Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Апошні контрудар

(Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)

У памяці ўдзельнікаў і сьведкаў вайны захаваліся тыповыя эпізоды, што дэманструюць тэўтонскую дысцыплінаванасьць і ваяўнічасьць. Гэта паводле савецкага Інформбюро і газэтнай прапаганды нямецкая армія была “наголову” разьбітая разоў шэсьць-восем (а можа і больш) на працягу вайны. У савецкім кінематографе вельмі доўга немцаў паказвалі дурачкамі і няўмекамі. На самой справе немцы былі вельмі моцным і выдатна арганізаваным ворагам. Цалкам заканамерна, што за трыццаць гадоў (1914-1945) яны былі здольныя весьці дзьве гіганцкія вайны “на два франты” (на самой справе на большую колькасьць франтоў), захопліваць чужыя краіны, ліквідоўваць арміі і злучэньні, да самага канца падтрымліваць у войсках і грамадзтве баявы і агрэсіўны дух. Ад іх адколваліся хаўрусьнікі, нямецкі народ галадаў, на фронце параненых перавязвалі папяровымі бінтамі, але ў самых, здавалася б, безнадзейных сітуацыях немцы зноў групіраваліся і наносілі праціўнікам магутныя ўдары. Прычым, адбывалася гэта як на лакальным узроўні з невялікімі аддзеламі, так і ў стратэгічных маштабах.

Мой бацька ўспамінаў эпізод з палону. Увесну 1945 г. чырвонаармейцы зрабілі ўдалы налёт на адну ўсходне-прускую вёску. Немцы панічна пабеглі, ледзь адстрэльваючыся. Здавалася, усё скончана, поўная канфузія. І раптам на колах (беларускія палонныя называлі іх “тачанкай”) пасярод панікёраў уляцеў афіцэр. Ён энэргічна замахаў рукамі і зароў адрывістыя нямецкія каманды. Усё зьмянілася на вачах, на працягу некалькіх хвілін. Жаўнеры спыніліся, сяржанты пачалі шыхтаваць аддзелы, ад панікі не засталося сьляда. Імклівай контратакай немцы выбілі чырвонаармейцаў з вёскі…

Брытанскі маршал Мантгомэры прыняў канчатковае рашэньне распачынаць апэрацыю “Маркэт-Гардэн” у верасьні 1944 года, назіраючы за распадам нямецкай арміі на поўначы Эўропы. У тылах нямецкіх частак у Нідэрляндах высадзіліся паветрана-дэсантныя войскі антыгітлераўскай кааліцыі (сярод іх былі беларускія дэсантнікі, што служылі ў Войску Польскім). Але ўсё вырашыла класічная здольнасьць немцаў на самаарганізацыю. Напярэдадні яны замантавалі на чыгуначныя плятформы тэхніку цэлай танкавай дывізіі, якую зьбіраліся перакінуць на іншы фронт. Аднак, даведаўшыся пра дэсант ворага, нямецкае камандваньне зьмяніла пляны. Цэлую ноч жаўнеры надзявалі на танкі гусеніцы і рыхтавалі тэхніку да бою. Раніцай дывізія ўдарыла па дэсантніках, якія мелі толькі лёгкую зброю. Убачыўшы свае танкі, немцы выйшлі з шоку і пачалі адчайна біцца.

Польскі генэрал Станіслаў Сасабоўскі адразу зразумеў, што шансаў на посьпех няма, але брытанцы не хацелі яго слухаць. Праз тыдзень цяжкіх баёў разгромленыя аддзелы адступілі пад ударамі заўчора яшчэ дэмаралізаваных немцаў.

Нават на фінальнай стомятроўцы вайны немцы дэманстравалі высокае баявое майстэрства і баявы дух. У самым цэнтры Берліна – на Аляксандрплятц – адбылася апошняя танкавая гэкатомба ІІ Сусьветнай вайны ў Эўропе. Толькі на адной гэтай плошчы немцы спалілі больш за 50 савецкіх танкаў.

Гітлерскі контрудар у Ардэнах (Бэльгія, сьнежань 1944 г.) лічыцца апошнім стратэгічным посьпехам немцаў у той вайне. Сапраўды, падмануўшы праціўніка зьнешняй пасіўнасьцю, немцы здолелі сканцэнтраваць вялікія масы войскаў і тэхнікі і 16 сьнежня сакрушальна ўдарыць па амэрыканскіх пазыцыях. Тысячы амэрыканцаў патрапілі ў палон, палкі і дывізіі апынуліся ў поўным абкружэньні. У студзені 1945 г. амэрыканская армія здолела вярнуць згубленую тэрыторыю, але стратэгічны посьпех Гітлера даў яму час на падрыхтоўку абароны Рэйха.

Савецкая гісторыяграфія вельмі ня любіць згадваць пра апошні буйнамаштабны контрудар нямецкай арміі ў ІІ Сусьветнай вайне. Перш за ўсё таму, што ён адбыўся на прыканцы вайны, калі паводле прапаганды, “савецкая армія дабівала ворага ў ягоным логаве”.

У сярэдзіне красавіка 1945 года нямецкае камандваньне згрупавала на дрэздэнскім накірунку магутныя рэзэрвы з вялікай колькасьцю бранетэхнікі. 19 красавіка 10 нямецкіх дывізій (у тым ліку дзьве матарызаваныя і адна танкавая) зрабілі контрудар з раёну Гёрліца ў накірунку на Шпрэмбэрг. Нямецкі клін быў накіраваны на стык савецкай 52-й арміі і 2-й арміі Войска Польскага.
Тут трэба нагадаць аб стварэньні на тэрыторыі СССР аддзелаў Войска Польскага пад апэратыўным камандваньнем Крамля. 7 траўня 1943 г. пачалася мабілізацыя ў 1-ю польскую пяхотную дывізію імя Тадэвуша Касьцюшкі, якая фармавалася ў мястэчку Сельцы на Разаншчыне пад камандваньнем тагачаснага камуністычнага польскага лідэра Бэрлінга. З часам у шэрагах польскіх дывізій ваявала ўжо больш за 100 тысячаў чалавек, сярод іх вельмі шмат беларускіх жаўнераў і афіцэраў (з ліку ваеннапалонных Войска Польскага, а таксама пераведзеных з шэрагаў Чырвонай Арміі і мабілізаваных пазьней на тэрыторыі Беларусі). Гэтыя часткі распачалі свой баявы шлях з вельмі цяжкіх баёў каля вёскі Леніна на Магілеўшчыне (12-13 кастрычніка 1943 г.). Сярод беларусаў, якія палеглі ў той бітве, былі Уладзіслаў Андрашук з-пад Пінска, Віктар Белавокі з-пад Ліды, Васіль Царык і Уладзіслаў Доўнар-Запольскі з Ашмяншчыны, Янка Грышчук з Лунінеччыны, Канстанцін Язэпчык і Арцём Карпук з Берасьця, Язэп Кавальчык са Слоніма, Пятро Сасновіч з-пад Маладэчна, Янка Зямчонак і Язэп Воўк з Пастаўшчыны і многія іншыя (зьвесткі паводле гісторыка Юрыя Грыбоўскага).

Нямецкія танкавыя калёны ў красавіку 1945 года адсеклі камунікацыі польскіх частак 2-й арміі і выйшлі ў яе тылы. Сітуацыя стала крытычнай. Шэраг аддзелаў змагаліся ў поўным абкружэньні. Загінула шмат афіцэраў і жаўнераў. Камандуючы 5-й польскай дывізіі беларус генэрал Аляксандр Вашкевіч патрапіў у палон і быў закатаваны немцамі. Забівалі палонных ня толькі эсэсаўцы. На жаўнераў нападалі малыя групы гітлерскіх вайскоўцаў і мясцовага нямецкага насельніцтва, якое забясьпечвала войскі харчаваньнем і амуніцыяй.

24 красавіка пасьля ўводу ў бой вялікіх рэзэрваў удалося спыніць нямецкі наступ. Але 26 красавіка немцы аднавілі атаку ў раёне Будзішына. Баі скончыліся толькі 30 красавіка, калі немцы перайшлі ў абарону. Трэба падкрэсьліць, што гэтая драма адбывалася ў тыя дні, калі ў Берліне баі вяліся ў некалькіх сотнях мэтраў ад бункера Гітлера (!).

Для нашых дзядоў не было лёгкіх дзён і начэй вайны ані на Захадзе, ані на Усходзе. У тытанічным змаганьні супраць магутнага ворага беларусы прадэманстравалі найвышэйшыя чалавечыя якасьці. Наш народ можа ганарыцца сваімі ваярамі.

Валеры Буйвал

24/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024