальны пачатак для кар’еры. Глянеш у іхныя твары, дык потым вечная ўсьмешка банкіра Пракаповіча падасца такой фальклёрнай, проста з глыбінь этнаграфіі. На душы робіцца трывожна. Надта доўга затрымаўся антыбеларускі рэжым на нашых абшарах. Кіруемы рукамі чужынцаў, ён выпрацоўвае новую зьмену кагорце сваіх заснавальнікаў. Новая кагорта гатовая на ўсё, яна ніколі не працавала ў калгасе, не размаўляла нават на “трасянцы”. Асяроддзе яе фармаваньня – гэта вакуум, зь якога выпампавана ўсё беларускае. Іхная ідэалогія – гэта правінцыйна савецкія формы гэбізма, на якіх яны выхаваны. Страшна аддаваць ім у рукі краіну і будучыню нашых дзяцей. Савецкі кінематограф выпрацаваў пэўны стэрэатып дзеячаў першага савецкага пакаленьня, якое рабіла сваю “рэвалюцыю”, – “чалавек з ружжом”. Вобраз новай эліткі “эвалюцыі” лукашызма суміруецца ў кур’ёзнай формуле – “чалавек з сабакам”. Валеры Буйвал 14/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |