Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прафэсійны почырк канторы

Расейскія СМІ з непрыхаваным задавальненьнем паведамілі аб тым, што 15 красавіка ў Кіеве адбылася акцыя, удзельнікі якой спалілі сьцяг Расеі. Здавалася б, чаму радвацца ў Маскве? А справа ў тым, што згаданыя ўдзельнікі разам з трыкалёрам РФ спалілі сьцягі Польшчы і Ізраіля. У якасьці арганізатара спаленьняў заяўлена, цытуем расейцаў: “националистическая организация “Патриот Украины”. Паводле інфармацыі, удзельнікі акцыі сабраліся ў гонар 242-й гадвіны пачатку казацкага паўстаньня супраць палякаў пад назовам “Каліеўшчына” (1768 г.). Паўстаньне суправаджалася антыгабрэйскімі пагромамі. Расейскія войскі здушылі паўстаньне.

Сёньняшнія расейцы паведамілі, што “националисты почтили память гетмана Богдана Хмельницкого, а затем маршем прошли к памятнику гетману Сагайдачному. К подножию монумента они швырнули «флаги стран, враждебных Украине» — России, Польши и Израиля. Флаги тут же облили горючей жидкостью и подожгли. Действо сопровождалось песней о гайдамаках из одноимённой поэмы Тараса Шевченко”.
Крыніца: http://lenta.ru/news/2010/04/15/flags/

Ужо даўно вядома і праверана шмат разоў на практыцы: як толькі нейкая “група товарішчей” пачынае гарланіць патрыярхальна-чарнасоценнае “Бей жидов!”, то за рогам трэба шукаць “куратара” з Лубянкі, які махае адтуль дырыжорскай палачкай. Тым больш, калі чарнасоценнае творчы ўплецена ў трохчленную мадэль шматаблічных “ворагаў радзімы”. Найбольшы разьлік арганізатары правакацыі рабілі на спаленьне сьцяга Польшчы. Якраз у гэтыя дні ў гэтай краіне адбываецца ўсенародная жалоба па прэзыдэнту краіны і іншым ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам. Дарэчы, Украіна афіцыйна далучылася да польскай жалобы. У тым жа Кіеве ўкраінцы прыходзяць да амбасады Польшчы, каб выказаць сваё спачуваньне і салідарнасьць з суседнім народам.

Мы назіраем пачатак нейкага новага цыклу правакацыяў ва Украіне. Папярэдні пэрыяд меў пік актывізацыі напярэдадні кампаніі па выбарах прэзыдэнта Украіны. На прыканцы жніўня 2004 г. па Хрышчаціку ў Кіеве прамаршыравала некалькі сотняў малойцаў спартовага выгляду, абвешаных стылізаванай нямецка-нацыстоўскай сымволікай. Яны дзікімі галасамі гукалі агрэсіўныя лёзунгі (“Украіна для ўкраінцаў!” і іншае) і несьлі над сабой змрочныя сьцягі з надпісамі, зробленымі шрыфтом у стылі эсэсаўскай готыкі. Гуканьне і інтэрвію для тэлеканалаў адбывалася падкрэсьлена на ўкраінскай мове. Стылізаваныя “эсэсманы” называлі сябе прыхільнікамі кандыдата Юшчанкі, ягонымі “баявымі атрадамі”. Зразумела, што сам кандыдат ня меў ніякага дачыненьня да брыдкай на выгляд публікі і яе чалавеканенавісьніцкага стылю. Цікава, што гэтых маладзёнаў нідзе потым ня бачылі на народных мітынгах за волю Украіны, за Юшчанку і супраць агента Масквы Януковіча. Яны вярнуліся ў свае гэбоўскія казармы. Доўга, больш за пяць гадоў пра іх не было чуваць. І вось яны зноў выйшлі на вуліцы ўкраінскай сталіцы і пачалі сваю правакацыйную дзейснасьць з мэтай дэскрыдытацыі Украіны, украінскага народу, украінскай мовы і нацыянальнай гісторыі. Што ж, даўно вядомы прафэсійны почырк канторы, якая мае свае філіялы далёка па-за Масквой.

Беларусы ўсё гэта праходзілі, і ня раз. На мітынгах Беларускага Народнага Фронту даволі часта зьяўляліся асобы (у асноўным пажылога веку) з фанатычна распаленымі вачыма, якія гукалі: “Позняк – католик! Позняк – поляк! Он хочет, чтобы у нас было, как в Польше!…” Патрыёты адмахваліся ад іх, як ад навязьлівых мух, і гналі прэч. Цікава, што ў гэты самы час па гарадах і мястэчках Польшчы езьдзіў тадышні старшыня Саюза палякаў Беларусі Кручкоўскі і выступаў перад публікай з “фанатычным”: “Позняк – полякожэрца, Народный Фронт ненавидит поляков. Мы должны поддержать Лукашенко”. Урэшце кіраўніцтва краіны зразумела, што мае справу з гэбоўскім правакатарам, і выдаліла яго з Польшчы назад да Лукашэнкі.

Кантора ня раз і ня два спрабавала разгуляць у Беларусі сваю чалавеканенавісьніцкую карту. У 1990 годзе кіраўніцтва БНФ атрымлівала сігналы, што нейкія асобы заклікаюць на вуліцах Ліды да “помсты летувісам”. Прапанавалася ў нядзельны дзень прысьці з цэгламі на мясцовы рынак і пабіць шыбы ў машын з прыбалтыйскімі нумарамі. Памятаю, што нават не спатрэбілася ніякага ўмяшаньня з боку менскіх сяброў Фронту. Насельніцтва Ліды само паслала правакатараў куды падалей, нічога з гэбоўскай правакацыі ня выйшла. Недзе ў той жа пэрыяд (1990-91 гады) па Менску некалькі разоў запускаліся качкі, што “беларускія нацыяналісты рыхтуюць антыгабрэйскія пагромы”. Сябра Сойму БНФ Артур Вольскі (вядомы паэт, габрэй па нацыянальнасьці) расказаў нам потым, як начаваць да яго ў кватэру прыходзіла знаёмая габрэйская сям’я, якая ўсур’ёз апасалася за сваё жыцьцё. Фронтаўцы ў такія ночы арганізоўвалі пікеты, якія патрулявалі горад разам з міліцыяй. І гэтым разам у канторы нічога ня выйшла.

Недзе ў 1995-97 гадах адбылася канторская спроба актывізацыі расейскага фашызму ў Беларусі. Паўсюль застракацелі (даволі дэбільныя па форме і зьместу) плакацікі РНЕ (“Русское національное едінство”) з лёзунгам “Россия ждёт тебя!” Яны не зьбіраліся запрашаць мясцовых расейцаў вяртацца ў Расею, а, наадварот, заклікалі іх абвяшчаць, што Беларусь – гэта і ёсьць Расея. Час ад часу на вуліцах зьяўляліся дзецюкі ў чорных уніформах, некаторыя зь іх крычалі “Слава Россіі!” Але ў Менску і іншых рэгіёнах краіны не адбылося ніякога масавага далучэньня да гэтых гэбоўскіх фашыстаў. Правалілася і гэтая правакацыя. РНЕ так і засталося маргінальным утварэньнем на нашай зямлі (што ня робіць яго менш небясьпечным і крымінальным). У наш час тактыка канторы стала больш вырабленай. Лубянка занялася тыражаваньнем “беларускіх арганізацый” і стаўленьнем начале іх розных янукевічаў, дашкевічаў, фінькевічаў і рымашэўскіх. Дыскрэдытацыя ўсяго нацыянальнага і сьвятога адбываецца цяпер пад гучаньне беларускай мовы і часам нават з блюзьнерскім выкарыстаньнем нашай нацыянальнай сымволікі. Але можна быць упэўненым, што і гэтая правакацыя праваліцца разам з агентамі-правакатарамі.

Народы, якія вырваліся з падсавецкага рабства, і тыя народы, якія працягваюць змаганьне за сваё поўнае вызваленьне, цудоўна разумеюць, хто зьяўляецца іх сапраўдным ворагам – зразумела, што не расейскі народ, першая ахвяра гэбізма. І не палякі з габрэямі. Чалавеканенавісьніцтва ў нашым рэгіёне мае сваё вельмі канкрэтнае ўвасабленьне. Гэта ёсьць крамлёўска-лубянская імпэрыя, яе структуры і яе найміты ў розных постсавецкіх краінах. Пакуль гэтая пачвара існуе ў прыродзе, вольналюбівыя народы ня могуць жыць спакойна. І каб перамагчы цмока, народы і людзі павінны салідарна аб’ядноўвацца ў барацьбе за сваю цывілізаваную будучыню.

Юрка Марозаў

16/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024