Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Колькі дзён таму расейскія СМІ агучылі сэнсацыйную навіну, а беларуская рэдакцыя Радыё Свабода 16 красавіка ўрэшце падхапіла яе (з характэрнай сваёй “апэратыўнасьцю” асьвятленьня сэнсацыяў, якія непасрэдна тычацца Беларусі). Гэтым разам сэнсацыю стварыў не “всесоюзный староста” Барадзін і не думскія цыцэроны кшталту Жырыноўскага, а правінцыйныя майстры тэлепяра. Мясцовае телебачаньне ў экзатычным для нас рускім горадзе Ліпецку паведаміла было сваім гледачам, што пачалася вайна. Войскі НАТО напалі на Беларусь з тэрыторыі Украіны, у Ліпецк пачалі прыбываць уцекачы. У канцы праграмы, праўда, тэлевізійшчыкі “ўдакладнілі”, што йдзецца пра вучэньні ўнутраных войскаў міністэрства ўнутраных войскаў РФ. Вядучая сказала, што менавіта такім быў сцэнар гэтых вучэньняў. А паведамілі ім пра гэта самы афіцэры МУС, што праўда без камэры. Мяркуючы па таму, што дырэктарка тэлестудыі, галоўная рэдактарка і аўтарка рэпартажу былі звольнены з працы, яны сапраўды раскрылі “ваенную тайну”. Расейская жандармэрыя сапраўды праводзіла вучэньні па выратаваньню беларусаў ад украінцаў, заходне-эўрапейцаў і самых сабе. Прычым, вучэньні былі маштабныя, гадавыя, з прымяненьнем рознага роду тэхнікі. І вось цяпер іхныя ўнутраныя войскі трэніруюцца паводле такога ж у прынцыпе сцэнару. Зноў Беларусь абрана ў якасьці зоны ваенных дзеяньняў, а наш народ на роль ахвяры і ўцекача. Што ж, нічога дзіўнага. У рэчаіснасьці Расея адпрацоўвала гэты сцэнар шэраг разоў: у 1812, 1914-15, 1918-20, 1941, 1944 гадах. Праца маскоўскіх сцэнарыстаў надта ж дорага каштавала нашай нацыі і нашай зямлі. Але што да гэтага маскоўскім стратэгам. Мільёнчык туды, мільёнчык сюды… Беларусы старэйшага ўзросту ўспамінаюць фанфары ваенных вучэньняў на тэрыторыі БССР у 1940 годзе. Тады Масква трэніравалася з шабэлькамі на конях пад камандай Кліма Варашылава прарывацца да самага Берліну-Парыжу. У прапагандысцкіх роліках тае пары вайна падаецца як усенароднае сьвяточнае шоў. Ворагі ў польскіх канфэдэратках, але з крыкамі па-нямецку разьбягаліся ад чырвонай кавалерыі і танкаў. Потым настаў 1941 год. Патрэніраваўшыся, Масква вывела мільёны людзей з тэхнікай пад самую лінію, якая падзяляла саветы і іхных гітлерскіх сяброў па Пакту Молатава-Рыбэнтропа. Зьбіраліся арганізаваць “вызваленчы паход” да самага Ла-Маншу. Але Гітлер апярэдзіў сябру Сталіна ўсяго на некалькі дзён (некаторыя гісторыкі лічаць, што толькі на адзін дзень). У выніку загінулі і былі ўзятыя ў палон мільёны чырвонаармейцаў. Разгарнулася каласальная чалавечая трагедыя… З памяцьцю ў Маскве слаба. Прычым, ня толькі з глыбокай, гістарычнай. Нават з кароткай, разьлічанай на рэфлексы штодзённасьці. А мы вось успомнілі, што папярэднія вучэньні войскаў МУС РФ, у 2009 годзе былі прысьвечаны тэме “здушэньня масавых пратэстных выступаў расейскіх пэнсіянэраў”. Ведаюць унутраныя стратэгі, дзе можа вылезьці бокам люты крызіс, які ахапіў Расею. Рыхтуюцца душыць пэнсіянэрскія бунты. Янка Базыль 16/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |