Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гэта мог быць тэракт. Частка І

Публікуем пераклад матэр’ялаў, сабраных польскім аналітыкам Філіпам Станкевічам, якія былі зьмешчаны ў польскім інтэрнэт-выданьні “Wolna Polska” 17 красавіка 2010 года.
Крыніца: http://www.wolnapolska.pl/index.php/Artykuly/to-mog-by-zamach-najwiksze-wtpliwoci.html

Філіп Станкевіч: Гэта мог быць тэракт. Найбольш сумніўныя моманты

Я прадстаўляю збор матэр’ялаў і гіпотэз, зьвязаных з катастрофай прэзыдэнцкага самалёта ў Смаленску. Зразумела, я імкнуўся адабраць зь іх самыя праўдападобныя. Віна расейцаў ёсьць амаль пэўная – пытаньне ў тым, ці гэта быў выпадак ці гэта было зроблена наўмысна. На наўмыснае дзеяньне паказвае кароткі фільм, які можа быць сьведчаньнем таго, што ў катастрофе ацалела прынамсі некалькі асобаў.
Фільм быў накручаны на месцы трагедыі. Лепш за ўсё слухаць яго праз навушнікі.
00:12 Чутно, як па-польску нехта кажа рашучым тонам: “супакойся”. 00:16 “глядзі яму ў вочы”. 00:21 “супакойся” 00:44 “уходит” 00:47 “давай туда, паскуда” 00:48 “валі туда” 00:53 “жывы” 00:57 стрэл 00:59 “не забівай мяне” 01:06 стрэл 01:07 сьмех 01:13 “где! назад! 01:22 стрэл. На думку назіральнікаў, бачныя таксама параненыя ў катастрофе людзі. Мінімальнае, што павінен зрабіць урад Туска, гэта склікаць міжнародную камісію экспэртаў для высьвятленьня абставінаў гэтай катастрофы, а таксама тэрмінова даставіць у Варшаву і правесьці паталагаанатамічнае дасьледваньне парэшткаў усіх ахвяраў, прынамсі тых, якія пацярпелі значныя пашкоджаньні – неабходна праверыць, ці гэтыя пашкоджаньні не былі зроблены праз шмат гадзін пасьля сьмерці, каб схаваць сьляды ад куль. Я падаю некалькі лінкаў, бо першы фільмік быў выдалены з youtube.com і тое ж самае можа здарыцца з іншымі.
http://www.elblag24.pl/index.php?m=376&id=384
http://www.youtube.com/watch?v=frgKTW3jm_Y
http://www.youtube.com/watch?v=11LpvGjd9RU
http://www.youtube.com/watch?v=SHEHSITdz4w&feature+player_emedded
http://www.dailymotion.pl/video/xcxpvt_firstminutes-after-the crash-of-th_news

Той самы фільмік у расейскай вэрсіі. Гук у ім ёсьць відавочна маніпуляваны. Не чуваць стрэлаў і крыкаў.
http://www.youtube.com/watch?v=TjJX2xSL-sw&feature+player_emedded

“Мы беглі. Хацелі выцягваць ахвяраў, але нікога не маглі знайсьці – распавядае пра першыя хвіліны пасьля катастрофы амбасадар РП ў Расеі Ежы Бар, — Я адразу накіраваўся сьледам за першай машынай пажарнай службы, якую ўбачыў, і дзякуючы гэтаму прыбыў на месца вельмі, вельмі хутка. Проста бег праз нейкія там палянкі ў напрамку, дзе было бачна, што нешта здарылася – распавядае Бар. Калі я прыбыў на месца, парэшткі самалёта яшчэ гарэлі. Я ўбачыў краявід, як пасьля землятрусу”. – кажа ён. Нікога? Ці такое магчыма без выбуху/выбухаў у пасажырскім салёне?
http://wiadomosci.onet.pl/2155117,28350,wiadomosceu.html

Cлавамір Вішнеўскі, апэратар TVP (Польскага Тэлебачаньня – заўвага рэдактара) быў адным з першых, хто прыбыў на месца катастрофы прэзыдэнцкага самалёта. – “Гляджу ў туман і бачу, што самалёт ідзе вельмі нізка, левым крылом уніз. І вось праз вакно я пачуў такі страшны грукат. Адчувалася, што нешта зьнішчаецца, пляжыцца. Дзьве ўспышкі агня, але не нейкі вялікі выбух, як бывае звычайна бачна пры авіякатастрофах”. Вішнеўскі рабіў здымкі кароткі час, а потым яго выдалілі выратавальныя службы. – “Я спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў службаў, але ўляцеў у балота і ня здолеў. Яны схапілі мяне і загадалі аддаць касэту”. – сказаў Вішнеўскі. Касэту ўдалося выратаваць толькі таму, што Вішнеўскі даў ім іншую касэту. Яны таксама выцягнулі іншыя касэты зь ягонага заплечніка, пра што ён распавядаў у праграме TVP INFO.
http://www.tvp.pl/www.tvp.info/informacje/swiat/na-miejscu-byla-potworna-cisza/1642519

Справа трох цяжка параненых. Інфармацыя, якую агучыў віцэ-міністар замежных справаў Пашкоўскі, падобная на зусім незвычайную сьмерць жанчыны, выратаванай з самалёта, які перавозіў у 1966 г. міністра ЗША, падазраванага ў карупцыі. Зразумела, гэта можа быць і чутка, але яе перадалі віцэ-міністру як нешта верагоднае – калі б гэтыя асобы жылі, то маглі б распавесьці, што адбывалася на борце самалёта адразу перад катастрофай. Калі адбыўся выбух унутры самалёта, іхныя словы былі б някепскім доказам гэтага.
У другой палове дня ў дзень катастрофы на месца вакол разьбітага самалёта прыехалі бульдозэры і грузавікі, якія зграбаюць кучы сьмецьця, што наваленыя каля агароджы аэрапорта.
http://wiadomosci.onet.pl/2153248,12,smolensk_przepychanki_dziennikarzy_z_milicja,item.html

Здымкі катастрофы, зробленыя сьведкам, былі забраны Фэдэральнай Службай Бясьпекі. – “Шмат афіцэраў ФСБ, якія шчыльным кардонам аточваюць месца катастрофы, пільнуюць, каб ніхто, у тым ліку журналісты, не набліжаўся да разьбітага самалёта”. – сказаў у эфіры TVN24 рэпарцёр агенцыі “Fakty” Анджэй Зауха.
http://www.tvn24.pl/0,1651564,0,1,samolot-roztrzaskany-czesci-plonely-chaos-wiadomosc.html

Польскі рэпарцёр убачыў, як прыязджаюць шмат урадавых аўтамашын ужо праз 10 хвілін пасьля катастрофы.
http://wolnemedia.net/?h=21081

Мабільныя тэлефоны ў некаторых сетках раптам адключыліся.
http://www.naszdziennik.pl/index.php?dat=20100412&typ=tk&id=tk17.txt

У працэсе допыта галоўнага дыспэтчэра інфармацыі, атрыманыя расейцамі, а пазьней польскімі пракурорамі, у некаторых пытаньнях значна адрозьніваліся. Йдзецца пра розьніцу ў колькасьці заходаў на пасадку і згаданае няведаньне пілотамі Ту-154М расейскай мовы. Калі некага дапытваюць два разы і ён кажа дзьве розныя рэчы, тады трэба прыняць факт, што ён гаворыць няпраўду. Так гэта і трэба было разглядаць. Мы як пракуроры абапіраемся на атрыманыя інфармацыі і потым кожны доказ намі паддаецца ацэнцы. Калі мы мяркуем ў выніку, што нехта нам хлусіць, тады мы робім высновы. Да таго ж, трэба памятаць, што ў гэтым выпадку сьведкаў дапытвалі паводле расейскай працэдуры, бо сьледства вядзе расейская пракуратура.
http://www.naszdziennik.pl/index.php?tvp=tk&dat=20100414&id=tk05.txt

На здымках, зробленых праз некалькі гадзін пасьля трагедыі, вайскоўцы замяняюць лямпы ў пражэктарах, якія наводзяць на пасадачную паласу. Мы публікуем здымкі, зробленыя перад 18:00 беларускім фатографам і блогерам, які быў на месцы катастрофы. На фотаздымках бачныя вайскоўцы, якія нясуць пражэктары і кабэль, а потым як яны замяняюць лямпы ў пражэктарах, якія наводзяць на пасадачную паласу. Ці азначае гэта, што замененае абсталяваньне было няспраўным? Гэта адно з пытаньняў, на якія – мы спадзяемся – адкажуць польскія сьледчыя, што даследуюць прычыны катастрофы. Здымкі атрымаў па электроннай пошце Фонд Wolnosc і Demokracja.
http://www.niezalezna.pl/article/show/id/33027

Самалёт з польскімі журналістамі прызямліўся раней, пазьней туман звычайна расьсейваецца. А гэтым разам сьведкі кажуць пра густы туман. Тыя, хто сабраўся ў Катыні, што знаходзіцца ў некалькіх кілёмэтрах адтуль, кажуць, што ў момант катастрофы не было туману, а толькі хмары. Каля 10 гадзіны ў раёне аэрапорта было лагоднае надвор’е, што паказалі тэлекамэры. Назіраньні прысутных сьведкаў катастрофы ў ваколіцах Смаленска, калі браць пад увагу тое, што яна адбылася (паводле польскага часу а 8:56) – паводле маскоўскага часу а 10:56. Перакладзена з расейскага форума:

Winzard 11:56 – Раніцай жонка ехала на машыне – не было ніякога тумана!
Red Angel 11:59 – Сапраўды каля 11-й раптам туман згусьціўся.
http://forum.smolensk.ws/viewtopic.php?f=2&t=48375

Cтварэньне тумана зусім ня ёсьць тэхнічнай праблемай. Зьвяртае на сябе ўвагу факт, што туман раптам зьявіўся і зьнік, а таксама факт, што памылковыя інфармацыі, паведамленыя з дыспэтчэрскай вежы пілотам, ня мелі б ніякага значэньня, калі б пілоты добра бачылі зямлю.
Асноўнае сьледства вядзе расейская пракуратура. Незалежнае вядзеньне сьледства Вайсковай Пракуратуры ў Варшаве залежыць ад расейскае сьледства. Хаця нашыя прапановы будуць улічаныя. Расейцы ўвесь час інфармуюць польскіх сьледчых пра хаду сьледства.
http://www.se.pl/wydarzenia/opinie/jestesmy-uzaleznieni-od-rosyjskiego-sledztwa_136276.html

На дыспэтчэрскай вежы павінны быць польскія экспэрты і службы, глядзець на рукі расейцам. Урад Туска не павінен эканоміць на гэтым.
Зьвяртае на сябе ўвагу інфармацыя сьведкаў, якія кажуць, што над аэрадромам каля дзьвюх гадзін кружыўся самалёт. Расейцы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў маюць дасканала распрацаваную тэхналогію правакаваньня дажджу з дапамогай ёдзістага серабра, невялікая колькасьць якога пасьля распыленьня выклікае ўзьнікненьне нізкай дажджавой хмары.
Калі б у Польшчы разьбіўся самалёт з прэзыдэнтам іншай краіны, то праз некалькі гадзін прыляцелі б і ўзялі на сябе кантроль службы той краіны, пакуль не адшукалі б целы ахвяраў і ўсе дакумэнты і важныя элемэнты самалёта (навігацыйную апаратуру, сродкі сувязі, кодавыя кнігі, кантрольныя коды і г.д.). А Польшча легкадумна цалкам даверылася Расеі.
Разьбіты корпус самалёта. Бачныя некалькі паасобных частак самалёта, якія можна было б палічыць на пальцах абедзьвюх рук. Было гэта можа 10%, максімальна 15% ад корпуса самалёта. Куды падзелася рэшта абломкаў гэтай магутнай машыны? Гэта 55-тонавы самалёт з паверхняй у 200 мэтраў квадратных, які можа максімальна везьці 160 пасажыраў. Адзіны большы кавалак крыла, бачны ў фільмах, мае недзе 3-4 мэтра квадратных. Да таго ж фрагмэнт носа самалёта. А дзе рэшта? Ужо на першы погляд было бачна, што ўвесь корпус быў даслоўна разарваны на шматкі, у дробны мак – яго там проста не было! Што выклікала такія пашкоджаньні? Ці сапраўды гэта быў выбух авіяпаліва? Прысутныя сьведкі, работнікі базы і жыхары пацьвярджаюць, што самалёт заварочваў на вельмі нізкай вышыні, ледзь не чапляючыся за машыны, якія ехалі па мясцовай дарозе. Кіроўцы і мінакі бачылі падзеньне, а таксама выбух і пажар. Некаторыя сьцьвярджаюць, што выбух адбыўся перш чым машына разьбілася аб зямлю. Як ні глядзець на справу, “Тупалеў-154” ёсьць канструкцыяй, якая “не гнётся, не ламается”. Хуткасьць пры пасадцы ёсьць нязначная, у парадку 200 км/гадз. (і адсюль вынікае небясьпечная немагчымасьць манеўраваньня) і цяжка пры такой хуткасьці растлумачыць, чаму корпус разнесла на кавалкі. Насуперак уяўленьням, самалёт – гэта не лятаючая бомба, якая выбухае пры ўдары. Больш таго – авіяпаліва загараецца, як і кожнае іншае паліва, а выбухае толькі грунтоўна зьмяшаўшыся з кіслародам. Дык як тады растлумачыць выбух? Ніяк. Пры такой хуткасьці разьбіты корпус самалёта павінен быў застацца ў адным кавалку. У дадатак трэба прыняць пад увагу, што – паводле афіцыйнай вэрсіі і прысутных сьведкаў – прэзыдэнцкая “тушка” чаплялася за дрэвы, значыць падала па-сапраўднаму з вышыні каля 20 м. Увесь імпэт удару, такім чынам, паходзіў ад руху па гарызанталі, пры мінімальнай хуткасьці. Што выклікала выбух? Невядома. Рэдкі лес, у якім ляжаць парэшткі, не павінен нават быць перашкодай пры ўдалай пасадцы па простай лініі. Вядомыя выпадкі, калі Ту-154 аварыйна прызямляліся на палях. Ту-154 мае канструкцыю рабочага каня і таму з задавальненьнем выкарыстоўваецца ў транспартнай вэрсіі рознага кшталту мафіямі. Ён здольны рабіць бясьпечную пасадку (і старт) у мэтровым сьнезе і на палявой дарозе. Няма лепшага самалёта для кантрабандыстаў. А калі так, то чаму ён ня мог пакласьціся ў пралеску? Бо хутчэй за ўсё пілот, будучы ўжо над зямлёй, сарыентаваўся. што пасадачная паласа знаходзіцца збоку, і ўжо ня змог да яе даляцець. Яшчэ раз: машына ўпала перад пасадачнай паласой, а не за ёю, як трэба было б чакаць пры няўдалым заходзе на пасадку. Пілот накіроўваўся на неадпаведнае месца на карце. Можа быў п’яны альбо прыборы паказвалі яму неадпаведнае становішча?
http://blogmedia24.pl/node/27550

А вось паказаньні прысутнага сьведкі, які кажа, што бачыў самалёт, зь якім адбываецца нешта сур’ёзнае. Потым гэты сьведка пачуў у адлегласьці вялікі грукат, “нібыта выбухла бомба”.
http://wp.tv/i,Swiadek-katastrofy-polskiego-samolotu,mid,549061,klip.html

Паліва, — ці то нафта, ці то бэнзін, — не выбухае так лёгка, як нам таго хацелася б. А калі ўжо такое адбылося, то моц выбуха нават значнай колькасьці паліва не бывае надта вялікай. Вялікага пажару не было! У дадатак, сам выбух, як сьцьвярджаюць меркаваныя сьведкі, быў нейкай кароткай успышкай. А паліва, выбухаючы, гарыць значна павольней, чым выбуховыя рэчывы. У дадатак тады ўзьнікае вельмі эфэктны вогнены шар і густы чорны дым – так дагарае частка паліва, якая не пасьпела зьмяшацца з паветрам. Не без прычыны падчас здымкаў фільмаў дадаткова выкарыстоўваецца нейкае вадкае паліва. Ніхто ня бачыў вогненага шару і дыму. Былі толькі кароткая ўспышка і моцны выбух, што наводзіць на думку аб выкарыстаньні мацнейшых выбуховых рэчываў, пры якіх хуткасьць выбуху даходзіць да 7000 км/сек, што высьвятляе значнае расьсейваньне кавалкаў самалёта і вялікую фрагмэнтацыю трупаў.
Колькасьць выбухаў. Некаторыя сьведкі кажуць, што чулі некалькі водгукаў выбухаў, іншыя прыгадваюць два такіх водгукі. Дырэктар усходняга дэпартамэнту МЗС ня чуў выбухаў, у той жа час ведаючы пра трагічны выпадак. У такім выпадку альбо выбухі адбыліся раней, у паветры, калі самалёт быў на пэўнай адлегласьці ад аэрапорта? Парэшткі малых памераў парассыпаныя на паласе шырынёй прынамсі ў кілёмэтр. Калі машына разьбілася на зямлі, то што робяць гэтыя парэшткі на такой вялікай тэрыторыі? Выглядае на тое, што машына разляцелася ўжо ў паветры, а на зямлю падалі паасобныя парэшткі.
http://astral-projection.blog.onet.pl/2,ID404487538,index.html

Падазроным ёсьць стан целаў. Толькі 14 целаў удалося ідэтыфікаваць непасрэдна, з дапамогай сем’яў ахвяр. На цяперашні момат СМІ паведамляюць, што для іншых цел будуць патрэбныя тэсты ДНК. Учора прайшла інфармацыя, што некаторыя з целаў былі падзеленыя. На ўвагу заслугоўвае таксама іншы факт. А менавіта, што пан Прэзыдэнт і пані Прэзыдэнтша сядзелі побач у момант пасадкі. Правілы забараняюць выходзіць у прыбіральню падчас пасадкі. Дык чаму цела Прэзыдэнта было ідэнтыфікавана адразу, а цела Першай Дамы ідэнтыфікавалі толькі па дэталях тыпу шлюбнага кальца? Яны ж сядзелі побач, а з таго, што гаворыць нам выпрацаваная СМІ вэрсія, на борце самалёта не было выбуху бомбы, які мог бы выклікаць такую розьніцу? Чаму не зрабілі паталагаанатамічную экспэртызу парэшткаў, якая адназначна вызначыла б тэракт? Газ, хімічныя сумесі пасьля выбуха бомбы, кулю ў целе ахвяры. У такіх выпадках тым больш павінны быць абсьледваны целы ўсіх пасажыраў, даслоўна сантымэтр за сантымэтрам.
http://astral-projection.blog.onet.pl./2,ID404487538,index.html

Калі расейскі бок не спрабуе нічога схаваць у справе катастрофы, то расейцы (абслуга аэрапорта, міліцыянты, вайскоўцы) павінны быць падчас допытаў падключаны да варыёграфу. Адмыслова трэба распытаць іх пра стрэлы і крыкі, што чуліся адразу пасьля катастрофы. Гэта ёсьць катастрофа, у якой загінулі важнейшыя асобы ў Польскай дзяржаве і высьвятленьне праўды патрабуе выключных намаганьняў і мэтадаў рэалізацыі.
На думку другога пілота прэзыдэнцкага самалёта капітана Томаша Петжака, быў толькі адзін заход прэзыдэнцкага самалёта на пасадку. – “Тыя пілоты, якіх вучылі і прызначалі камандзёрамі экіпажаў, павінны былі дзейнічаць паводле крытэрыяў цьвярозай ацэнкі сітуацыі. Яны характэрызаваліся вытрымкай, якая дазваляла быць пэўным, што ні ў якім выпадку яны не паддадуцца ціску, што яны будуць такзванымі “крутымі” – так камэнтуе капітан Томаш Петжак распаўсюджаныя інсінуацыі на тэму, што нібыта пілот паддаўся на чыйсьці ціск і вырашыў прызямляцца ў Смаленску. Ён лічыць, што заходаў на пасадку было не чатыры, як падае расейскі бок, а адзін. Бо самалёт можа заходзіць на пасадку толькі два разы, а потым павінен адляцець на запасны аэрадром. – “Калі аэрапорт ня ўстане выконваць ніякія апэрацыі, то яго зачыняюць. А ў гэтым выпадку былі прапановы “прапануем, каб вы паляцелі туды” – гэта ня быў загад ляцець на запасны аэрадром. Калі б гэта быў загад, то было б адназначна, не было б ніякай дыскусіі. Тут былі меркаваньні, таму камандзёр экіпажа, маючы магчымасьць прызямленьня, заўсёды правярае, робіць адзін заход, другі заход, каб ацаніць сітуацыю”. – сьцьвярджае пілот Петжак.
http://fronda.pl/news/czytaj/kpt_pietrzak_to_nie_pilot_zawinil_nad_smolenskiem

“Мы ня можам выключыць гіпотэзу, што пілотаў заблыталі альбо проста яны кепса пачулі лічбы, якія называў дыспэтчэр, які вёў іх” – сказаў выданьню “Dziennik” адзін з польскіх пракурораў, якія курыруюць сьледства ў справе катастрофы пад Смаленскам. Зьдзіўляе факт, чаму ў пэўны момант пілоты спынілі сувязь з расейцамі.
http://www.niezalezna.pl/article/show/id/32967

Акружная Вайсковая Пракуратура ў Варшаве распачала сьледства па справе “ненаўмыснага правакаваньня катастрофы ў паветраным руху, у выніку якой загінулі ўсе пасажыры самалёта Ту-154 Ваенна-паветраных сілаў РП, нумар 101, у тым ліку прэзыдэнт РП Лех Качыньскі, а таксама члены экіпажа”. Вельмі мала вядома пра абставіны здарэньня. Дык чаму пракуратура ўпэўнена, што гэта адбылося ненаўмысна?
http://wiadomosci.wp.pl/kat,1342,title,We-wraku-6-ofiar-glos-z-czarnej-skrzynki-odczytany,wid,12168692,wiadomosc.htlm

(Пераклад с польскай)

(Працяг будзе)

19/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024