Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты антычалавечага экспэрымэнту над нашым народам

Прапануем вашай увазе два паведамленьні на тэму замежнай “падтрымкі” аховы здароўя ў Беларусі.

***
Японія працягне дапамагаць беларусам, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 6 красавіка 2010 г.
За шэсьць гадоў нашы партнёры прадаставілі грант на амаль чатырыста мільёнаў даляраў. Ужо працуюць 13 праектаў, яшчэ шэсьць плянуецца завершыць сёлета. Сучаснае японскае мэдычнае абсталяваньне зьявілася ў абласной і раённых больніцах Гомельскай вобласьці. Гэтым разам сістэма дасьледваньня ворганаў страваваньня перададзена Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай больніцы. Паведаміў Кіесі Мацудзакі, Часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі.
Крыніца: http://www.tvr.by/rus/print.asp?id=27335

***
Успамінаецца ўласны досьвед мінулых дзесяцігоддзяў, калі мы з супрацоўнікамі атрымлівалі шматлікія патэнты з ЗША, Канады, Францыі, Японіі, Нямеччыны і г.д. Можа гэтыя работы, выканананыя на сусьветным узроўні, і цяпер былі б цікавымі і запатрабаванымі, пэрспэктыўнымі і важнымі з пункту гледжаньня тыражаваньня арыгінальных рашэньняў? А то атрымліваецца: апошнія гады заходнія фірмы на ўсе лады прапануюць правяраць у нас створаныя імі прыборы, фармакалагічныя сродкі і да т.п. Гэтыя прапановы, падмацаваныя шчодрым фінансаваньнем, пачынаюць дамінаваць сярод навуковых распрацовак, якія выконваюцца ў нас. Аўтар публікацыі Георгі Сідарэнка, акадэмік НАН Беларусі. 26 сакавіка 2010 г.
Крыніца: http://www.sb.by/viewpoint/98414/

Шматслоўных камэтароў гэтыя паведамленьні не патрабуюць. У шэрагу краінаў сьвету сотні тысячаў людзей адгукнуліся на бяду беларусаў. Гэтыя людзі ўжо дваццаць гадоў аказваюць гуманітарную дапамогу нашым дзецям, беларускім установам адукацыі і аховы здароўя. Чыноўнікі і структуры антыбеларускага рэжыма рэгулярна зьневажаюць гэтых людзей, зносяцца з імі ў хамскім і агрэсіўным тоне, абкладаюць штрафамі і падаткамі. Нармальны чалавек ня можа зразумець, чаму яго так трактуюць прадстаўнікі дзяржавы, народу якой ён аказвае дапамогу (вельмі часта сродкамі з свайго сямейнага бюджэту). Такім людзям трэба тлумачыць, што яны становяцца ахвярамі антынароднага рэжыму, які зацікаўлены ў спыненьні гуманітарнай дапамогі і вяртаньні ў “чысты экспэрымэнт” над нашым народам. Да таго ж рэжыму вельмі не падабаюцца непасрэдныя адносіны беларускіх сем’яў з замежнымі сябрамі.

Затое “зялёнае сьвятло” запалена рэжымам для сумніўных (а па сутнасьці злачынных) ініцыятываў і ініцыятывак, якія разгортваюць на нашай зямлі тыя, хто ня можа адкрыта займацца такой дзейнасьцю ў сваіх краінах. Ну, чаго раптам японцы на такія каласальныя сумы забясьпечылі гомельскія шпіталі сучасьнейшай апаратурай для дасьледваньня сістэмы страваваньня? Вядома, што менавіта па страўніку, мазгах і эндакрыннай сістэме радыяцыя наносіць найбольш разбуральны ўдар. У нармальнай краіне з адказным патрыятычным урадам сотні тысячаў людзей (мноства дзяцей) проста не пражывалі б на атручаных радыяцыяй тэрыторыях і не працавалі б там, ствараючы атручаную радыяцыяй прадукцыю. Нармальны ўрад папрасіў бы ў Японіі фінансавай дапамогі для ўладкаваньня беларускіх сем’яў на экалагічна чыстых тэрыторыях. Але тады спыніўся б экспэрымэнт, тады не паступалі б “навуковыя” дадзеныя па захворваньнях і сьмяротнасьці вялікіх папуляцый людзей.

У мафійным хаўрусе з карумпаванымі “элітамі” рэжыма працуюць і замежныя канцэрны (у тым ліку расейскія) па вытворчасьці лекаў. Для іх Беларусь таксама ёсьць шырокім палігонам для апрабаваньня сваёй прадукцыі. Ня трэба выдаткоўваць грошы на кролікаў і мышэй. Зноў у наяўнасьці злачынная “чысьціня экспэрымэнту”. Такім “навукоўцам” вельмі выгадна, каб у Беларусі хварэла як мага больш людзей. А гэта можна забясьпечыць толькі ўтрымліваючы людзей у чарнобыльскіх раёнах. Кола зла замыкаецца.

Вырвацца з гэтага кола можна толькі палітычным шляхам, толькі ў выніку ліквідацыі антычалавечага прамаскоўскага рэжыму, які захапіў нашу краіну.

Юрка Марозаў

24/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024