Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ідала вярнулі на месца

Уноч на 15 красавіка ў цэнтры Санкт-Пецярбурга разгарнулася апэрацыя “Ы”. Чаму “Ы”? Вядома чаму – каб ніхто не здагадаўся. Роўна апоўначы, калі, паводле народнай традыцыі, нячыстая сіла ўбіраецца ў сілу, гіганцкага чорнага чалавека прывезьлі на плошчу перад Фінляндскім вакзалам. Яго паклалі пад пастамэнтам, і мясцовая партыйная арганізацыя КПРФ зрабіла агляд “налічності”. Справа ў тым, што год таму ўноч на 1 красавіка невядомыя заклалі ў Леніна дынаміт і моцна пашкодзілі яго выбухам. Камунякаў агляд не задаволіў і яны заявілі, што прыдуць да канчатковай высновы аб аўтэнтычнасьці свайго ідала толькі пры дзённым сьвятле. Вось жа цікавая завядзёнка ў нячысьцікаў. Яны і сталінскія ідалы валілі па начах (1961 год) і леніных аднаўляюць пад покрывам цемры. Канчатковае завяршэньне рэстаўрацыі помніка на пастамэнце плянуецца гарадзкімі ўладамі на 20 красавіка (дзень народзінаў Ульянава-Леніна). Можна ўявіць сябе, якія шаманскія скокі наладзяць вакол свайго Баала мясцовыя леніністы.

Але ці толькі яны? Расейскія тэлеканалы раніцай распавялі пра начную сэнсацыя з аптымістычнымі ўсьмешачкамі на тварах тэлевядучых. Адна нават сказала: “Восстановлен облик и дух памятника…” Іх радуе рэстаўрацыя духа сатанізма ў вялікім горадзе на Няве, які ў 1917 г. быў арэнай крывавага шабасу “важдзя” і ягонай банды. На ўрачыстасьці, безумоўна, зьявіцца і стане ў першы шераг усё гарадзкое начальства (лідэры “новай рускай дэмакратыі”). Яны скажуць нешта пафаснае пра “наше наследіе”, “велічіе нашей історіі”, пра “преемственность” і г.д. Аркестры будуць наярваць фашыстоўскія бальшавіцкія маршы. На плошчы будуць лунаць фашыстоўскія чырвоныя сьцягі. Адным словам, чысьціня стылю прынамсі на дзень заменіць сабой збачэнскую эклектыку, якой жыве цяпер уся Расея.

На прасторах імпэрыі стаяць разгромленыя леніністамі храмы, палацы і крэпасьці, у жудасных умовах існуюць сотні правінцыйных музэяў і экспазіцый. Мізэрны грош атрымліваюць работнікі культуры і адукацыі. А начальства-дэмакраты аднаўляюць ленінаў. Вядома, што з малпачай хваткасьцю ўвесь гэты маразм паўтараюць дзеячы антынароднага рэжыму РБ. Людзі, якія прыязджаюць з цывілізаваных краінаў, ня могуць паверыць, што такое можа быць. Побач існуюць вуліцы, названыя імёнамі расстраляных і тых, хто іх расстрэльваў. Леніны цягнуць бронзавыя рукі насупраць будынкаў РПЦ. Помнікі “выдатным чэкістам” тырчаць з зямлі побач з безыменнымі магіламі іхных ахвяр. Узьнікае пытаньне, чаму імпэрцы-“дэмакраты” усё ніяк ня могуць вызваліцца і вызваліць падуладных ім людзей ад навязьлівай эклектыкі? Ужо даўно б вызначыліся: з гэтага моманту будзем хадзіць у РПЦ, пакланяцца цару Міколку ІІ сьвятому, прытрымлівацца паста і г.д. А сатану, якому пакланяліся столькі дзесяцігоддзяў, выкінем на сьметнік, з душы прэч. Але ж не, імпэрыя ня можа жыць без свайго сатаны. На Міколку сьвятым-крывавым далёка не заедзеш. Ды й клопатна, гэта ж колькі яшчэ ягоны вобраз раскручваць трэба. Ільіч раскручаны даўно. Нездарма савецкія мастакі чула называлі яго “кармільцам”. Намалюеш карцінку “Ленін в октябре” і пражыць на ганарар можна было з сям’ёй ня месяц, а цэлы год. Лепш за ўсё было скульптарам. Ім належаў ганарар паводле танажу выкарыстанага матэр’ялу. І яны не эканомілі бронзу. Так яно было і з пашкоджаным Леніным з піцерскага вакзалу. На залапліваньне вялікай дзіркі ў ягонай філейнай частцы ўлады доўга не маглі знайсьці неабходнай колькасьці бронзы. Аж покуль не раскапалі недзе старыя гільзы ад артылерыйскіх снарадаў (пра гэта расказала тэлебачаньне). Мэтал з вялікай прымесьсю латуні арганічна ўліўся ў ленінскі зад і будзе зьзяць, як трэба.

Нагадаем, што помнік бальшавіцкаму ідалу насупраць Фінляндскага вакзалу стаіць на месцы, дзе пры Пятры І Шалёным (яшчэ адзін сьвяты “новай рускай дэмакратыі”) стаяла шыбеніца і забівалі людзей. Пастамэнт помніка выкананы ў форме стылізаванай вежы бранемашыны. У красавіку 1917 года менавіта на гэты вакзал прыбыў пламбаваны вагон са Швэцыі з групай бальшавіцкіх эмігрантаў начале з Леніным. Яны з дазволу Нямеччыны (якая тады знаходзілася ў стане вайны з Расеяй) праехалі з Швайцарыі праз Нямеччыну і далей праз Скандынавію ў Піцер. У мэмуарах удзельнікаў транзітнага пераезду ёсьць згадка пра тое, як Ільіч і іншыя трэсьліся перад выгрузкай у Піцеры. Яны былі амаль упэўненыя, што іх чакае канвой, які арыштуе іх як дзяржаўных злачынцаў, якія пайшлі на змову з ворагам. Але гэтым разам “пронесло”. Ім падкацілі бранявік, Ленін не разгубіўся, залез на яго і пачаў гукаць свае “красавіцкія тэзісы”.

Менскія камуністы таксама маглі б захацець помнік ідала каля Менскага вакзала. Ленін сапраўды аднойчы быў у Менску. Калі ён ехаў у швайцарскую эміграцыю ў 1905 годзе, то выйшаў на платформу на нашым вакзале, каб купіць піражкоў. Дык мог бы і “застыць” каля нашага вакзала – невялічкі, у яго натуральны рост, з кульком менскіх піражкоў. Толькі нешта камуністы тут не дадумаліся. Мо’ ўсё ж разумнейшыя за піцерскіх?

Валеры Буйвал

15/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024