Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Спэцслужбы і камандваньне ваенна-марскога флёту Індыі рассьледуюць крымінальную справу ў рамках індыйска-расейскіх адносінаў. У цэнтры справы знаходзіцца фігура індыйскага капітана першага рангу Сункджындзера Сінгха. Індыйскі ўрад упаўнаважыў яго весьці перамовы і падпісваць паперы наконт набыцьця Індыяй вялікага расейскага авіяносца “Адмірал Гаршкоў” і мадэрнізацыі судна. Перамовы праходзілі марудна, але ў пэўны момант іхная хада прысьпешылася і раптам паперы былі падпісаны ў сакавіку сёлета. Як казаў герой аднаго савецкага кінадэтектыву: “По всему видно, что тут замешана любовь!” Справа ў тым, што пасярод перамоўшчыкаў у белых мундзірах зьявілася маладая і прывабная жанчына ў вечаровай сукні, якая пачала рабіць знакі ўвагі індыйскаму марскому ваўку. У выніку сума, якую Індыя падпісалася выплаціць Расеі за мадэрнізацыю карабля, вырасла з 974 мільёнаў даляраў да 2,33 мільярдаў даляраў. Як кажуць на Лубянцы, “у нас ещё и не такие кололись”. Тым больш, што біць-катаваць, запалохваць-шантажаваць нікога не было патрэбы. У жыцьцё экзатычнага капітана ў сікхскай чалме далікатна ўвайшла “простая русская девушка” і паказала яму такую лубянскую Кама-Сутру, што ён здаўся бяз бою на міласьць пераможцы. У выніку індыйскі народ павінен будзе аплаціць за маскоўскія паслугі на 1 мільярд 300 мільёнаў больш. Усім у Нью-Дэлі падалося, што гэта ёсьць надта высокі ганарар за курс інтымнага лікбезу для аднаго афіцэра, праведзены спэцыялісткай з “славных органов”. Гэта ня першы посьпех жрыц каханьня ў сініх пагонах. Але нешта даўно ўжо ў іхныя сеткі не трапляліся такія важныя асобы і вялікія грошы. Успамінаецца толькі даўняя гісторыя 1960 году, калі маладая камсамолка завяла раман з амбасадарам Францыі ў Маскве. Дыпламата шантажавалі гэтай сувязьзю і французы хутка выдалілі яго з пасады. Мабыць тая камсамолка 60-х гадоў чытала лекцыі сёньняшняй гераіне апэрацыі “Мадэрнізацыя”. Як казаў Фэлікс Дзяржынскі, “нужно гореть на работе, товарішчі”. Беларусы спачуваюць простым індыйскім рабацягам і ўрадавым арганізатарам нацыянальнага бюджэту краіны вялікай гісторыі і культуры. Але казаць пра ўсю справу без іроніі немагчыма. Разумныя людзі даўно папярэджвалі мудры індзійскі народ і ягонае кіраўніцтва: ня зьвязвайцеся з маскоўскімі бандытамі, якія абчысьцяць вас ня горш за жулікаў на бамбэйскім базары. Нельга давярацца тым, хто падманвае і абрабоўвае ўласны народ. (Паводле матэр’ялаў індзійскіх і расейскіх СМІ) 18/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |