Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Смаленск, наўмыснае злачынства?

Прадстаўляем вашай увазе рэдакцыйны артыкул, апублікаваны румынскай агенцыяй навінаў Romanian Global News 13 красавіка сёлета.
Крыніца: http://www.rgnpress.ro/content/view/42671/27/

Смаленск, наўмыснае злачынства?
Пытальнікі, пастаўленыя Romanian Global News, пачынаюць атрымліваць пацьвярджэньне.

Romanian Global News было адзіным прадстаўніком СМІ ў Румыніі, які разглядаў і разглядае пад знакам крымінальнай наўмыснасьці трагічную авіякатастрофу пад Смаленскам, у якой была вынішчана ўся антырасейская інфраструктура польскай дзяржавы. Інфармаваныя людзі са структураў бясьпекі НАТО, хаця гэта ня мае яшчэ афіцыйнага пацьвярджэньня, усё больш і больш уключаюць у разьлік наяўнасьць пэўнага пляну ліквідацыі антырасейскага кіраўніцтва польскай дзяржавы, бо магчымасьць для гэтага была ўнікальная.

Ніколі Расея ня мела столькі важных ворагаў у адным самалёце над сваёй тэрыторыяй, каля вайсковай базы, забясьпечанай сістэмамі электроннай і электрамагнітнай зброі. Гэта была магчымасьць, якую былы агент КГБ Уладзімір Пуцін ня мог згубіць. Такая праца – гэта буквар філасофіі расейскіх сакрэтных службаў ад царскай “Охраны” да сучаснасьці. Для ФСБ, ГРУ, СВР, а значыць і для ўсёй сакрэтнай структуры, якая з ценю кіруе расейскай дзяржавай, такая магчымасьць напрошваецца на фоне неасьцярожнасьці польскіх інфармацыйных структур, дзе ў сваю чаргу таксама павінна быць праведзена рассьледваньне. Гэта была нават руцінная апэрацыя, якая паводле тэхнічнай тэрміналогіі называецца “зьнішчэньне пэўных антырасейскіх палітыка-вайсковых лідэраў варожай краіны”.

Кампанія прыкрыцьця “чалавечай памылкай”, раптоўным і поўным парушэньнем апаратуры на борце самалёта, якае праводзіцца службамі дэзынфармацыі ў Расеі, а таксама яе агентамі ўплыву ў іншых краінах, не здольная выключыць падазрэньне наяўнасьці пэўных элемэнтаў крымінальнага дзеяньня.

Стаўка рабілася на тое, што ў самалёце апынуцца абодва браты Качыньскія. Гэта была памылка, за якую Масква будзе расплочвацца яшчэ шмат гадоў у будучыні. З прычыны дрэннага стану здароўя іхнай маці былы прэм’ер Яраслаў Качыньскі ня сеў у самалёт з тымі, хто фігуруе ў сьпісе пасажыраў, што паляцелі на Маскву.

Гэта была няўдача Масквы і ўдача Польшчы. Магчыма, што Яраслаў Качыньскі стане будучым прэзыдэнтам Польшчы. І ён будзе разьбірацца з усёй справай так, як належыць, а не так, як хацелася б Маскве.

Да таго ж, спэцыялісты, якія не паддаліся на падман у рамках кампаніі дэзынфармацыі, разгорнутай пасьля трагічнага выпадку, пачалі ўскосна пацьвярджаць падазрэньні Romanian Global News.

Нашы калегі з “Evenimentul Zіlei” i “B1 tv” (румынскія газэта і тэлеканал – заўвага рэдактара) пусьцілі ў эфір перадачу, якую мы запрашаем вас праглядзець, у якой камандуючы Чэзар Асічану аспрэчвае расейскую вэрсію і ўскосна пацьвярджае гіпотэзу Romanian Global News. (Дэманструецца відэазапіс тэлепраграмы – заўвага рэдактара).

У сваю чаргу польскія СМІ, больш занятыя пахаваньнем забітых у катастрофе, пачынаюць ставіць пытаньні і разбірацца ў справе.

“Папярэдні аналіз размоваў членаў экіпажа ўказвае на факт, што самалёт, узрост якога быў 26 гадоў, быў у добрым функцыянальным стане, — піша thenews.pl, што было перадрукавана газэтай “Evenimentul Zilei”.

Спачатку СМІ разважалі аб тым, што ў аснове трагедыі быў дрэнны стан самалёта, падрэсьліваючы, што за апошнія 40 гадоў разьбіліся 60 такіх самалётаў. Шэсьць зь іх – нават за апошнія пяць гадоў. Начальнік завода, на якім быў зроблены “Тупалеў”, Аляксей Гусеў заявіў, што самалёт нядаўна прайшоў наладку, але ягоныя маторы былі адрэмантаваны.

Расейскія сьледчыя схіляюцца да вэрсіі памылкі пілотаў. Дыспэтчэры смаленскага аэрапорта раілі членам экіпажа не ісьці на пасадку, папярэджваючы іх пра густы туман, які змяншае бачнасьць. Яны запрапанавалі пілотам паспрабаваць зрабіць пасадку ў аэрапортах Менску або Масквы.

Камандзір экіпажа Аркадзіуш Пратасюк праігнараваў пажаданьне дыспэтчэраў і вырашыў рабіць пасадку ў смаленскім аэрапорце. Ён спрабаваў зрабіць гэта чатыры разы.

Ягоны калега Томаш Петжак, які бясконцую колькасьць разоў вадзіў такія самалёты, заявіў, што дагэтуль няма ніводнага доказу, што Пратасюк чатыры разы спрабаваў пасадзіць самалёт”…

Ізраільскія СМІ выказваюць сумніў што да афіцыйнай вэрсіі прычынаў катастрофы ў Смаленскай вобласьці. Некаторыя ізраільскія публікацыі схільныя бачыць у гэтай катастрофе “забойства ў крамлёўскім стылі”, — інфармуе izrus.co.il, што перадрукаваў jurnal.md.

Галоўныя ізраільскія СМІ трэці дзень аспрэчваюць афіцыйныя тлумачэньні што да прычынаў катастрофы каля Смаленска, якая прывяла да гібелі прэзыдэнта Леха Качыньскага і іншых высокапастаўленых польскіх асобаў. Многія камэнтатары мяркуюць, што гэтая трагедыя была арганізавана Крамлём, які “ненавідзіць” Качыньскага з-за ягоных антырасейскіх настрояў.

Першым з ізраільскіх СМІ, якія згадалі пра магчымую ўмяшанасьць у справу Пуціна, быў другі канал ITV. “Качыньскі быў чырвоным плашчом тарэадора для Пуціна і Медведева”, — сказаў увечары 10 красавіка рэдактар аддзелу міжнародных навінаў Арад Нір. Тэлевядучы падкрэсьліў, што пакуль сьледства праводзіцца пад даглядам Пуціна, малаверагодна, каб была высьветлена праўда аб прычынах катастрофы.

На другі дзень, 11 красавіка, усе друкаваныя в
ыданьні разважаюць на тэму тэорыі змовы. “Палякі, якія прызвычаяны адчуваць сябе ў атачэньні ворагаў, з цяжкасьцю могуць паверыць, што ўсё палітычнае і вайсковае кіраўніцтва загінула ў выніку катастрофы, выкліканай трагічным зьбегам абставінаў, тэхнічнымі непаладкамі або чалавечым фактарам”, — піша газэта “Yediot Ahronot”. Газэта “Ha’aretz” дадае: “У першыя гадзіны пасля катастрофы ў Польшчы распаўсюдзілася тэорыя змовы, аб тым, што ў катастрофу замешаны расейцы, на фоне напружаных адносінаў паміж Качыньскім і Пуціным.” Публікацыя ў “Maariv” пайшла яшчэ далей, называючы свой артыкул “Прысмак ліквідацыі”. “Масква абяцала правесьці рассьледваньне. Пуцін стаўся кіраўніком сьледчай камісіі, але малаверагодна, што праўда выйдзе на паверхню”, — гаворыцца ў артыкуле. Сайт NRG, зьмяшчаючы гэтую публікацыю, напісаў: “Абвінавачваньні ў забойстве, выкананым у крамлёўскім стылі, будуць суправаджаць расповед пра гэтую катастрофу ў наступныя гады, а магчыма і заўжды”. Уплывовы палітычны камэнтатар Інэт Аціла Самфаіві піша на “Facebook”, што “ніколі не падтрымаў бы расейцаў, і таму яны ёсьць галоўнымі падазраванымі”. Але і рэлігійнае выданьне “Be-Hadrei Haredim”, якое зазвычай не спыняе ўвагу на міжнароднай палітыцы, паведаміла: “Магчыма, што Расея і яе кіраўнікі, якія мягка кажучы не сімпатызуюць прэзыдэнту Качыньскаму, стаяць за ягонай сьмерцю”.

Пасьля абеду 11 красавіка прычыны падзеньня самалёта ў Смаленскай вобласьці абмяркоўваліся журналістамі і аналітыкамі ад міжнародных справаў у адкрытай студыі радыё “Reshet Bet”. Бальшыня зь іх сьцьвярджаюць, што Пуцін непасрэдна замяшаны ў гібелі прэзыдэнта Качыньскага.

12 красавіка газэта “Ha’aretz” адзначыла, што салідарнасьць Расеі з палякамі на аснове смаленскай трагедыі ня больш чым справа для адводу вачэй сьвету. Усе публікацыі на мове іўрыт паўтаралі ў апошнія дні, што прэзыдэнт Качыньскі праводзіў скрайне антырасейскую зьнешнюю палітыку, быў адным з найбольш даверных партнёраў Злучаных Штатаў у Эўропе, да таго ж ён актыўна падтрымаў Украіну і Грузію ў іхным сутыкненьні з Крамлём.

Паўтараем паведамленьне, зробленае Romanian Global News у суботу, 10 красавіка 2010 года, праз колькі гадзін пасьля польскай трагедыі каля Смаленска.

Эксклюзіўна RGN:
Антырасейскае кіраўніцтва польскай дзяржавы зьнішчана каля вайсковай базы непадалёк ад Смаленска.
Субота, 10 красавіка 2010 г.

Абноўленая навіна: Камандваньне Войска Польскага зьнішчана ў катастрофе пад Смаленскам.

Начальнік Генэральнага Штабу – Францішак Гагор, начальнік Службы Дзяржаўнай Бясьпекі – Аляксандр Шчыгла, камандуючы Узброеных Сілаў Польшчы – ген. Браніслаў Квяткоўскі, камандуючы Ваенна-паветраных Сілаў – ген. Анджэй Бласік, камандуючы сухапутных войскаў – ген. Тадэвуш Бук, камандуючы сілаў спэцыяльнага прызначэньня – ген. Уладзімеж Патасіньскі, камандуючы Ваенна-марскім флётам – Анджэй Карвэла.

Абноўленая навіна: Брат польскага Прэзыдэнта, былы прэм’ер-міністар Яраслаў Качыньскі не знаходзіўся ў прэзыдэнцкім самалёце, а застаўся ў Варшаве. Афіцыйныя крыніцы ў Польшчы мяркуюць, што ён абавязкава будзе кандыдаваць на будучых выбарах прэзыдэнта і мае вялікія шанцы насьледваць свайго брата на прэзыдэнцтве польскай дзяржавы. (…)
Падзеньне польскага прэзыдэнцкага самалёта, пры чым загінулі ўсе 96 пасажыраў, абсалютна невытлумачальнае, прымаючы пад увагу наяўнасьць складанай апаратуры і вопытнасьць пілотаў прэзыдэнцкага самалёта.
Крыніцы з Міністэрства Абароны ў Варшаве заявілі эксклюзіўна для Romanian Global News, што расейская армія праводзіла ў мінулым вучэньні з выкарыстаньнем электрамагнітнай зброі ў раёне вайсковай базы каля Смаленска.

У 2008 годзе Масква паведаміла, што яна здолела дасягнуць першынства ў стварэньні магутнейшай за ўсе часы электрамагнітнай зброі, пра што паведаміла расейскае выданьне “Правда”.

“Апаратура генэрыруе вялізную магутнасьць, йдзецца пра мільярды ватаў, і ўсё гэта ў скрайне абмежаваных памерах такога генэратара. Інавацыя заключаецца ў тым, што электрамагнітныя імпульсы, якія выдае новая зброя, вельмі кароткія і надзвычай магутныя, і гэта дазваляе выкарыстальніку зброі апэрыраваць масай”, — сьцьвярджае Генадзі Месяц, віцэ-прэзыдэнт Расейскай Акадэміі Навук і дырэктар Інстытута Фізікі імя Лебедзева.
“Ніколі яшчэ гэтая зброя не дасягала такіх абмежаваных памераў і такой магутнасьці. Існавалі падобныя апараты, створаныя ў пэрыяд халоднай вайны, але іхныя памеры былі вялізныя. Наш апарат у 10 разоў магутней за любую іншую зброю, створаную ў замежных краінах”, — заявіў Міхаіл Яладзін, навуковец, абазнаны з электрамагнітнай супэрзброяй.

Любая электронная апаратура перастае функцыянаваць пры набліжэньні да электрамагнітнага апарата, прадстаўленага ў Екацерынбурзе, калі генэратар уключаны. Генэратар, паводле расейскіх распрацоўшчыкаў, здольны імітаваць удар маланкі і нават ядзернага выбуха. Афіцыйныя прадстаўнікі расейскай арміі ўжо выказалі жаданьне, каб войскі былі забясьпечаны такімі апаратамі. Зброя была названа “Нікай”, паводле імені грэцкай багіні перамогі.

Зброя такога тыпу можа парушыць працу матора і электроннай апаратуры любога лятаючага апарата, паведамілі вайсковыя крыніцы Romanian Global News. Гэтую зброю вельмі цяжка ідэнтыфікаваць з прычыны кароткага часу выкарыстаньня электрамагнітнага пучка.
Браты Качыньскія былі сярод найбольш упартых польскіх палітыкаў, якія баранілі нацыянальныя польскія інтарэсы як ад Масквы, так і ад Нямеччыны і Брусэля.

Пры іхным кіраваньні была разбурана адна з найбольш шырокіх сетак расейскага шпіянажу, якая цалкам ахапіла службу вайсковай контрвыведкі Польшчы, што было адным з найбольш цяжкіх удараў, якія Масква атрымала на прасторах НАТО.

(пераклад з румынскай)

18/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024