Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Подзьвіг фронтаўца Сяргея Каваленкі выклікаў энтузіязм і салідарную падтрымку патрыётаў па ўсёй Беларусі. Зразумела, што гэта напалохала антыбеларускі рэжым, які пачаў дзейнічаць ва ўласьцівым гэбізму стылі. 23 красавіка ў праграме “Панарама” БТ паказала фрагмэнт гэбоўскіх відэаздымкаў падзеяў на ганку віцебскага суду, дзе днямі зьбіралася судзілішча над Сяргеям Каваленкам. Патрыёт проста перад будынкам суда падняў высока і з гонарам наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, чым зьбянтэжыў прысутную паліцэйшчыну і гэбоўшчыну (якая разьлічвала, што ён прыйдзе на судзілішча з апушчанай галавой і будзе прасіць літасьці). Нягледзячы на гнюсьненькія камэнтары за кадрам відэа паўнавартасна прадэманстравала мужны ўчынак Сяргея. Але гледачы заўважылі, што ўся сцэна была паказана толькі здалёк, у агульных рысах. Затое наступны тэлесюжэт падаваўся БТ падкрэсьлена буйным плянам. Нейкага мужчыну ў цёмным паліто зазьнялі пасярод унівэрсаму, як ён сядзіць на нейкай тумбе, глыбака апусьціўшы галаву. БТ пракамэнтавала кадры: маўляў гэта ёсьць “оппозіціонер С. Коваленко, который напілся в магазіне, вот такой оппозіціонер…” Міліцыянт загадаў “пьянаму” мужчыне падняць галаву і той падняў галаву. Ягоны твар паказалі буйным плянам, але ў нейкім ракурсе ці то 1/8 ці то 1/16. Заўважна толькі было, што валасы мужчыны памаляваны пад бландына. Нос і адна скула – вось і ўвесь “партрэт нецьвярозага апазыцыянэра”. У наяўнасьці груба зьлепленая фальшыўка з “двайніком”, якога адкапалі ў гэбоўскім загашніку. Калі б Сяргея сапраўды злавілі ў пэўных абставінах, то здымалі б у поўны рост і ў фас-профіль. Ды так, каб кожны мог дваццаць разоў пераканацца: вось гэта ён – Сяргей Каваленка. Атрымалася, што БТ запрапанавала тэлегледачам параўнаць безаблічную фігуру з апушчанай галавой з фігурай С. Каваленкі, зазьнятай з вельмі далёкай пазыцыі на ганку суда. Але кантора правалілася са сваёй подлай правакацыяй. Верыць гэтай форме фальшу нармальныя людзі ня будуць. Раней і на Радыё Свабода засьвяцілася некалькі такіх “оппозіціонеров”. Вядомы Фінькевіч прыязджаў у Віцебск (дзе Сяргей Каваленка ўздымаў наш нацыянальны сьвяты Сьцяг). Фінькевіч і ягоныя таварышы “у знак салідарнасьці” ўзьнялі былі ў Віцебску свае апэльсінавага колеру сьцягі. А нядаўна фотатэка Радыё Свабода паказала здымак яшчэ аднаго “оппозіціонера”, які назваўся кандыдатам ад “Партыі БНФ” і завабліваў віцеблянаў на мясцовыя “выбары” дыктатуры сваім выбарчым плакацікам. На плакаціку (з надпісамі на акупанцкай расейскай мове) быў здымак гарадзкой яліны, над якой С. Каваленка ўзьняў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Трэба патлумачыць, што йдзецца пра кандыдата-дзеячыка з псэўда-БНФ начале з “чалавекам у галіфэ” Янукевічам. Мэтай згаданых дзеячыкаў такая ж як мэта рэжыму – дэскрыдытацыя Сяргея Каваленкі і ягонага мужнага ўчынку і ў той жа час подленькая спроба “прыляпіцца” да ягонага подзьвігу. Адным словам, фальшывыя ўчынкі фальшывых асобаў. Фальш на розныя лады. Але беларусы разьбяруцца, адрозьняць сапраўдны гераізм ад канторскай стылізацыі. Янка Базыль 24/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |